Навіны на тэму: скаргі

Таццяна Рэвяка і Уладзь Лабковіч падалі скаргі ў Мінгарсуд

12.08.2013 Таццяна Рэвяка і Уладзь Лабковіч падалі скаргі ў Мінгарсуд

Праваабаронцы абскарджваюць рашэнне суда Савецкага раёна, паводле якога іх прызналі вінаватымі ў парушэнні арт.23.34 КаАПП і пакаралі штрафам у памеры 3 млн. рублёў.

Маладзечна: супрацоўніка суда прыцягнуць да адказнасці за тое, што ён не падрыхтаваў адказ на запыт грамадзяніна

12.08.2013 Маладзечна: супрацоўніка суда прыцягнуць да адказнасці за тое, што ён не падрыхтаваў адказ на запыт грамадзяніна

Зварот накіроўвала жыхарка Маладзечна Алеся Садоўская, якая другі год спрабуе праз суд і праваабарочыя органы даказаць, што яе беспадстаўна спрабавалі прыцягнуць да адміністратыўнай адказнасці.

07.08.2013 «Гавары праўду!» не ўдалося абскардзіць адмову Мінюста ў рэгістрацыі

Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў скаргу прадстаўнікоў кампаніі «Гавары праўду!» на адмову Міністэрства юстыцыі ў рэгістрацыі грамадскага аб’яднання. Адпаведнае рашэнне агучыла 7 жніўня суддзя Валянціна Кулік.

Суд адхіліў скаргу Тамары Сяргей на Генпракуратуру

30.07.2013 Суд адхіліў скаргу Тамары Сяргей на Генпракуратуру

Суд Цэнтральнага раёна Мінска не задаволіў скаргі праваабаронцы Тамары Сяргей на неправамерныя дзеянні Генеральнай пракуратуры.

Тамара Сяргей абскарджвае рашэнне Генпракуратуры ў судзе

29.07.2013 Тамара Сяргей абскарджвае рашэнне Генпракуратуры ў судзе

Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Менска адбудзецца разгляд скаргі юрыста і грамадскай актывісткі Тамары Сяргей на неправамоцныя дзеянні Генеральнай пракуратуры, якая вынесла ёй афіцыйнае папярэджанне аб крымінальнай адказнасці за дзейнасць ад імя незарэгістраванай грамадскай арганізацыі.

«За справядлівыя выбары» выклікалі Мін’юст у суд

24.07.2013 «За справядлівыя выбары» выклікалі Мін’юст у суд

Вярхоўны суд 31 ліпеня разгледзіць скаргу на Міністэрства юстыцыі, якое адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі праваабарончаму грамадзкаму аб’яднаньню «За справядлівыя выбары».

Жыхарка Светлагорска патрабуе пакараць вінаватых у смерці сына супрацоўнікаў міліцыі

24.07.2013 Жыхарка Светлагорска патрабуе пакараць вінаватых у смерці сына супрацоўнікаў міліцыі

Аляксандр Акуліч, якому было 33 гады, памёр 26 траўня 2012 года ў ІЧУ Светлагорскага РАУС, збіты яго супрацоўнікамі. 9 чэрвеня гэтага года Валянціна Акуліч атрымала з раённага аддзела Следчага камітэта пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце смерці. Але гэта не спыніла жанчыну, якой, па яе словах, губляць больш няма чаго.

17.07.2013 Андрэй Гайдукоў абскардзіў прысуд

Прызнаны вінаватым у спробах усталяваць кантакты з замежнымі спэцслужбамі Андрэй Гайдукоў абскардзіў прысуд Віцебскага абласнога суда. Скаргу плянуюць накіраваць для разгляду ў Вярхоўны суд напрыканцы наступнага тыдня.

11.07.2013 Калінкавіцкаму актывісту адмянілі мільённы штраф

Гомельскі абласны суд адмяніў мільённы штраф сябру Аб’яднанай грамадзянскай партыі Дзянісу Рабянку з Калінкавічаў.

11.07.2013 У Магілёве нечакана адбыўся суд па скарзе Алега Аксёнава на КДБ

У Магілёве 10 ліпеня суд разглядзеў скаргу каардынатара аргкамітэту БХД Алега Аксёнава на незаконнае вынясенне яму папярэджання КДБ за нібыта дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Прэтэнзіі грамадзян, парушэнні правоў якіх прызнаў Камітэт па правах чалавека ААН, МЗС лічыць неабгрунтаванымі

25.06.2013 Прэтэнзіі грамадзян, парушэнні правоў якіх прызнаў Камітэт па правах чалавека ААН, МЗС лічыць неабгрунтаванымі

Гомельскія праваабаронцы Леанід Судаленка і Васіль Палякоў атрымалі адказ з Міністэрства замежных спраў на зварот групы грамадзян Беларусі, парушэнні правоў якіх з боку дзяржавы былі прызнаныя Камітэтам па правах чалавека ААН.

31.05.2013 Мінскі гарадскі суд пакінуў прысуд журналістам Барбарычу і Ярашэвічу ў сіле

Суддзя Мінскага гарадскога суда Валер Камісараў пакінуў абвінаваўчы прысуд журналістам, не заўважыўшы істотных парушэнняў у справах, паведамляе прэс-служба ГА «БАЖ». Апроч гэтага у часе касацыйнага працэсу журналістам забаранілі весці відэаздымку.

Забарону велапрабега пад бел-чырвона-белымі сцягамі абскардзяць у ААН

29.05.2013 Забарону велапрабега пад бел-чырвона-белымі сцягамі абскардзяць у ААН

Салігорскі маладафронтавец Андрэй Тычына накіраваў у Камітэт па правах чалавека ААН скаргу на забарону велапрабегу ў падтрымку беларускай нацыянальнай сімволікі.

У Салігорску абскарджваюць забарону на выезд за неаплату "жыровак"

28.05.2013 У Салігорску абскарджваюць забарону на выезд за неаплату "жыровак"

Мясцовы праваабаронца Леанід Мархотка накіраваў пракурору Салігорскага раёна скаргу на дзеянні КУП “Разлікова-касавы цэнтр г.Салігорска”, якое змясціла ў “жыроўках” абвестку аб стварэнні спісаў “невыязных”. У гэтыя спісы ўключаюць асобаў, якія болей за адзін месяц не аплочвалі камунальныя паслугі.

Камітэт ААН прызнаў парушэнне правоў наваполацкіх актывістаў

27.05.2013 Камітэт ААН прызнаў парушэнне правоў наваполацкіх актывістаў

У 2007 г. наваполацкі суд пакараў Валера Шаўчэнку штрафам памерам у 35 базавых велічынь і Антона Ясіновіча - штрафам памерам у 25 базавых велічынь за нібыта парушэнне заканадаўства аб выбарах, рэфэрэндуме, аб адклiканнi дэпутата і аб рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства