Навіны на тэму: выбары-2010

30.03.2010 Магілёў: Пасля адкрытага пасяджэння абласной камісіі пачалося закрытае

“Як толькі скончылася афіцыйная частка пасяджэння абласной выбарчай камісіі, - гаворыць Барыс Бухель, - усіх сябраў гэтай камісіі папрасілі застацца ў актавай залі, а назіральнікаў папрасілі яе пакінуць".

30.03.2010 Віцебшчына: прызначэнне дэпутатаў шляхам выбараў

У Віцебскай вобласці ў многіх выбарчых акругах па выбарах у раённыя і гарадскія Саветы дэпутатаў на адно месца прэтэндуе адзін кандыдат у дэпутаты. Гэта значыць, у гэтых раёнах ці гарадах выбары будуць абсалютна безальтэрнатыўнымі, і такі працэс выбару мае іншую назву - прызначэнне дэпутатаў мясцовых Саветаў.

30.03.2010 Магілёў: Абласная камісія зарэгістравала двух кандыдатаў, якіх забракавала гарадская

Барыс Бухель адзначае нізкі ўзровень падрыхтоўкі членаў гарадской выбарчай камісіі, у тым ліку яе кіраўніка Аляксандра Залатухіна. “Члены камісіі дапусцілі элементарныя памылкі і праявілі сваю некампетэнтнасць. У той жа самы час нікога з дэмакратычных прадстаўнікоў яны ў свой склад не ўключылі, матывуючы гэта тым, што ў дэмакратаў адсутнічае вопыт працы ў скаладзе выбарчай камісіі”.

30.03.2010 Выбары ў Гомелі: дзе пуста, а дзе і густа

Сітуацыя з кандыдатамі ў дэпутаты Гомельскага абласнога савета, якія балатуюцца па выбарчых акругах у Гомелі, склалася так, што на некаторых акругах па 4 кандыдаты, а на іншых — па аднаму.

30.03.2010 Барысаў: Ад перамены месца вынік не зменіцца

У мінулым нумары газеты барысаўскай раённай вертыкалі "Адзінства" (№29) апублікаваны спіс зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты Барысаўскага раённага і Менскага абласнога Саветаў дэпутатаў.

30.03.2010 Віцебск:Толькі ў 1/3 выбарчых акруг маецца альтэрнатыва

Толькі ў тых акругах, дзе кандыдатамі ў дэпутаты сталі дэмакратычныя актывісты, выбары будуць альтэрнатыўныя - з усіх 40 акруг толькі ў 12-ці па два і больш прэтэндэнтаў, што складае толькі адну траціну ад агульнай колькасці.

29.03.2010 Кандыдаты ад БХД не збіраюцца адмаўляцца ад удзелу ў выбарах

У Менску зарэгістраваны дзесяць з 19 кандыдатаў у дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы ад ствараемай партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", вылучаныя шляхам збору подпісаў. Нацыянальная рада БХД прыняла рашэнне пра далейшы актыўны ўдзел у выбарчай гонцы аж да моманту датэрміновага галасавання.

Ярмошына: партыйнасць не з'яўляецца знакам якасці

29.03.2010 Ярмошына: партыйнасць не з'яўляецца знакам якасці

Што датычыцца працэдуры адбору кандыдатаў у выбарчыя камісіі, то выбар перш за ўсё рабіўся на карысць тых асоб, якія маюць вопыт арганізацыі і правядзення выбараў і валодаюць навыкамі работы ў калектыве, адзначыла Лідзія Ярмошына падчас online канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

29.03.2010 Гомель: Кандыдата ў дэпутаты папярэдзілі аб непрацягненні працоўнага кантракта

Гомельскага актывіста ствараемай Партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», кандыдата ў дэпутаты Гомельскага абласнога і гарадскога саветаў Аляксандра Шарыпава папярэдзілі аб непрацягненні з мая працоўнага кантракта. 25 сакавіка актывіст атрымаў кандыдацкае пасведчанне, а назаўтра ён атрымаў папярэджанне аб непрацягненні працоўных адносінаў.

29.03.2010 Дзве камісіі - два падыходы да галоснасці

Зусім па-іншаму была арганізавана праца акруговай камісіі па Воласаўскай выбарчай акрузе № 25. Тут пра месца і час паседжання камісіі было абвешчана загадзя, сябры выбаркама дазволілі не толькі прысутнічаць на працэдуры разгляду пытання, але і весці фотаздымкі ўсяго працэсу. Як здагадваецца чытач, неба не павалілася на зямлю. Падмуркі дзяржавы не былі разбураны.

29.03.2010 Бабруйск: Подпісы, якія прызнала абласная камісія, гарадская не прызнала

Вячаслаў Шэлег і Аляксандра Сьянава, сябры БХД, падавалі подпісы ў гарадскую і Магілёўскую абласную камісіі. Але абодва атрымалі пасведчанні толькі ў абласной камісіі. Атрымалася дзіўная сітуацыя, калі дакументы дэмакратычных актывістаў падышлі для абласной, але на падыйшлі для гарадской камісій.

29.03.2010 Чачэрскі раённы савет дэпутатаў стэрыльна абновіцца пасля выбараў на палову

На 30 дэпутатскіх мандатаў у Чачэрскі раённы савет дэпутатаў «прэтэндуе» 30 чалавек. З кандыдатаў 15 чалавек — гэта «стараслужачыя», то бок тыя, хто зараз з'яўляецца дэпутатам райсавета, і 15 - «навабранцы», але таксама свае людзі.

29.03.2010 Свіслач: ініцыятар усталявання помніка Сталіну не зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты

Былы старшыня Свіслацкага райвыканкаму Анатоль Кузьма, які вядомы тым, што быў ініцыятарам усталявання ў Свіслачы помніка Сталіну, не зарэгістраваны кандыдатам у мясцовы савет дэпутатаў. Акруговая камісія прызнала частку сабраных подпісаў несапраўднымі.

29.03.2010 “Праваабаронцы за свабодная выбары”: Вынікі маніторынгу этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 26-га склікання

25 сакавіка скончыўся этап рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 26-га склікання. Кампанія “Праваабаронцы за свабодная выбары” прэзентуе вынікі маніторынгу рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 26-га склікання.

29.03.2010 Бабруйск: 87 кандыдатаў на 40 месцаў у гарадскі Савет

Што тычыцца прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў, то кандыдацкія пасведчанні атрымалі 10 бабруйчанаў. Ад БСДП “Грамада” вылучаўся і прайшоў адзін чалавек – Андрэй Стаселовіч. Атрымаў пасведчанне незалежны кандыдат журналіст Міхаіл Ларчанка. Ад “Свабоднага прафсаюза беларускага” прайшоў Міхаіл Кавалькоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства