Навіны на тэму: пенітэнцыярная сістэма

Праваабаронцы накіравалі ў ДВП МУС, турмы і калоніі кнігу пра катаванні

02.08.2016 Праваабаронцы накіравалі ў ДВП МУС, турмы і калоніі кнігу пра катаванні

ПЦ "Вясна" лічаць карысным давесці да ведама супрацоўнікаў устаноў выканання пакаранняў асноватворную інфармацыю па пытаннях жорсткага абыходжання з асуджанымі і грамадзянскага кантролю за месцамі пазбаўлення волі.

Справа Багданава: “крыміналку” ўзбуджаць не жадаюць, абяцаюць чарговую праверку

02.08.2016 Справа Багданава: “крыміналку” ўзбуджаць не жадаюць, абяцаюць чарговую праверку

“Пастанова адмяняе пастанову, а затым прымаецца новая пастанова з нагоды папярэдняй пастановы”. Тым не меней, маці не пакідае надзеі знайсці вінаватых у смерці свайго сына ў турме і такім чынам аднавіць справядлівасць.

У ІЧУ на Акрэсціна ў ежу арыштаваным дадаюць снатворнае?

29.07.2016 У ІЧУ на Акрэсціна ў ежу арыштаваным дадаюць снатворнае?

Юрыст з Самары Марыя Рымар, якая адпушчана пад заклад з-пад варты і будзе знаходзіцца ў Мінску да суда, распавяла Праваабарончаму цэнтру «Вясна» пра намер абскардзіць умовы ўтрымання ў ІЧУ на Акрэсціна.

Ігар Шуневіч і Аляксандр Канюк праігнаравалі скаргу на жорсткае абыходжанне ў зняволенні з заснавальнікамі “Платформ інавэйшн”

29.07.2016 Ігар Шуневіч і Аляксандр Канюк праігнаравалі скаргу на жорсткае абыходжанне ў зняволенні з заснавальнікамі “Платформ інавэйшн”

Кіраўнік ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі атрымаў адказ на зварот у МУС і Генпракуратуру Беларусі адносна пераследу асуджаных Андрэя Бандарэнкі і Міхаіла Жамчужнага. Адказалі хутка - аднак у чарговы раз не па сутнасці і не самі адрасаты.

ПЦ "Вясна" патрабуе спыніць пераслед Андрэя Бандарэнкі і Міхаіла Жамчужнага ў зняволенні

22.07.2016 ПЦ "Вясна" патрабуе спыніць пераслед Андрэя Бандарэнкі і Міхаіла Жамчужнага ў зняволенні

Адпаведны зварот кіраўнік арганізацыі Алесь Бяляцкі 22 ліпеня накіраваў міністру ўнутраных спраў і генеральнаму пракурору Беларусі.

Генпракуратура давяла справу па факце смерці ў СІЗА №1 Ігара Пцічкіна да суда

15.07.2016 Генпракуратура давяла справу па факце смерці ў СІЗА №1 Ігара Пцічкіна да суда

Генеральная пракуратура завяршыла расследаванне справы па факце смерці ў СІЗА №1 жыхара Мінска Ігара Пцічкіна. Неўзабаве крымінальная справа будзе накіраваная ў суд.

Стварэнне бяспечных умоў для асобных катэгорый зняволеных у Беларусі

08.07.2016 Стварэнне бяспечных умоў для асобных катэгорый зняволеных у Беларусі

Агульнапрызнаным з'яўляецца прынцып, паводле якога зняволеныя, па-за залежнасці ад характару іх злачынства, захоўваюць за сабой усе асноўныя правы чалавека. Да такіх адносяць і права на найвышэйшы дасягальны ўзровень фізічнага і псіхічнага здароўя.

Чырвоная бірка, рапарт за 2 кавалкі хлеба, перашкоды ў атрыманні медыцынскай дапамогі. Міхаіл Жамчужны заяўляе пра моцны ціск у ПК-14

07.07.2016 Чырвоная бірка, рапарт за 2 кавалкі хлеба, перашкоды ў атрыманні медыцынскай дапамогі. Міхаіл Жамчужны заяўляе пра моцны ціск у ПК-14

У апошніх лістах палітвязень Міхаіл Жамчужны паведамляе пра пачатак ціску на яго “па ўсіх франтах”.

Перадачы ў ІЧУ - на меркаванне дзяжурнага

05.07.2016 Перадачы ў ІЧУ - на меркаванне дзяжурнага

У рамках маніторынгу ўмоў утрымання і абыходжання з адміністрацыйна затрыманымі і арыштаванымі ў ізалятарах часовага ўтрымання праваабаронцы наведалі раённыя аддзелы ўнутраных спраў у Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай і Мінскай абласцях.

Палітвязня Міхаіла Жамчужнага прызналі асобай, схільнай да экстрэмізму

27.06.2016 Палітвязня Міхаіла Жамчужнага прызналі асобай, схільнай да экстрэмізму

Пра гэта заснавальнік “Платформ інавэйшн” Міхаіл Жамчужны, які адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №14 ў Навасадах, напісаў у лісце да праваабаронцы Таццяны Рэвяка.

Самагубства ў «Воўчых норах» — з жыцьцём разьвітаўся яшчэ адзін вязень

09.06.2016 Самагубства ў «Воўчых норах» — з жыцьцём разьвітаўся яшчэ адзін вязень

Перад самагубствам вязень атрымаў ліст ад жонкі, што тая падае на развод.

Былы асуджаны дамогся выплат праз суд

02.06.2016 Былы асуджаны дамогся выплат праз суд

Як раней паведамляў ПЦ "Вясна", Андрэй Князькоў звярнуўся ў суд за пералікам пенсійных выплат за год, які сышоў на збор папер і адстойванне права на працоўную пенсію па інваліднасці.

Гомельскі "хімік": Правы свае адстойваць трэба, каб адчуваць чалавекам, прынамсі

31.05.2016 Гомельскі "хімік": Правы свае адстойваць трэба, каб адчуваць чалавекам, прынамсі

Рэчычанін Уладзімір Прадкін, які адбывае пакаранне ў Гомелі за нявыплату аліментаў, падаў заяву ў адміністрацыю папраўчай установы каб яна забяспечыла яго харчаваннем, бо ўжо месяц не мае сродкаў да існавання.

Гомель: Сэксуальны гвалт над хворым падлеткам у СІЗА

30.05.2016 Гомель: Сэксуальны гвалт над хворым падлеткам у СІЗА

У Праваабарончы цэнтр “Вясна” звярнулася жыхарка Гомеля Марына К. Гісторыя, пра якую не хаваючы сваёй трывогі і адчаю распавяла жанчына, закранае праблему сэксуальнага гвалту ў месцах прымусовага ўтрымання.

Узмацненне пакарання за распаўсюд наркотыкаў: зло ці дабро. Погляд з калоніі

27.05.2016 Узмацненне пакарання за распаўсюд наркотыкаў: зло ці дабро. Погляд з калоніі

Да праваабаронцаў “Вясны” патрапіў ліст з калоніі, падпісаны зняволеным Алегам. Вязень закранае праблему ўзмацнення адказнасці за ўжыванне і распаўсюд наркатычных рэчываў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства