Навіны на тэму: скаргі

03.05.2008 Праваабаронца Раман Кісляк абскардзіў пастанову райсуда ў Вярхоўным судзе

У дакуменце, накіраваным старшыні Вярхоўнага суду, праваабаронца зважае на тое, што суд неабгрунтавана прызнаў сход у офісе Партыі БНФ несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам, на якое патрабуецца дазвол органаў выканаўчай улады. "Такое тлумачэнне заканадаўства і практыка яго ўжывання прыводзіць да фактычнай ліквідацыі свабоды мірнага сходу ў Беларусі", - заяўляе ў сваёй скарзе праваабаронца.

28.04.2008 Сяргей Парсюкевіч абскардзіў прысуд

28‑га красавіка прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч накіраваў у суд скаргу на судовае рашэньне, паводле якога яго прызналі вінаватым ў зьбіцьці міліцыянта і асудзілі на 2,5 года няволі.

28.04.2008 Менскі гарадзкі суд не задаволіў скаргу Натальлі Ясевіч

25 красавіка ў Менскім гарадзкім судзе адбыўся разгляд скаргі, пададзенай маці маладафронтаўца Зьмітра Ясевіча спадарыняй Натальляй, абвінавачанай ва ўдзеле ў сьвяточным шэсьці 25 сакавіка. Судзьдзя Назаранка Н. прызнаў яе віноўнай у парушэньні парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў і пакінуў прысуд бязь зьменаў.

28.04.2008 Жыхары Пухавіцкага раёна накіравалі скаргу ў Генпракуратуру

Жыхары пасёлкаў Дружны і Свіслач (Пухавіцкі раён Мінскай вобласці) 25 красавіка накіравалі калектыўную скаргу ў Генеральную пракуратуру на парушэнні заканадаўства пры планаванні будаўніцтва ў рэгіёне завода па вытворчасці пестыцыдаў. Пра гэта паведаміла БелаПАН актывістка кампаніі супраць будаўніцтва прадпрыемства, жыхарка Дружнага Наталля Мацэпон.

23.04.2008 Асуджаныя па “справе 14-ці” будуць абскарджваць прысуды ў вышэйшай інстанцыі

22 красавіка суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Алена Ільіна прыгаварыла маладзёвага актывіста Андрэя Кіма да пазбаўлення волі на паўтара года з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. Уладзімір Сяргееў і Антон Койпіш прыгавораны да штрафа ў 100 базавых велічынь кожны; Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Міхаіл Пашкевіч, Таццяна Цішкевіч, Алесь Стральцоў, Міхаіл Крываў і Алесь Чарнышоў - да абмежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу на два гады.

17.04.2008 Добруш: вясковая настаўніца-актывістка засталася бяз працы

Судзьдзя Добрускага раённага суду Вольга Сычова адхіліла пазоў настаўніцы Вуцеўскай сярэдняй школы, сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі Клаўдзіі Варанец да аддзелу адукацыі аб аднаўленьні на працы. Вясковую настаўніцу, ліквідатара аварыі на Чарнобыльскай АЭС звольнілі з працы за прагул — у той час, калі яна знаходзілася на аздараўленьні за мяжой.

17.04.2008 Праваабаронцы абскарджваюць рашэньне Вярхоўнага суду

17 красавіка 2008 г. заснавальнікі Грамадзкага праваабарончага аб'яднаньня "Вясна" зьвярнуліся з нагляднай скаргай на імя старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, у якой просяць адмяніць рашэньне Вярхоўнага суду па скарзе на адмову ў рэгістрацыі аб'яднаньня. Пасьля праходжанья ўсіх нацыянальных судовых інстанцыяў праваабаронцы плануюць зьвярнуцца ў Камітэт па правах чалавека ААН.

16.04.2008 "Народнай Волі" адмовілі ў акрэдытацыі пры Палаце прадстаўнікоў

Намесніца рэдактара «Народнай волі» Марына Коктыш сёння накіравала скаргу старшыню Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (ПП НС) Вадзіму Папову ў звязку з адмовай у акрэдытацыі пры гэтай структуры.

Арыштаваны Анатоль Удавічэнка абскардзіў пастанову суду

16.04.2008 Арыштаваны Анатоль Удавічэнка абскардзіў пастанову суду

Сёньня адвакат незалежнага барысаўскага журналіста Анатоля Удавічэнкі падаў скаргу на вынесены яму Першамайскім судом сталіцы 15 красавіка прысуд, згодна з якім ён быў прызнаны віноўным у правапарушэньні, прадугледжаным ч.1 арт. 23.34 КаАП РБ, і арыштаваны на 14 сутак.

15.04.2008 Пракуратура адмовілася заводзіць справу супраць віцебскіх міліцыянтаў

Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў зьвярнуўся ў пракуратуру Першамайскага раёну, каб ініцыяваць крымінальную справу супраць віцебскіх міліцыянтаў за непраўдзівыя сьведчаньні. Але пракуратура адмовіла праваабаронцу, які трапіў пад суд па абвінавачаньнях, выкладзеных у міліцэйскіх пратаколах.

08.04.2008 Адмова райвыканкаму на правядзеньне сустрэчы з Мілінкевічам – парушэньне закону

Пракуратура Мазырскага раёну не знайшла парушэньняў Закону “Аб масавых мерапрыемствах ў Рэспубліцы Беларусь” у дзеяньнях Мазырскага райвыканкаму, які адмовіў мясцовым жыхарам у правядзеньні сустрэчы з Аляксандрам Мілінкевічам.

Праваабаронца патрабуе прыцягнуць да адказнасці чыноўнікаў за парушэньне канстытуцыйных правоў грамадзян

28.03.2008 Праваабаронца патрабуе прыцягнуць да адказнасці чыноўнікаў за парушэньне канстытуцыйных правоў грамадзян

Мазырскі праваабаронца Уладзімер Целяпун накіраваў у пракуратуру Мазырскага раёна скаргу на дзеяньні службовых асоб, якія парушылі канстытуцыйныя правы грамадзян.

Віцебскага актывіста Барыса Хамайду не пакідаюць у спакоі

11.03.2008 Віцебскага актывіста Барыса Хамайду не пакідаюць у спакоі

Сёньня ўчастковы з Чыгуначнага РАУСа Віцебска ўзяў пісьмовыя тлумачэньні ў старэйшага дэмакратычнага актывіста рэгіёна. Пры гэтым ён паведаміў Барысу Хамайду, што галоўная рэдактарка газеты “Віцебскі рабочы” Алена Бегунова напісала ў пракуратуру заяву наконт ананімнага ліста з пагрозамі, які прыйшоў на яе адрас.

Урад Беларусі дэманструе ігнараваньне ААНаўскай сістэмы па абароне правоў

10.03.2008 Урад Беларусі дэманструе ігнараваньне ААНаўскай сістэмы па абароне правоў

Праваабаронца Алесь Бяляцкі атрымаў з офісу Камісарыяту па правам чалавека ААН каментар кампетэнтных органаў РБ ў адносінах да меркаваньняў Камітэту па правам чалавека (далей – Камітэт) па паведамленьню А. Бяляцкага. Прадстаўлены дакумент дасланы Прадстаўніцтвам РБ пры аддзяленьні ААН і іншых міжнародных арганізацыяў у Жэневе і тычыцца Рашэньня Камітэту па правам чалавека ААН, якое было прынятае ў ліпені 2007 год па звароту старшыні рады ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага і 10 сябраў арганізацыі ў сувязі з ліквідацыяй грамадзкага аб’яднаньня “Вясна” ў кастрычніку 2003 году.

07.03.2008 ААН разгледзіць скаргі Мархоткі

Грамадзкі актывіст і прадтсаўнік Беларускага Хэльсінскага Камітэту па правох чалавека ў Салігорскім рэгіёне адтрымаў адказ ад Камітэту па правох чалавека Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (КПЧ ААН).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства