Навіны на тэму: выбары-2010

03.03.2010 Гародня: Незалежную назіральніцу пераследуюць па месцы працы

Незалежную назіральніцу з Гародні Святлану Рудкоўскую, якая была вылучана ў акруговую камісію Пралетарскай выбарчай акругі №17 па выбарах у Гарадзенскі абласны савет ад Беларускага Хельсінкскага Камітэту, пераследуюць па месцы працы.

Выбарчая камісія вынесла Юрасю Карэтнікаву два папярэджанні

03.03.2010 Выбарчая камісія вынесла Юрасю Карэтнікаву два папярэджанні

Выбарчая камісія Маскоўскага раёна Менска 2 сакавіка вынесла два папярэджанні незалежнаму прэтэндэнту ў кандыдаты ў дэпутаты Юрасю Карэтнікаву - за несвоечасовую агітацыю выбаршчыкаў і скарыстанне ўласных сродкаў на друк агітацыйных матэрыялаў.

Ініцыятыўную групу Івана Крука ўсё ж зарэгістравалі

03.03.2010 Ініцыятыўную групу Івана Крука ўсё ж зарэгістравалі

Гарадзенская абласная выбарчая камісія адмяніла рашэнне Астравецкай раённай выбарчай камісіі пра адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у дэпутаты Астравецкага раённага Савета дэпутатаў Івана Крука.

Збор подпісаў за вылучэнне Франака Вячоркі прайшоў без праблемаў

03.03.2010 Збор подпісаў за вылучэнне Франака Вячоркі прайшоў без праблемаў

Сябры ініцыятыўнай групы распавялі, што выбаршчыкі акругі, самі ці праз сваякоў, знаёмых, дзяцей, што вучацца ў Менску, чулі пра Франака, яго “шлях у салдаты” і ахвотна ставілі свае подпісы. Хаця і не ўсе, некаторыя катэгарычна адмаўляліся.

Жанчыны больш цікавяцца, за каго яны ставяць подпісы

02.03.2010 Жанчыны больш цікавяцца, за каго яны ставяць подпісы

Прыкладна 20 % выбаршчыкаў не вераць, што тыя кандыдаты, за якіх зараз збіраюць подпісы, будуць адстойваць іх інтарэсы і часта кажуць, што гэта марная справа. Жаночая частка больш актыўная ў палітычным плане і праяўляе большую зацікаўленасць да таго, за каго яны ставяць подпісы.

Збор подпісаў у студэнцкіх інтэрнатах – пад забаронай

02.03.2010 Збор подпісаў у студэнцкіх інтэрнатах – пад забаронай

Сябры ініцыятыўных групаў з розных рэгіёнаў паведамляюць пра забароны на збор подпісаў у інтэрнатах навучальных установаў, якія знаходзяцца на тэрыторыях выбарчых акругаў, па якіх вылучаюцца іх кандыдаты.

Скаргу Гарадзенскай абласной арганізацыі БСДГ будзе разглядаць Вярхоўны Суд

02.03.2010 Скаргу Гарадзенскай абласной арганізацыі БСДГ будзе разглядаць Вярхоўны Суд

У Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь 22 сакавіка 2010 году будзе разглядацца скарга Гарадзенскай абласной арганізацыі партыі БСДГ на вызначэнне Гарадзенскага абласнога суда аб узбуджэнні грамадзянскай справы. Пачатак судовага паседжання ў 10 гадзінаў.

Івана Шылу не рэгіструюць назіральнікам у раённы выбаркам

02.03.2010 Івана Шылу не рэгіструюць назіральнікам у раённы выбаркам

Моладзевы актывіст Іван Шыла 1 сакавіка атрымаў адмоўны адказ на паседжанні Салігорскай выбарчай камісіі на зварот выбаршчыкаў, якія прапанавалі яго ў якасці назіральніка.

02.03.2010 Барысаў: Спісы выбарчых участкаў - абмежаваным тыражом

Рашэнне Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта "Пра ўтварэнне ўчасткаў для галасавання па выбарах дэпутатаў мясцовых Cаветаў дэпутатаў 26-га склікання" апублікавана ў суботнім нумары газеты "Адзінства", хоць было прынята на пяць дзён раней. Суботні нумар выдання, у адрозненні ад таго, які мае рэкламны дадатак і выходзіць па серадах, распаўсюджваецца толькі па падпісцы і мае абмежаваны тыраж - 5 816 асобнікаў.

02.03.2010 Беларуская мова – прынцыпова падчас стасункаў з выбаршчыкамі

Толькі па-беларуску размаўляюць з выбаршчыкамі падчас збору подпісаў сябры ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты Барысаўскага раённага Савета па акрузе № 15 Зьмітра Бабіцкага.

Бабруйскае КДБ цікавіцца, хто спансуе выбары

02.03.2010 Бабруйскае КДБ цікавіцца, хто спансуе выбары

Сёння, 2 сакавіка, старшыня бабруйскай суполкі БСДП “Грамада” Юры Грынявецкі наведаў КДБ, куды яго папрасілі з’явіцца як “асобу, што ведае пра акалічнасці, якія маюць значэнне для забеспячэння нацыянальнай бяспекі”. Усю размову з супрацоўнік КДБ запісваў, патлумачыўшы тым, што гэта “апытанне”.

Цэнтральная камісія прапануе Баранавіцкаму гарвыканкаму перагледзець рашэнне аб колькасці месцаў для агітацыі

02.03.2010 Цэнтральная камісія прапануе Баранавіцкаму гарвыканкаму перагледзець рашэнне аб колькасці месцаў для агітацыі

Цэнтральная камісія ў афіцыйным лісце за подпісам Лідзіі Ярмошынай прызнала, што рашэнне Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта аб вызначэнні месца для правядзення перадвыбарчай агітацыі падчас выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы не ў поўнай меры адпавядае выбарчаму заканадаўству. Таму Баранавіцкаму гарвыканкаму прапануецца перагледзець сваё рашэнне і ўнесці ў яго адпаведныя змены.

Лідзія Ярмошына патлумачыла, чаму не пускаюць у інтэрнаты зборшчыкаў подпісаў

02.03.2010 Лідзія Ярмошына патлумачыла, чаму не пускаюць у інтэрнаты зборшчыкаў подпісаў

Адміністрацыя не пускае дэмакратычных кандыдатаў збіраць подпісы ў студэнцкіх інтэрнатах. У адказ на гэта сябры Беларускай хрысціянскай дэмакратыі скардзяцца у Цэнтральную выбарчую камісію.

02.03.2010 Віцебшчына: Ініцыятыўныя групы партыйцаў складаюць 1,75% ад агульнага іх ліку

З 15 зарэгістраваных у Віцебскай вобласці партыйных структур менш за палову зарэгістравалі хаця б адну ініцыятыўную групу па зборы подпісаў для рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў усіх узроўняў.

02.03.2010 Бабруйск: Старшыня гарадскога выбаркаму “не гатовы адказваць” на пытанні

У Бабруйску змяніліся межы выбарчых акругаў. Бабруйчанка Нэлі Паборцава, якая жадае балатавацца ў дэпутаты па выбарчай акрузе № 12, пасля гэтых зменаў не змагла самастойна разабрацца, якія ўчасткі ўваходзяць у яе акругу. Па дапамогу яна звярнулася да старшыні гарадской выбарчай камісіі Уладзіміра Вяткіна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства