Навіны на тэму: выбары-2010

27.02.2010 Сярод прэтэндэнтаў у Гомельскі аблсавет - пенсіянеры, студэнты і беспрацоўныя

Два студэнты, тры пенсіянеры і 11 беспрацоўных выказалі жаданне стаць дэпутатамі Гомельскага абласнога савета дэпутатаў. На 60 выбарчых акругаў па выбарах у абласны Савет акруговымі камісіямі зарэгістравана 61 ініцыятыўная група.

26.02.2010 У Браславе створана не прадугледжаная законам кардынацыйна-кансультатыўная група па падрыхтоўцы і правядзенню выбараў

Браслаўскі раённы выканаўчы камітэт сваім распараджэннем стварыў кардынацыйна-кансультатыўную групу па падрыхтоўцы і правядзенню выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы. Што створаная “группа” збіраецца “каардынаваць і кансультаваць” -- з распараджэння незразумела, але яе персанальны склад дае багатую прастору для здагадак.

26.02.2010 Салігорск: Камунальшчыкі зрываюць абвесткі пра збор подпісаў

Напачатку месяца ў Салігорскім выканкаме прайшло неафіцыйнае паседжанне, на якім усе ўстановы былі папярэджаны пра недапушчальнасць з’яўлення на іх тэрыторыі любых матэрыялаў, звязаных з выбарчай кампаніяй. Дзеянні супрацоўнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі гораду сведчаць, што падобныя папярэджанні тычыліся і іх прапрыдпрыемства.

26.02.2010 Збіраць подпісы ў інтэрнатах нельга?

26 лютага сябры ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты на выбарах у мясцовы Савет Аляксея Валабуева спрабавалі сабраць подпісы ў інтэрнаце Салігорскага горнахімічнага тэхнікума, але сутыкнуліся з забаронай.

У Віцебску з'яўляецца рэклама пра выбары

26.02.2010 У Віцебску з'яўляецца рэклама пра выбары

У гарадскіх і абласных дзяржаўных выданнях з'явіліся пастаянныя каляровыя рубрыкі з інфармацыяй пра ход выбараў. А на вуліцах гораду - вонкавая рэклама, якая анансуе намечаную на красавік падзею.

26.02.2010 Гомель: Пётр Кузняцоў абскарджвае нерэгістрацыю ініцыятыўнай групы ў судзе

Каардынатар Руху «За свабоду» па Гомельскай вобласці Пётр Кузняцоў, які меў намер балатавацца ў дэпутаты абласнога Савету па Мазураўскай акрузе №19 у Гомелі, звярнуўся са скаргай на нерэгістрацыю яго ініцыятыўнай групы ў абласны суд.

БХД: чым больш подпісаў, тым лепш

26.02.2010 БХД: чым больш подпісаў, тым лепш

Ініцыятыўныя групы сябраў незарэгістраванай партыі БХД, якія ўжо сабралі неабходную колькасць подпісаў, працягваюць працу ў гэтым накірунку, каб лепей пазнаёміцца з людзьмі. У БХД зазначаюць наступную тэндэнцыю - выбаршчыкі не вераць, што гэтыя выбары нешта дадуць. Да таго ж, большасць жыхароў нават не ведае, хто з дзейсных зараз дэпутатаў балатаваўся па іх акругах.

26.02.2010 Гомельская вобласць: пра выбары - ні плакатаў, ні абвестак

Падрыхтоўка да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў вядзецца ўжо больш за месяц. Аднак калі прайсціся па Светлагорску, аднаму з буйных гарадоў Гомельскай вобласці, то можна заўважыць: якой-небудзь знешняй інфармацыі аб выбарах дагэтуль няма. Аналагічная сітуацыя і ў суседнім Жлобіне, і ў Рагачове.

Работа выбарчых камісій абсалютна празрыстая, лічыць Л.Ярмошына

25.02.2010 Работа выбарчых камісій абсалютна празрыстая, лічыць Л.Ярмошына

Работа выбарчых камісій абсалютна празрыстая. Аб гэтым сказала старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына ў інтэрв'ю часопісу "Беларуская думка".

Анатоль Паўлаў: прэтэндэнтаў у сябры ўчастковых камісій ад дэмсіл не зарэгіструюць

25.02.2010 Анатоль Паўлаў: прэтэндэнтаў у сябры ўчастковых камісій ад дэмсіл не зарэгіструюць

Пакуль АГП вызначылася з 50 прадстаўнікамі ва ўчастковыя камісіі, але такіх людзей трэба больш за сотню, каб на акругі, у якіх зарэгістраваны кандыдаты ў дэпутаты ад партыі, можна было прапанаваць хаця б аднаго чалавека ва ўчастковую камісію. Пры гэтым адносна таго, што людзі патрапяць у камісіі, кіраўніцтва партыі ілюзій не мае.

24.02.2010 Гомельшчына: Дэмакратычныя прэтэндэнты ў акругах не супернічаюць

Паводле прадстаўнікоў дэмакратычных партый, у розных раёнах Гомельскай вобласці іх прадстаўнікі вылучаюцца ў розных выбарчых акругах і не супернічаюць паміж сабой.

24.02.2010 У Баранавічах удзельнікі выбарчага працэсу скардзяцца на адсутнасць неабходнай для працы інфармацыі

У Баранавіцкай дзяржаўнай газеце “Наш край” інфармацыя па выніках бягучых этапаў, важная для ўдзельнікаў выбарчага працэсу, з’яўляецца са спазненнямі – мясцовыя ўлады ігнаруюць патрабаванні заканадаўства ў гэтай галіне. А сябры ініцыятыўных групаў па вылучэнні кандыдатаў пазбаўлены магчымасці набыць у гарадскіх кнігарнях Выбарчы кодэкс са зменамі і дапаўненнямі, неабходны ім для нармальнай працы з выбаршчыкамі.

Пінск: падчас рэгістрацыі ініцыятыўных групаў апазіцыйным кандыдатам нагадвалі пра забароненыя для пікетавання месцы

24.02.2010 Пінск: падчас рэгістрацыі ініцыятыўных групаў апазіцыйным кандыдатам нагадвалі пра забароненыя для пікетавання месцы

Кандыдатам ад апазіцыі пры рэгістрацыі ініцыятыўных групаў выдавалі ксеракопію рашэння № 157 Пінскага гарвыканкама аб вызначэнні і забароне месцаў для пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў, якое фактычна з’яўляецца забаронай на агітацыю на ўсіх цэнтральных вуліцах горада.

24.02.2010 Гомельская абласная выбарчая камісія не задаволіла скаргу Пятра Кузняцова

24 лютага Гомельская абласная выбарчая камісія на сваім паседжанні разгледзела скаргу каардынатара Руху «За Свабоду» Пятра Кузняцова аб адмове ў рэгістрацыі яго ініцыятыўнай группы, пакінуўшы яе без задавальнення.

24.02.2010 Барысаў: назіральніку адмовілі ў рэгістрацыі

Сёння, 24 лютага, праваабаронца Алег Мацкевіч накіраваў скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію на дзеянні старшыні Барысаўскай раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, намесніка начальніка аддзела адукацыі Барысаўскага райвыканкама, Мікалая Зелянкевіча.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства