Навіны на тэму: выбары-2010

01.04.2010 Гомель: Ратацыя ў абласным Савеце дэпутатаў

Дэпутаты Гомельскага абласнога Cавета дэпутатаў 25-га склікання прэтэндуюць на дэпутацкія мандаты ў 26-ым скліканні, але балатуюцца па іншых выбарчых акругах. Хоць і прайшло 7 дзён з моманту рэгістрацыі кандыдатаў, але ні ў друку, ні на сайтах спісы кандыдатаў аблсавета так і не з'явілася. Агульную карціну можна сабраць толькі па звестках з раёнаў.

Віцебск: У Краіну Цудаў – толькі праз выбары

01.04.2010 Віцебск: У Краіну Цудаў – толькі праз выбары

Часам на гарадскіх інфармацыйных стэндах можна сустрэць інфармацыю пра маючыя адбыцца выбары ў вельмі своеасаблівых спалучэннях. Нечакана цікавы сэнс набывае такая інфармацыя побач з іншымі афішамі ды на фоне паўсядзённых гарадскіх “дэкарацый”.

01.04.2010 Магілёў: Скаргі сябраў БХД не задаволены

Сёння, 1 красавіка, у Магілёве адбылося пасяджэнне Магілёўскай абласной выбарчай камісіі, на якой разглядаліся скаргі сябраў аргкамітэту партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя” Вячаслава Шэлега і Аляксандры С’янавай.

Пінск: Ператрус у апазіцыйнага кандыдата (абнаўлялася)

01.04.2010 Пінск: Ператрус у апазіцыйнага кандыдата (абнаўлялася)

15.35 Дзесьці паўгадзіны таму скончыўся вобшук на кватэры ў сябра Алеся Рамановіча, які дапамагаў кандыдату ў дэпутаты рабіць макет перадвыбарчай улёткі. - Вобшук скончыўся, супрацоўнікі міліцыі з’ехалі паўгадзіны таму. У майго сябра канфіскавалі вінчэсцеры, дзве друкаркі, розныя газеты, цэлыя кіпы папераў, - паведаміў Рамановіч.

01.04.2010 Менск: Намеснік старшыні камісіі Кастрычніцкага раёна адмовіўся ад сваіх паўнамоцтваў

Намеснік старшыні выбарчай камісіі Кастрычніцкага раёна сталіцы Аляксандр Ліндэраў, вылучаны кандыдатам у дэпутаты ад працоўнага калектыва, адмовіўся ад сваіх паўнамоцтваў у камісіі і ад далейшага ўдзелу ў выбарах.

01.04.2010 Віцебшчына: Аднаго зарэгістравалі, дзесяці адмовілі

У Віцебскую абласную выбарчую камісію звярнуліся 11 прэтэндэнтаў на статус кандыдата ў дэпутаты, якім было адмоўлена ў рэгістрацыі ніжэйстаячыми камісіямі. Пасля азнаямлення з заявамі і скаргамі, уважлівага вывучэння дакументаў, прадстаўленых акруговымі і тэрытарыяльнымі выбарчымі камісіямі, Віцебскі аблвыбаркам прыняў рашэнне зарэгістраваць кандыдатам у дэпутаты абласнога Савета па Гагарынскай выбарчай акрузе № 46 Васіля Рубаніка. На гэтай выбарчай акрузе раней была зарэгістраваная кандыдатам у дэпутаты дырэктар Віцебскай абласной філармоніі Алена Падаляк, якая з'яўляецца дзейсным дэпутатам.

01.04.2010 Астравец: Выбарам канец

Выбары ў Астравецкі раённы Cавет можна лічыць ужо завершанымі. Як можна гаварыць пра выбары, калі на ўсіх 25 (!) акругах зарэгістраваныя толькі па адным кандыдаце! Нагадаем, што мясцовая акруговая камісія не зарэгістравала кандыдатамі ў дэпутаты ажно 4-х прадстаўнікоў Партыі АГП.

Магілёў: Праваабаронца скардзіцца на вызначэнне месцаў для агітацыі

01.04.2010 Магілёў: Праваабаронца скардзіцца на вызначэнне месцаў для агітацыі

Праз свае скаргі Барыс Бухель спрабуе абавязаць Магілёўскі гарвыканкам забяспечыць усім выбаршчыкам бяспеку і зручнасць для іх сустрэчаў са сваімі кандыдатамі ў дэпутаты і вызначыць дастатковую колькасць пляцовак, дзе кандыдаты ў дэпутаты і іх давераныя асобы свабодна і без перашкодаў маглі б праводзіць такія сустрэчы.

01.04.2010 Мазыр: Кандыдатаў апублікавалі па алфавіту. Па якіх акругах яны балатуюцца – замоўчваецца

У Мазырскай ггазеце “Жыццё Палесся” надрукаваны спіс кандыдатаў у дэпутаты Мазырскага раённага Савета і Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў. Што цікава, прозвішчы з імёнамі і імёнамі па бацьку кандыдатаў у дэпутаты з іншымі звесткамі аб месцы працы і пасадзе, інфармацыя аб даходах - пададзены ў алфавітным парадку – без назвы і нумару выбарчай акругі!

01.04.2010 У Жодзіна дзейнічаюць “танчэй, мудрэй, хітрэй”

У Барысаўскім раёне чыноўнікі, адказныя за правядзенне выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў раённага Савета перастрахаваліся, і з 34 акругаў у выніку атрымаўся 31 безальтэрнатыўная. А вось у суседнім горадзе Жодзіна відавочна дзейнічалі “танчэй, мудрэй, хітрэй”, як і рэкамендавала намеснік кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Наталля Пяткевіч.

Баранавічы: Мікалай Чарнавус звярнуўся да пракурора

01.04.2010 Баранавічы: Мікалай Чарнавус звярнуўся да пракурора

Прадпрымальнік Мікалай Чарнавус, якога не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты Баранавіцкага гарадскога Савета, накіраваў 30 сакавіка заяву пракурору горада. У сваёй заяве ён сцвярджае, што сабраў дастаткова доказаў злоўжывання некаторых сябраў выбарчай камііі пры праверцы яго падпісных лістоў.

01.04.2010 Францішку Вячорку не даюць рэгістраваць давераных асобаў, друкаваць матэрыялы і сустракацца з выбаршчыкамі

Сакратар выбарчай камісіі і адначасова загадчыца арганізацыйна-кадравга аддзелу раённай адміністрацыі Вераніка Байкова ў катэгарычнай форме адмовіла кандыдату ў дэпутаты ў праве падаць заяву на двух давераных асобаў у дадатак да ранейшай і дагэтуль не задаволенай заявы на трох давераных асобаў.

01.04.2010 Разгляд скаргі на нерэгістрацыю праводзіцца не ў памяшканні камісіі, а ў працоўным кабінеце яе старшыні

Тамару Валянцінаўну Каважэнка запрасілі на паседжанне Менскай абласной выбарчай камісіі. Паседжанне пройдзе ў працоўным кабінеце дырэктара Менскага абласнога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці Аляксея Васільева, які ўзначальвае абласную выбарчую камісію.

31.03.2010 Брэст: Інтэрнат “Савушкін прадукт” закрыты для апазіцыйнага кандыдата

У Брэсце па Партызанскай выбарчай акрузе №8 па выбарах дэпутатаў Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў апанентам сябра Партыі БНФ Уладзіміра Вялічкіна выступае Аляксандр Саўчыц, генеральны дырэктар ААТ “Савушкін прадукт”.

Бабруйчанам давядзецца выбіраць з  дырэктараў ды чыноўнікаў

31.03.2010 Бабруйчанам давядзецца выбіраць з дырэктараў ды чыноўнікаў

Сярод 87 кандыдатаў, якія былі зарэгістраваныя ў Бабруйску, 23 займаюць пасаду дырэктара. Гэта кіраўнікі сярэдніх школаў, каледжаў, а таксама шэрагу прадпрыемстваў і установаў. На дэпутацкія крэслы, напрыклад, прэтэндуюць дырэктар “Вадаканала” Алег Цітоў, дырэктар “Славянкі” Тэймураз Бачарашвілі, дырэктар філіяла АСБ “Беларусбанк” Віктар Ананіч, дырэктар бабруйскага тэатра Вераніка Вінэль. Таксама сярод кандыдатаў у дэпутаты дастаткова намеснікаў дырэктараў розных устноваў і прадпрыемстваў. Прычым па акругах размеркаваны па аднаму дырэктару, а іх апаненты – людзі больш нізкага рангу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства