Навіны на тэму: пенітэнцыярная сістэма

«Усюды перамагу: і ў навуцы, і ў турме», – Міхаіл Жамчужны

15.04.2020 «Усюды перамагу: і ў навуцы, і ў турме», – Міхаіл Жамчужны

Праваабаронца «Вясны» Наталля Сацункевіч паведаміла, што атрымала ад палітвязня Міхаіла Жамчужнага адразу два лісты. Па яе словах, у лістах адчуваецца яго аптымістычны настрой. 

Палітвязень Іван Комар цяпер на каранціне. Што гэта значыць?

14.04.2020 Палітвязень Іван Комар цяпер на каранціне. Што гэта значыць?

Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", палітвязня Івана Комара этапавалі ў папраўчую калонію №17 горада Шклоў Магілёўскай вобласці. З 6 па 20 красавіка ён знаходзіцца на карантыне.

COVID-19 ператворыць калоніі ў брацкія магілы! АГП запусціла петыцыю аб тэрміновай амністыі

13.04.2020 COVID-19 ператворыць калоніі ў брацкія магілы! АГП запусціла петыцыю аб тэрміновай амністыі

Аб'яднаная грамадзянская партыя заклікае падпісаць петыцыю аб тэрміновай і максімальна шырокай амністыі зняволеных у Беларусі.

Віцебскае ўпраўленне юстыцыі адмовілася назваць склад грамадскай назіральнай камісіі

10.04.2020 Віцебскае ўпраўленне юстыцыі адмовілася назваць склад грамадскай назіральнай камісіі

Праваабаронца Павел Левінаў папрасіў Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкаму даць яму поўную інфармацыю аб складзе і працы Віцебскай абласной грамадскай назіральнай камісіі. Як паведамляе "Віцебская Вясна", у адказ яму не назвалі ніводнага прозвішча, спаслаўшыся на тое, што гэтая інфармацыя абмежаваная.

Турэмныя "раснічкі" ўсё ж зрэжуць. Але калі? Меркаванні экспертаў

09.04.2020 Турэмныя "раснічкі" ўсё ж зрэжуць. Але калі? Меркаванні экспертаў

Праваабаронцы “Магілёўскай Вясны” працягваюць кампанію супраць “раснічак” на турэмных вокнах. І, здаецца, у гэтым пытанні нават ёсць пэўныя зрухі.

Міхаіл Жамчужны пераведзены ў Горацкую калонію

08.04.2020 Міхаіл Жамчужны пераведзены ў Горацкую калонію

Віцебскія праваабаронцы паведамляюць, што яны перасталі атрымліваць лісты ад палітвязня Міхаіла Жамчужнага. Магчымыя прычыны: поўная ізаляцыя палітвязня ў сувязі з пандэміяй COVID-19 альбо этапаванне ў Горацкую калонію, мяркуе праваабаронца Леанід Свецік.

Палітвязень Мікіта Емельянаў: Перадачы нечым апрацоўваюць

07.04.2020 Палітвязень Мікіта Емельянаў: Перадачы нечым апрацоўваюць

Палітвязень паведаміў на волю ў лісце, што не збіраецца прасіць памілавання, і гэта яго прынцыповае рашэнне, піша palitviazni.info. Таксама ён распавёў пра ўмовы ўтрымання ў жодзінскай турме падчас пандэміі каранавірусу. 

Праваабаронцы занепакоеныя становішчам зняволеных у сувязі з COVID-19

02.04.2020 Праваабаронцы занепакоеныя становішчам зняволеных у сувязі з COVID-19

З паведамленняў у СМІ вядома, што ў Віцебску і Віцебскай вобласці напружаная сітуацыя ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі. Занепакоенасць праваабаронцаў выклікае становішча асоб у месцах пазбаўлення волі, інфармацыя з якіх фактычна застаецца недаступнай для грамадскасці.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

31.03.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Пра правы чалавека ў сувязі з сітуацыіяй пандэміі падчас COVID-19 — у новым выпуску.

Турма і вірус COVID-19 у Беларусі

27.03.2020 Турма і вірус COVID-19 у Беларусі

Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка разважае пра тое, як бы склалася сітуацыя, калі б улады Беларусі вызвалілі асуджаных з калоніяў і турмаў на час эпідэміі каранавіруса COVID-19.

Каранaвірус: Турэмная ліхаманка

26.03.2020 Каранaвірус: Турэмная ліхаманка

Французская няўрадавая арганізацыя Prison Insider, з якой ПЦ "Вясна" супрацоўнічае ў галіне маніторынгу становішча зняволеных, правяла даследаванне становішча ў месцах несвабоды ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса.

Справа Багданава: следчыя ставяць пад сумненні аўтарства лістоў памёрлага

26.03.2020 Справа Багданава: следчыя ставяць пад сумненні аўтарства лістоў памёрлага

Следчы паведаміў маці Алега Багданава, што ў рамках чарговай праверкі прызначаная почырказнаўчая экспертыза, паколькі, маўляў, у следчых з’явіліся сумневы ў сапраўднасці почырку ў лістах,

Блог Паўла Сапелкі: Сядай, «два»!

23.03.2020 Блог Паўла Сапелкі: Сядай, «два»!

Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў новым выпуску блога "Слова аб праве" у "БелГазеце" крытыкуе наяўнасць у заканадаўстве і прымяненне на практыцы да асуджаных артыкула 411 Крымінальнага кодэкса.

Праваабаронца патрабуе ад МУС узмацніць меры бяспекі ў месцах несвабоды з-за каранавірусу

23.03.2020 Праваабаронца патрабуе ад МУС узмацніць меры бяспекі ў месцах несвабоды з-за каранавірусу

Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў патрабуе ад Міністэрства ўнутраных спраў (МУС) узмацніць меры бяспекі ў месцах пазбаўлення волі ў сувязі з рапаўсюдам каранавірусу.

Мінгарсуд адмовіў праваабаронцам у вырашэнні праблемы турэмных "раснічак"

19.03.2020 Мінгарсуд адмовіў праваабаронцам у вырашэнні праблемы турэмных "раснічак"

Мінскі гарадскі суд адмовіў у задавальненні прыватнай скаргі, якую падалі праваабаронцы "Магілёўскай вясны". Гэта азначае, што праблема турэмных "раснічак" застаецца нявырашанай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства