Навіны на тэму: скаргі
09.01.2019 Віктар Сазонаў: Ці дазволена на Гарадзеншчыне праваабарончая дзейнасць?
Для адказу на гэтае пытанне гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў накіраваў скаргі ў Свіслацкі РАУС і пракуратуру Свіслацкага раёна. Сутнасць скаргаў зводзіцца да патрабавання правесці праверку дзеянняў міліцыянтаў Свіслацкага РАУСа, якія склалі на Сазонава спрэчны пратакол.
08.01.2019 Штраф і судовы выканаўца прыйшлі нечакана, а з суда - ні позвы, ні пратакола, ні пастановы
Актывіст Валерый Бычкоўскі аж да прыходу судовага выканаўцы нічога не ведаў пра адміністрацыйную вытворчасць, складанне пратакола правапарушэння і пастанову суда.
08.01.2019 Блогер Павук звярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека
Як паведамляе "Гомельская Вясна", унутры краіны ён не знайшоў абароны сваіх правоў на атрыманне і распаўсюд інфармацыі.
04.01.2019 Ігар Банцар назваў абсурдам узгадняць ускладанне кветак на могілках з уладамі
У Гарадзенскім абласным судзе 3-га студзеня адбыўся разгляд касацыйнай скаргі Ігара Банцара на рашэнне Свіслацкага раённага суда, дзе гарадзенскага актывіста пакаралі 15-цю базавымі велічынямі.
04.01.2019 Барысаў: Расчараваны ў беларускіх судах праваабаронца звярнуўся ў КПЧ
У скарзе ў Камітэт па правах чалавека ААН барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч просіць прызнаць факт парушэння Рэспублікай Беларусь правоў, замацаваных у п. 1 арт. 14, арт. 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
27.12.2018 Пераднавагодні «падарунак» ад ПК-15: Пятра Кучуру пазбавілі спаткання з жонкай
Як паведаміла ПЦ "Вясна" жонка зняволенага Людміла Кучура, у тэлефоннай размове муж распавёў ёй, што на яго было накладзена новае спагнанне, якое стала падставай для пазбаўлення яго доўгатэрміновага спаткання.
26.12.2018 Суд скасаваў актывісту штраф за ўстаноўку крыжоў ля Курапатаў
Цэнтральны раённы суд Мінску задаволіў скаргу абаронцы Курапатаў Валера Рабцава на штраф, які яму выпісаў начальнік «Мінскаблдарбуду» Ўладзімір Сцяпанаў.
17.12.2018 Абаронцу Курапатаў скасавалі штраф
Сябра Менскай арганізацыі БХД Юрый Палейка абскардзіў пастанову ДАІ ў суд Фрунзенскага раёна, які, у сваю чаргу, адмяніў гэтую пастанову і адправіў справу на новы разгляд. Супрацоўнікі ДАІ спынілі справу за адсутнасцю ў дзеяннях актывіста складу правапарушэння.
13.12.2018 Скарга праціўніка будаўніцтва завода АКБ Астапука разгледжаная фармальна
У Брэсцкім абласным судзе разгледжаная скарга праціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода Канстанціна Астапука.
11.12.2018 Ці была добраахвотнай праца работнікаў у саўгасе "Воранаўскі"?
Воранаўскі раённы выканаўчы камітэт разгледзеў зварот праваабаронцы "Вясны" Валянціна Стэфановіча на прыцягненне работнікаў да прымусовай працы.
06.12.2018 Брэсцкі аблсуд разгледзеў скаргі журналістак-фрылансераў Тамары Шчапеткінай і Міланы Харытонавай
У Брэсцкім абласным судзе снежня разгледжаная скарга журналісткі-фрылансера Тамары Шчапеткінай на пастанову суда Бярозаўскага раёна.
04.12.2018 “Без суда і следства” супрацоўнікі міліцыі знішчылі цэлую бібліятэку актывіста
Справа грамадскага актывіста Ігара Багачака цягнецца яшчэ з "гарачай вясны-2017". Напярэдадні Дня волі 24 сакавіка 2017 года да актывіста дадому з аглядам прыйшла міліцыя. З сабой супрацоўнікі міліцыі ўнеслі 70 кніг, журналаў і брашур.
30.11.2018 Вярхоўны суд прызнаў незаконнай канфіскацыю нацыянальнага сцяга
Старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала 12 лістапада разгледзеў у парадку нагляду скаргу грамадскага актывіста Андруся Кешанюка. Ён пастанавіў выключыць з рашэнняў суду Першамайскага раёну Віцебску і Віцебскага абласнога суду згадку пра канфіскацыю рэчавых доказаў.
29.11.2018 Алена Маслюкова: Усё гнілое – і суды, і выбары, і ўлада
У Гомельскім абласным судзе 28 лістапада адбыўся разгляд скаргаў светлагорскіх актывістаў Алены Маслюковай і Анатоля Змітровіча.
28.11.2018 Нясвіжскі суд вярнуў чэснае імя заслужанаму працаўніку, кіраўніцтва агракамбіната – не жадае
Для кіроўцы-экспедытара СПК «Агракамбінат «Сноў» Вячаслава Сырыцы дзень 8 жніўня стаўся шчаслівым днём: праз суд ён змог вярнуць сваё чэснае імя - звання «Ганаровы Работнік», якое ён атрымаў, адпрацаваўшы 46 год, а таксама аднавіць статус сябра “праўлення” таго ж СПК. Але не ўсё так проста.