Навіны на тэму: пенітэнцыярная сістэма
30.09.2016 Маці Ігара Барбашынскага хоча даведацца, хто вінаваты ў смерці яе сына
У Праваабарончы цэнтр “Вясна” звярнулася па дапамогу маці Ігара Барбашынскага, які раптоўна памёр 20 верасня ў Жодзінскай турме №8.
20.09.2016 «Міліцыянты і турма з’елі майго сына»
У Жодзінскай турме №8 20 верасня раптоўна памёр случчанін Ігар Барбашынскі, справу якога аб злосным непадпарадкаванні міліцыянтам пры выкананні службовых абавязкаў, у супраціве і збіцці супрацоўнікаў РАУС другі месяц разглядае суд Слуцкага раёна.
20.09.2016 Ці ўзбудзяць крымінальную справу па факце смерці ў турме Алега Багданава?
Пракуратура па Мінскай вобласці паведаміла, што абласны Следчы камітэт ужо адмяніў пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце смерці ў ізалятары турэмнай бальніцы Алега Багданава і накіраваў матэрыялы на дадатковую праверку.
20.09.2016 Міхаіл Жамчужны атрымаў адказ ад Вярхоўнага суда на наглядную скаргу
У адказе на скаргу палітвязня намеснік старшыні Вярхоўнага суда Руслан Аніскевіч адзначыў, што прысуд Міхаілу Жамчужнаму вынесены ў адпаведнасці з заканадаўствам.
16.09.2016 ДВП ухіліўся ад адказу наконт суіцыдаў у калоніі ў Навасадах. На чарзе пракуратура
Асуджаныя, якія адбываюць пакаранне ў ПК-14, сцвярджаюць аб учыненых за кароткі прамежак часу чатырох самагубствах і дзвюх спробах самагубства ў атрадзе 18 калоніі. Праваабаронцы "Вясны" патрабуюць праверкі гэтай інфармацыі.
16.09.2016 Суд па справе загінулага ў СІЗА Ігара Пцічкіна пачаўся ў Мінску
16 верасня ў судзе Маскоўскага раёна пачаўся разгляд крымінальнай справы, узбуджанай супраць фельчара медчасткі СІЗА Аляксандра Крылова за неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў, што пацягнула смерць пацыента Ігара Пцічкіна.
05.09.2016 Жана Пцічкіна дамагаецца ўзбуджэння яшчэ адной крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў СІЗА №1
Пракуратура Маскоўскага раёна Мінска адмяніла пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце нанясення жыхару Мінска Ігару Пцічкіну цялесных пашкоджанняў ў СІЗА №1, якія маглі паслужыць прычынай ягонай смерці.
05.09.2016 Адвакат Мілюкова: Пра ўхіленне ад адбыцця пакарання гаворкі быць не можа
1 верасня ў Наваполацку працягнуўся суд над Аляксеем Мілюковым (Жалновым) па абвінавачванню ва ўхіленні ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі (арт. 415 КК РБ).
02.09.2016 Суд па факце смерці ў Мінскім СІЗА Ігара Пцічкіна прызначаны на 16 верасня
Прызначаная дата разгляду крымінальнай справы, узбуджанай за неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў фельчарам медчасткі СІЗА А. Крыловым, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента, жыхара Мінска Ігара Пцічкіна.
30.08.2016 Справа Алега Багданава: Час сыходзіць, губляюцца доказы
Маці Багданава, Марына Георгіеўна, перакананая, што смерць сына магла наступіць з-за неналежнага выканання прафесійных абавязкаў медработнікамі Жодзінскай турмы №8 і таму спрабуе ўзбудзіць крымінальную справу па факце смерці сына.
26.08.2016 ДВП дае дабро
Адміністрацыі некалькіх папраўчых калоній на розных падставах вярнулі ў ПЦ "Вясна" кнігу пра грамадскае расследаванне катаванняў, у той час як іх вышэйшае кіраўніцтва з ДВП выданне «прыняло да ведама».
24.08.2016 Пастанова аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце сэксуальнага дамагальніцтва адмененая
Пракуратура Гомеля адмяніла пастанову гарадскога аддзела Следчага камітэта аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце супрацьпраўных дзеянняў у СІЗА ў дачыненні да Віталя Г., семнаццацігадовага юнака з прыёмнай сям’і.
16.08.2016 Міхаіл Жамчужны накіраваў наглядную скаргу ў Вярхоўны суд
“Такім чынам, праваахоўнымі органамі былі штучна створаны ўмовы, якія правакавалі мяне на здзяйсненне аналагічных дзеянняў з мэтай далейшага стварэння доказаў здзяйснення больш цяжкіх злачынстваў”.
11.08.2016 Умовы ўтрымання ў ІЧУ Жодзіна: усё ў норме, акрамя лавак у камерах
Адзін з каардынатараў аргкамітэту ствараемай Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі па Мінскай вобласці Павел Пракаповіч падаў скаргу на ўмовы ўтрымання ў ізалятары часовага ўтрымання Жодзінскага ГАУС.
10.08.2016 Праверка па справе Пцічкіна: устанавіць паходжанне цялесных пашкоджанняў не ўяўляецца магчымым
Маці загінулага ў Мінскім СІЗА №1 жыхара Мінска Ігара Пцічкіна атрымала пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце нанясення сыну цялесных пашкоджанняў, якія маглі паслужыць прычынай смерці сына.










