Навіны на тэму: выбары-2010

22.04.2010 Віцебшчына: За два дні прагаласавала амаль 10% выбаршчыкаў

У Віцебскай вобласці за два дні датэрміновага галасавання свае галасы за кандыдатаў у дэпутаты ўсіх узроўняў аддалі 86796 выбаршчыкаў, што складае 9,6%. Гэта крыху больш, чым у сярэднім па рэспубліцы: нагадаем, па афіцыйных дадзеных, за два дні па ўсёй краіне правам прагаласаваць датэрмінова скарысталіся 8,7% выбаршчыкаў.

22.04.2010 Гомель: Міліцыя і выбарчыя камісіі бяссільныя?

Актывісты ствараемай партыі БХД штодня выклікаюць міліцыю, каб зафіксаваць правапарушэнні з боку праўладных кандыдатаў. Як распавеў каардынатар ствараемай партыі Кастусь Жукоўскі, штодня актывісты змагаюцца з тым, што невядомыя заклеіваюць іх агітацыйныя ўлеткі, размешчаныя на прыпынках грамадскага транспарту і адмыслова абсталяваных стэндах.

22.04.2010 Старшыня ЦВК не лічыць патрэбным урэгуляваць працэдуру падліку галасоў

У гэтай сувязі застаецца задаць рытарычнае пытанне: ці ўсведамляюць сябры ўчастковых выбарчых камісій, што найбольш распаўсюджаны зараз у Беларусі спосаб падліку галасоў робіць іх патэнцыйнымі саўдзельнікамі магчымых фальсіфікацый вынікаў выбараў, што з'яўляецца злачынствам па дзеючым Крымінальным кодэксе?

22.04.2010 Уладзімір Навасяд: Клімату даверу няма

Выбары ў мясцовыя Саветы - гэта самае галоўнае мерапрыемства з існуючай трыяды: мясцовых, парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў, упэўнены Уладзімір Навасяд. Зараз ён з'яўляецца кандыдатам у дэпутаты па Пляханаўскай выбарчай акрузе № 10 Ленінскага раёна сталіцы

21.04.2010 “Няправільных” сяброў акруговай і раённай камісіі адпраўляюць у дзень выбараў… на кухню

У Верхнядзвінску двух сяброў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”, якія ўвайшлі ў склад акруговай і раённай камісій, вырашана адправіць працаваць у дзень выбараў… на кухню. Іх працай павінна стаць забеспячэнне астатніх сябраў камісіі харчаваннем.

21.04.2010 Бабруйск: Месцаў для матэрыялаў дэмакратычнага кандыдата не застаецца

Кандыдат у дэпутаты ў абласны Савет, сябра БХД Вячаслаў Шэлег вымушаны быў прайсціся па ўсіх участках, якія ўваходзяць у яго акругу і сур’ёзна паразмаўляць з старшынямі выбарчых камісіяў. Кандыдат сутыкнуўся з праблемай недахопу месца на стэндах для агітацыйных матэрыялаў.

21.04.2010 Полацк: Млявапраяўны працэс галасавання

У Полацку няма пакуль што вялікай актыўнасці людзей на датэрміновым галасаванні. Па словах сяброў адной з участковых камісій, у першы дзень галасавання выканаць свой грамадзянскі абавязак з’явілася каля трыццаці чалавек – гэта каля 1,5 % ад агульнай колькасці выбаршчыкаў на гэтым участку. Сёння назіраецца прыкладна тая ж актыўнасць, што і ўчора.

21.04.2010 Віцебск: Двайное пазбаўленне кандыдацтва ў дэпутаты

20 красавіка кіраўнік грамадзянскай кампаніі “Наш дом” Вольга Карач была пазбаўленая рэгістрацыі як кандыдат у дэпутаты ў Віцебскі абласны і гарадскі Саветы. Яе абвінавацілі ў злоўжыванні правам на выбарчую агітацыю: ў выбарчых камісіях з’явілася скарга “групы грамадзянаў” на тое, што выбаршчыкам раздавалі ...паветраныя шарыкі з лагатыпам “Нашага дому”.

21.04.2010 Бабруйск: За першы дзень датэрміновага галасавання – 10 працэнтаў яўкі

На некалькіх выбарчых участках раёна “Даманскі”, якія ўваходзяць у Мінскую акругу № 10 па выбарах у абласны Савет, за першы дзень датэрміновага галасавання было зафіксавана ад 8 да 12 працэнтаў яўкі. Такія лічбы былі агучаныя старшынямі камісій па прозьбе кандыдата ў дэпутаты, сябра бабруйскай суполкі БХД Вячаслава Шэлега.

21.04.2010 Кармянскія ўлады праводзяць «дадатковую тлумачальную працу» з насельніцтвам

Відаць, усе-такі электаральная актыўнасць нізкая ў Кармянскім раёне, і хоць парог яўкі на выбары адменены ў адпаведнасці са зменамі ў заканадаўства, але раённыя ўлады вырашылі правесці «дадатковую тлумачальную працу сярод насельніцтва аб неабходнасці ўдзелу ў галасаванні».

21.04.2010 Гародня: Затрыманне кандыдата

Сёння, 21 красавіка, у Гародні супрацоўнікі ДАІ затрымалі кандыдата ў дэпутаты гарсавету, прадстаўніка партыі АГП Дзьмітрыя Бандарчука. Як толькі Бандарчук ад’ехаў ад партыйнага офісу, што знаходзіцца па вуліцы Будзёнага, яму затэлефанавалі з ДАІ і амаль адразу да ягонай машыны пад’ехалі аўтамабілі аўтадарожнай інспекцыі.

Салігорск: Афіцэр не з'явіўся на дэбаты

21.04.2010 Салігорск: Афіцэр не з'явіўся на дэбаты

Запланаваныя на 20 красавіка дэбаты кандыдатаў у дэпутаты па 13-й выбарчай акрузе адбыліся ў фармаце сустрэчы аднаго з удзельнікаў з выбаршчыкамі. Канкурэнт Аляксея Валабуева палкоўнік Валеры Заінчкоўскі напярэдадні сустрэчы паведаміў, што спазняецца і не зможа прыняць удзел у мерапрыемстве.

Лідзія Ярмошына ўскосна прызнала парушэнні заканадаўства з боку Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі

21.04.2010 Лідзія Ярмошына ўскосна прызнала парушэнні заканадаўства з боку Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі

Яна паведаміла незарэгистраванаму кандыдатам Мікалаю Чарнавусу, што дзейнасць Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі разглядалася на пасяджэнні Брэсцкай абласной выбарчай камісіі, якая звярнула ўвагу старшыні камісіі Юрыя Шасцярнёва на неабходнасць строгага выканання выбарчага заканадаўства.

Магілёў: На ўчастку для галасавання №118 сістэматычна знікаюць агітацыйныя плакаты дэмакрата Юры Новікава

21.04.2010 Магілёў: На ўчастку для галасавання №118 сістэматычна знікаюць агітацыйныя плакаты дэмакрата Юры Новікава

У Магілёве на выбарчым участку для галасавання №118, які размешчаны ў будынку адміністрацыі ААТ “Лаўсанбуд” сістэматычна знікаюць агітацыйныя плакаты дэмакрата - аднаго з лідэраў Свабоднага прафсаюза Беларускага, які балатуецца кандыдатам у дэпутаты ў Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў, Юры Новікава. Кандыдат паведаміў, што з гэтай нагоды ён падаў скаргу ў Задняпроўскую акруговую выбарчую камісію.

21.04.2010 Віцебск: 30% выбаршчыкаў на ўчастку прагаласавалі ў першы дзень

Кандыдат у дэпутаты ў Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў па Тэхналагічнай выбарчай акрузе №9 і актывіст Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Ўладзімір Раманавіч у першы дзень датэрміновага галасавання выявіў, што да 17 гадзін на ўчастку № 47 акруга прагаласавала каля траціны выбаршчыкаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства