Навіны на тэму: скаргі

Клімавіцкі актывіст патрабуе ад супрацоўнікаў КДБ кампенсацыі выдаткаў на праезд

02.04.2013 Клімавіцкі актывіст патрабуе ад супрацоўнікаў КДБ кампенсацыі выдаткаў на праезд

Клімавіцкі актывіст кампаніі “Гавары праўду” Аляксандр Балобін 1 красавіка накіраваў на імя начальніка Крычаўскага межрайаддзела КДБ Іллі Краўцова прэтэнзію, у якой просіць супрацоўніка КДБ кампенсваць яму выдаткі на праезд з Крычава да вёскі Паўлавічы Клімавіцкага раёна.

28.03.2013 Леанід Гаравы рыхтуе скаргу на супрацоўнікаў міліцыі

Сябар ГА “БАЖ” з райцэнтра Гарадок Леанід Гаравы прыязджаў 25 сакавіка на суд да віцебскіх актывістаў Леаніда Аўтухова і Кастуся Смолікава. Супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС забаранілі спадару Гаравому рабіць фотаздымкі.

28.03.2013 Ніна Багінская зьбіраецца скардзіцца на міліцыю ў пракуратуру

Ніна Багінская згадвае, што ў судзе міліцыянты пыталіся ў лекараў «хуткай дапамогі», зь якой яны брыгады і ў які шпіталь яе павязуць. Актывістка мяркуе, што суд над ёй усё ж давядуць да канца.

“Маладафронтаўцу” Уладзю Яроменку суд “далічыў” трое сутак арышту

20.03.2013 “Маладафронтаўцу” Уладзю Яроменку суд “далічыў” трое сутак арышту

У судзе Першамайскага раёна Менска 20 сакавіка паўторна разглядалася справа актывіста “Маладога фронту” Уладзі Яроменкі, якога раней пакаралі арыштам за парушэнне прэвентыўнага нагляду. Не пагадзіўшыся з ранейшым прысудам (12 сутак арышту), Яроменак абскардзіў яго ў Менгарсудзе.

ПЦ “Вясна” удакладняе: Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў зварот Сяргея Каваленкі непрымальным для разгляду

06.03.2013 ПЦ “Вясна” удакладняе: Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў зварот Сяргея Каваленкі непрымальным для разгляду

Гэта азначае, што скарга віцебскага сябра КХП БНФ Сяргея Каваленкі не была разгледжана Камітэтам па правах чалавека ААН па сутнасці. Камітэт тлумачыць такое сваё рашэнне тым, што прадстаўленыя яму матэрыялы не ўтрымліваюць дастатковай інфармацыі.

Сябра “Справядлівага света” Валеры Рыбчанка паскардзіўся ў ААН на жлобінскую міліцыю

06.03.2013 Сябра “Справядлівага света” Валеры Рыбчанка паскардзіўся ў ААН на жлобінскую міліцыю

Сябра партыі “Справядлівы свет” са Жлобіна Валеры Рыбчанка направіў скаргу у Камітэт па правах чалавека ААН на адказ раённага суда разгледзіць выпадкі лжэсведчання мясцовай міліцыі падчас судовых працэсаў над актывістам у 2011 г.

Кіраўнік руху "За Свабоду" у Віцебскай вобласці патрабуе, каб міліцыя выконвала заканадаўства

06.03.2013 Кіраўнік руху "За Свабоду" у Віцебскай вобласці патрабуе, каб міліцыя выконвала заканадаўства

Хрыстафор Жаляпаў атрымаў з Віцебскай абласной управы МУС адмову ад заключэння дамовы на ахову правапарадку падчас акцыі на Дзень Волі. Ен лічыць гэтую адмову незаконнай, а таму звярнуўся са скаргай у Міністэрства ўнутраных спраў.

06.03.2013 Менскі гарадзкі суд: 5 сутак за мову — гэта справядліва

У Менскім гарадзкім судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі скульптара Гэніка Лойкі на прысуд судзьдзі Фрунзенскага раённага суду Людмілы Лапо.

Вярхоўны суд Беларусі накіраваў пратэст у Гомельскі абласны суд на скаргу сябра “Справядлівага света”

06.03.2013 Вярхоўны суд Беларусі накіраваў пратэст у Гомельскі абласны суд на скаргу сябра “Справядлівага света”

Сябра партыі левых “Справядлівы свет” Валеры Рыбчанка (Жлобін) атрымаў адказ з Вярхоўнага суда на скаргу па ўмовах утрымання ў СІЗА г.Буда-Кашалёва.

Вярхоўны суд не знайшоў парушэнняў у справе будаўніцтва камерцыйнай аптэкі

06.03.2013 Вярхоўны суд не знайшоў парушэнняў у справе будаўніцтва камерцыйнай аптэкі

Для жыхароў брэсцкага дома №32 па Набярэжнай імя Францыска Скарыны зварот у гэтую судовую інстанцыю быў апошняй магчымасцю дамагчыся спынення будоўлі, якую яны лічаць незаконнай.

Справу Уладзя Яроменка накіравалі на новы разгляд

04.03.2013 Справу Уладзя Яроменка накіравалі на новы разгляд

Прычынай стала тое, што судовыя выканаўцы не праінфармавалі актывіста аб судовым паседжанні. Разгляд справы праходзіў у ягоную адсутнасць.

Мінскі абласны суд пакінуў у сіле рашэнне аб прызыве ў войска Паўла Сяргея

04.03.2013 Мінскі абласны суд пакінуў у сіле рашэнне аб прызыве ў войска Паўла Сяргея

Судовая калегія спасылаецца на тое, што ў Беларусі адсутнічае заканадаўчы парадак праходжання альтэрнатыўнай грамадзянскай службы, а таксама неабгрунтаваныя довады прызаўніка пра тое, што служыць у войску яму не дазваляюць рэлігійныя перакананні.

Генік Лойка заўтра абскарджвае незаконнае затрыманне

04.03.2013 Генік Лойка заўтра абскарджвае незаконнае затрыманне

Разгляд касацыйнай скаргі адбудзецца ў 15.00 у гарадскім судзе Мінску.

Баранавічы: пытанне бясплатнага праезду вясковых вучняў на секцыі і гурткі далікатна абмінулі

04.03.2013 Баранавічы: пытанне бясплатнага праезду вясковых вучняў на секцыі і гурткі далікатна абмінулі

Баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус атрымаў ліст з Брэсцкага аблвыканкама за подпісам намесніка старшыні Леаніда Цупрыка.

19.02.2013 Беларусь ігнаруе рашэнні Камітэта ААН па правах чалавека

Беларусь упарта ігнаруе рашэнні Камітэта ААН па правах чалавека ў дачыненні да грамадзян, чые правы мусяць быць адноўленыя. Гэтыя рашэнні носяць рэкамендацыйны характар, апраўдваюцца чыноўнікі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства