Навіны на тэму: скаргі
27.10.2018 Як шэсць інстанцый "разглядалі" скаргу Мікалая Дзядка. Безвынікова
На прыкладзе скаргі актывіста Мікалая Дзядка, якую ён яшчэ ў ліпені падаў у сувязі з незаконным затрыманнем пад Крупкамі, мы вырашылі прасачыць, якім цярністым бывае яе шлях у сучасных беларускіх рэаліях.
26.10.2018 Ці сыйдзе з рук суддзю Царуку пакаранне светлагорскай праваабаронцы за арганізацыю флэш-моба?
Праваабаронца са Светлагорску Алена Маслюкова, пакараная судом за арганізацыю 15 верасня флэшмобу супраць завода беленай цэлюлозы, накіравала дадатковую скаргу ў Гомельскі абласны суд.
17.10.2018 Праваабаронца са Светлагорска абскарджвае ў судзе адмову ў правядзенні мірнага сходу
16 кастрычніка ў судзе Светлагорскага раёна адбылося папярэдняе паседжанне па скарзе праваабаронцы Алены Маслюковай на рашэнне мясцовага райвыканкаму, які забараніў правядзенне ў горадзе шостага кастрычніка мірнай акцыі супраць працы завода беленай цэлюлозы.
16.10.2018 Мая Наумава шукае абароны ў ААН
Актывістка з Мінска Мая Наумава, якая атрымала за салідарнасць з прафсаюзам РЭП буйны штраф, падала скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека. Жанчына лічыць, што беларускія ўлады парушылі яе права на мірны сход і выказванне меркавання.
11.10.2018 Касацыйная скарга журналісткі-фрылансера Тамары Шчапёткінай не задаволена
Чарговая касацыйная скарга журналісткі-фрылансера Тамары Шчапёткінай з Бярозы не задаволена, а рашэнне Баранавіцкага суда не змененае, паведамляе "Радыё Рацыя".
09.10.2018 Кіроўца, што наехаў на актывістаў у Курапатах, усё ж прыцягнуты да адказнасці
Пасля скаргі ў пракуратуру і дадатковай праверкі ДАІ ўсё ж прыцягнула да адміністрацыйнай адказнасці кіроўцу, які напрыканцы жніўня наехаў на актывістаў ля рэстарацыі “Поедем, поедим” у Курапатах.
05.10.2018 "Справа прафсаюза": прызначана дата разгляду апеляцыі
Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што разгляд апеляцыйных скаргаў лідараў незалежнага прафсаюза Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка Мінскі гарадскі суд прызначыў на 9 лістапада.
04.10.2018 Пракуратура адмяніла рашэнне ДАІ аб спыненні справы за наезд на актывістаў
Пракуратура Мінскай вобласці адмяніла спрэчную пастанову ДАІ аб спыненні справы за наезд на актывістаў у Курапатах і адправіла матэрыялы на новы разгляд.
01.10.2018 КПЧ ААН: Трэба мяняць рашэнне Віцебскага гарвыканкаму аб масавых мерапрыемствах
Нагодай звярнуцца ў КПЧ для Паўла Левінава стаў шэраг забаронаў адзіночных пікетаў, заяўкі на якія ён падаваў у 2012 годзе. Усяго такіх пікетаў мусіла адбыцца пяць, і на ніводзін з іх мясцовыя ўлады не далі дазволу, спасылаючыся на рашэнне № 881.
27.09.2018 МУС - праваабаронцу: Затрымлівалі законна, а за фармалізм у адказах паківалі пальцам
Праваабаронца Алег Мацкевіч, якога затрымалі на ўласным аўтамабілі супрацоўнікі ДАІ на выездзе з Барысава 25 сакавіка гэтага году, абскардзіў дзеянні міліцыі ў МУС Рэспублікі Беларусь.
25.09.2018 Кіраўнік партыі БНФ паскардзіўся ў ААН на беларускія ўлады
Інтарэсы старшыні партыі “Беларускі народны фронт” Рыгора Кастусёва ў Камітэце па правах чалавека абараняе магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель.
24.09.2018 Гомельскія актывісткі «дастукаліся» да ААН
Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (КПЧ ААН) прыняла да разгляду скаргі гомельскіх актывістак вясновых акцый пратэстаў 2017 году Наталлі Шчукінай і Алы Раманчык.
19.09.2018 КПЧ ААН: Рэспубліка Беларусь парушыла правы Тацяны Севярынец
Камітэт па правах чалавека разгледзеў скаргу віцебскай актывісткі Тацяны Севярынец і прыйшоў да высновы, што беларуская дзяржава парушыла яе правы на свабоду слова і мірныя сходы.
17.09.2018 Бяроза: Журналістка працягвае змагацца за права на інфармацыю
17 верасня незалежная журналістка Тамара Шчапёткіна падала касацыйную скаргу ў Брэсцкі абласны суд на пастанову суддзі суда Баранавічскага раёна і г. Баранавічы Брэсцкай вобласці Юліана Шчэрба, згодна з якой яна аштрафавана на 40 базавых велічынь
14.09.2018 Гарадзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу актывіста Мікалая Саляніка
Старшыня абласной гарадзенскай арганізацыі АГП Мікалай Салянік аспрэчваў рашэнне суду Кастрычніцкага раёну ад 17 жніўня.