Навіны на тэму: выбары-2010

02.02.2010 Светлагорскі раён: Чаму “гарантыі” Выбарчага кодэкса не працуюць у рэгіёне

Асноўная прычына, якую называюць дэмакратычныя актывісты – гэта тое, што мясцовыя арганізацыі апазіцыйных партый і дэмакратычных грамадскіх аб’яднанняў не пастаўлены на ўлік у раённым выканаўчым камітэце.

ВЫБАРЫ 2010 – пакуль усё па старым сцэнары

01.02.2010 ВЫБАРЫ 2010 – пакуль усё па старым сцэнары

Атмасфера страху і няспраўджванне надзеяў на дэмакратычнае дзеянне змененых нормаў выбарчага заканадаўства – так ацэньваецца праваабаронцамі пачатак кампаніі па выбарах у мясцовыя Саветы 26-га склікання.

01.02.2010 Месцы працы сяброў Полацкай гарадской камісіі не паведамляюцца

Паказальна, што месцы працы сяброў камісіі не публікуюцца ў афіцыйнай прэсе, і ведаюць, што камісія складаецца больш за две трэція з прадстаўнікоў дырэктарату, толькі тыя палачане, што ўважліва адсочваюць мясцовыя навіны, хоць гэтая інфармацыя па заканадаўстве не з’яўляецца закрытай.

У Баранавічах БРСМ мае больш кабінетаў, чым гарадскі Савет дэпутатаў

01.02.2010 У Баранавічах БРСМ мае больш кабінетаў, чым гарадскі Савет дэпутатаў

Баранавіцкая гарадская арганізацыя БРСМ мае аж 3 кабінеты (№ 217, 219, 221) у цэнтры горада ў будынку райвыканкама (вул. Савецкая, 79). У той жа час Баранавіцкі гарадскі Савет дэпутатаў займае толькі 2 кабінеты (вул. Савецкая, 79).

01.02.2010 Аршанскія актывісты лічаць фармаванне раённай камісіі незаконным

Да такой высновы прыйшлі актывісты палітычных партый і грамадскіх арганізацый Аршаншчыны пасля таго, як мясцовая "Аршанская газета" апублікавала склад раённай выбарчай камісіі.

01.02.2010 Суд па абскарджанні рашэння аб фармаванни Барысаўскай раённай камісіі прыме рашэнне 5 лютага

Падаўцы скаргі просяць абавязаць прэзідыум Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў, Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт прыняць новае рашэнне пра фармаванне раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі з уключэннем у яе Марыны Статкевіч, як прадстаўніка грамадзян, якія валодаюць выбарчым правам і што пражываюць на адпаведнай тэрыторыі.

01.02.2010 Кіраваць Гарадзенскімі тэрытарыяльнымі камісіямі будуць “правераныя кадры”

Пры абранні кіраўніцтва нечаканасцяў не здарылася. Старшынём гарадской выбарчай камісіі абраны прадстаўнік арганізацыі “Белая Русь”. Старшынём абласной камісіі стаў старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі прафсаюзу работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.

01.02.2010 У Магілёўскай вобласці паменела дэпутацкіх месцаў

Гэта звязана з тым, што ў параўнанні з мінулымі выбарамі ў мясцовыя Саветы зменшылася колькасць сельскіх Саветаў і выбарчых акругоў.

31.01.2010 Выбарчы марафон: лічбы і тэндэнцыі тыдня

Адразу пасля абвяшчэння Указу аб прызначэнні выбараў сваю працу па правядзенні маніторынгу выбарчага працэсу пачалі па ўсёй краіне беларускія праваабаронцы ў межах кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”. Адной з пастаўленых мэтаў маніторынгу яны бачаць аналіз таго, як на практыцы рэалізуюцца новыя палажэнні выбарчага заканадаўства.

31.01.2010 Гарадзенскія грамадска-палітычныя актывісты абскарджваюць сваё неўключэнне ў тэрытарыяльныя камісіі

Грамадска-палітычныя актывісты лічаць, што пры фармаванні тэрытарыяльных камісій былі парушаныя іх правы, а дэмакратычныя партыі і актывісты ў выбарчым працэсе падвяргаюцца дыскрымінацыі.

30.01.2010 У складзе выбарчых камісій -- спрэс правераныя кадры

З 12 сяброў Барысаўскай раённай камісіі 9 былі сябрамі выбарчых камісій у 2008 годзе падчас парламенцкіх выбараў, а значыць, з'яўляюцца не толькі надзейнымі, але і праверанымі кадрамі. З 13 сяброў Магілёўскай гарадской камісіі камісіі шасцёра прымалі ўдзел у працы камісіі падчас выбараў у мясцовыя Саветы ў 2007 годзе.

29.01.2010 Палітолаг Юрый Чавусаў абскарджвае неўключэнне ў Мінскую гарадскую камісію

"Не падаць скаргу азначала б пагадзіцца з абгрунтаванасцю дзеянняў камісіі. Між тым, рашэнне не ўключаць мяне ў склад гарадской выбарчай камісіі пазбаўлена законных падставаў. А тое, што суды залежаць ад уладаў – гэта ўжо іншая праблема".

29.01.2010 Гомельскае Палессе: “Чыстае” інфармацыйнае поле

У Калінкавіцкім, Мазырскім, Ельскім, Хойніцкім, Брагінскім, Жыткавіцкім і Лельчыцкім раёнах няма ніводнага незалежнага выдання ці інтэрнэт-рэсурса дэмакратычнай скіраванасці.

29.01.2010 Аршанскія ўлады правалілі экзамен на лібералізацыю

Аднагалосна быў зацверджаны загадзя падрыхтаваны спіс з 13 сяброў камісіі, сярод якіх не аказалася ніводнага прадстаўніка апазіцыі.

29.01.2010 Талачынскія дэмакраты ў тэрытарыяльныя камісіі сваіх прадстаўнікоў не вылучалі, а ў кандыдаты ісці збіраюцца

Грамадска-палітычныя сілы Талачынскага раёна сур'ёзна рыхтуюцца да барацьбы за дэпутацкія мандаты на маючых адбыцца выбарах у мясцовыя Саветы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства