Навіны на тэму: скаргі

Дзяржорганы пакрываюць складальнікаў “чорных спісаў”

11.11.2013 Дзяржорганы пакрываюць складальнікаў “чорных спісаў”

Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч у перапісцы з рознымі дзяржаўнымі ўстановамі так і не атрымаў адказу наконт таго, які дзяржорган унёс сайт spring96.org у спіс інтэрнэт-рэсурсаў абмежаванага доступа.

Зьміцер Дашкевіч скардзіцца на ўмовы ўтрыманьня на Акрэсьціна

11.11.2013 Зьміцер Дашкевіч скардзіцца на ўмовы ўтрыманьня на Акрэсьціна

11 лістапада сустаршыня «Маладога фронту»Зьміцер Дашкевіч паскардзіўся ў пракуратуру Менску. Дашкевіч просіць праверыць, ці адпавядаюць стандартам умовы ўтрыманьня ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсьціна.

Паседжаньне ў Жодзінскім судзе – чарговая акцыя салідарнасьці з Алесем Бяляцкім

09.11.2013 Паседжаньне ў Жодзінскім судзе – чарговая акцыя салідарнасьці з Алесем Бяляцкім

8 лістапада ў Жодзінскім гарадскім судзе пад старшынствам судзьдзі Івана Грынкевіча адбылося другое паседжаньне па скарзе праваабаронцаў Аляксея Лапіцкага і Сьвятланы Лапіцкай адносна адмовы Жодзінскага выканкаму даць дазвол на правядзеньне пікетаваньня ў падтрымку Алеся Бяляцкага ды іншых палітвязьняў, якое плянавалася правесьці сёлета 4 жніўня.

Мінгарсуд адмяніў “завочны” штраф прадпрымальніку Вячаславу Піліпуку

08.11.2013 Мінгарсуд адмяніў “завочны” штраф прадпрымальніку Вячаславу Піліпуку

Мінскі гарадскі суд адмяніў пастанову пра штраф у дачыненні да сталічнага прадпрымальніка Вячаслава Піліпука, які выступае супраць высечкі дрэваў пад будаўніцтва аўтацэнтра Audi AG ў мікрараёне Уручча. Адміністратыўная справа накіравана ў суд Першамайскага раёна на новы разгляд.

Рубцоў абскардзіў арышт і патрабуе вярнуць яму футболку

08.11.2013 Рубцоў абскардзіў арышт і патрабуе вярнуць яму футболку

Жыхар Гомеля Юры Рубцоў накіраваў у Мінскі гарадскі суд скаргу аб незаконным адміністрацыйным арышце. Актывіст таксама патрабуе ад начальніка Маскоўскага РАУС сталіцы правесці службовае расследаванне па факце адвольнага адбірання "прадмета адзення, які мае надпісы палітычнага характару".

Чарговае судовае паседжанне наконт будаўніцтва завода беленай цэлюлозы прайшло 6 лістапада

07.11.2013 Чарговае судовае паседжанне наконт будаўніцтва завода беленай цэлюлозы прайшло 6 лістапада

Трэцяе судовае паседжанне па экалагічнаму іску адносна будаўніцтва завода беленай цэлюлозы адбылося 6 лістапада ў Светлагорску. Як стала вядома сайту HoradS.by з прэс-рэліза, суду былі прадастаўлены матэрыялы пра тое, што ў Еўрапейскім Саюзе і Расіі адмаўляюцца ад выкарыстання дыяксіду хлору – небяспечнага рэчыва, якое збіраюцца выкарыстоўваць на заводзе ў Светлагорску.

Скандал у судзе: узнагарода знайшла свайго героя

07.11.2013 Скандал у судзе: узнагарода знайшла свайго героя

За невыкананьне парадку інфармаваньня грамадзян аб пераносе часу пэрсанальнага прыёму, старшыня суду Першамайскага раёну Віцебску Андрэй Андрушэнка прыцягнуты да матэрыяльнай адказнасьці.

Слонімскі суд цвёрда стаіць на баку райвыканкама

06.11.2013 Слонімскі суд цвёрда стаіць на баку райвыканкама

Слонімскі раённы суд разгледзеў скаргу слонімскага грамадскага актывіста Алеся Масюка, у якой ён прасіў прызнаць незаконным і адмяніць рашэнне райвыканкама пра забарону правядзення пікету ў абарону чытачоў і падпісчыкаў “Газеты Слонімскай”.

Змаганне з беспакаранасцю светлагорскіх міліцыянераў працягваецца

05.11.2013 Змаганне з беспакаранасцю светлагорскіх міліцыянераў працягваецца

Скаргі праваабаронцаў “Вясны” прымусілі пракурора Светлагорскага раёна Уладзіміра Тарасенку адмяніць пастанову пра адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў сувязі са смерцю ў ІЧУ Светлагорскага РАУС Аляксандра Акуліча.

Гародня: судовая “сцяна” пакуль непрабівальная

05.11.2013 Гародня: судовая “сцяна” пакуль непрабівальная

У Гарадзенскім абласным судзе прайшоў разгляд касацыйнай скаргі грамадскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і Рамана Юргеля на рашэнне суда Ленінскага раёну Гародні па адмове гарвыканкамам правесці пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага 4 жніўня.

Выдавец газеты “Вольны горад” накіраваў скаргі ў Магілёўскі абласны суд

05.11.2013 Выдавец газеты “Вольны горад” накіраваў скаргі ў Магілёўскі абласны суд

Выдавец газеты “Вольны горад” Уладзімір Кудраўцаў 1 лістапада накіраваў дзве скаргі на адрас Магілёўскага абласнога суда.

Жыхар Гомеля абскарджвае ў судзе забарону пікету ў падтрымку Алеся Бяляцкага

05.11.2013 Жыхар Гомеля абскарджвае ў судзе забарону пікету ў падтрымку Алеся Бяляцкага

Жыхар Гомеля Эдуард Нелюбовіч накіраваў ў суд Цэнтральнага раёна скаргу на дзеянні супрацоўнікаў гарвыканкаму, якія не далі дазвол правесці пікет у падтрымку палітычнага зняволенага Алеся Бяляцкага.

Суд актывістаў з гарвыканкамам  зацягнуўся

05.11.2013 Суд актывістаў з гарвыканкамам зацягнуўся

1 лістапада каардынатар Руху "За свабоду" па Віцебскай вобласці Х. Жаляпаў і актывіст аргкамітэту па стварэнні сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада"А. Гаўруцікаў спрабавалі аспрэчыць праз суд забарону на шэсце і мітынг.

Гарадзенскія праваабаронцы супраць дыскрымінацыі

05.11.2013 Гарадзенскія праваабаронцы супраць дыскрымінацыі

Гарадзенскія грамадскія праваабаронцы Віктар Сазонаў, Уладзімір Хільмановіч, Раман Юргель падалі ў суд Ленінскага раёна Гародні чарговую скаргу на рашэнне Гарадзенскага гарвыканкаму ад 4 кастрычніка, якім было забаронена правядзенне інфармацыйнага пікету 10 кастрычніка бягучага году.

У Брэсце працягваецца змаганне за захаванне дома, што мае гісторыка-культурную каштоўнасць

02.11.2013 У Брэсце працягваецца змаганне за захаванне дома, што мае гісторыка-культурную каштоўнасць

У справе гвалтоўнага высялення жыхароў дома №10 па вуліцы Астроўскага пасля атрымання ліста з Міністэрства культуры з’явіліся новыя абставіны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства