Навіны на тэму: пенітэнцыярная сістэма
21.01.2019 Весткі ад палітвязня Жамчужнага: усё, як звычайна - штрафны ізалятар і памяшканне камернага тыпу
Большасць спагнанняў былі накладзеныя на Міхаіла Жамчужнага за за адмову пайсці ў атрад пасля ШІЗА. Палітвязень такім чынам засцерагаецца ад правакацый у дачыненні да яго, якія б маглі панізіць сацыяльны статус сярод зняволеных.
17.01.2019 Адрамантаваны барак - падстава для гонару?
16 студзеня ў ПК №4 г. Гомеля адкрылі спецыяльны інтэрнат для асуджаных жанчын з дзецьмі ва ўзросце да 3 гадоў. Ці ёсць сапраўдныя падставы для гонару? Адказвае юрыст ПЦ "Вясна" Павел Сапелка.
16.01.2019 "Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць
Мы падрыхтавалі інструкцыю, для тых, хто хоча дапамагчы такім людзям, але не ведае з чаго пачаць. Як пісаць лісты ў месцы зняволення, якія ёсць асаблівасці і лайфхакі, распавядае Яна Ганчарова, каардынатарка праекта "РосУзник" і праваабаронца "Human Constanta".
14.01.2019 Злыбеды Пятра Кучуры працягнуліся і ў новым годзе
Пётр Кучура, які адбывае пакаранне ў ПК-15 г. Магілёва, быў пазбаўлены кароткатэрміновага спаткання пасля таго як ужо быў пазбаўлены доўгатэрміновага ў канцы мінулага года.
11.01.2019 У турме № 4 Магілёва падрабілі подпіс Уладзіслава Казакевіча пад дысцыплінарным спагнаннем
Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз пацвердзіў, што подпіс пад пастановай аб дысцыплінарным спагнанні зроблена не рукой Уладзіслава Казакевіча.
08.01.2019 "Выхадныя дні пры хатняй хіміі — горш турмы"
Прафсаюзны сайт praca-by.info распытаў лідэраў прафсаюза Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка аб правілах "хатняй хіміі".
27.12.2018 Пераднавагодні «падарунак» ад ПК-15: Пятра Кучуру пазбавілі спаткання з жонкай
Як паведаміла ПЦ "Вясна" жонка зняволенага Людміла Кучура, у тэлефоннай размове муж распавёў ёй, што на яго было накладзена новае спагнанне, якое стала падставай для пазбаўлення яго доўгатэрміновага спаткання.
19.12.2018 #БезПраваНаРасправу: "Што б са мной ні адбывалася, я вешацца не буду”
На прыкладзе Міхаіла Жамчужнага паспрабуем падрабязна разабрацца, як праз пагрозы, правакацыі і расправы пенітэнцыярная сістэма Беларусі ламае няўгодных зняволеных.
12.12.2018 Чаму нельга патрапіць на суды да Святаслава Барановіча? Разбіраемся разам
Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што 7 снежня на тэрыторыі Наваполацкай папраўчай калоніі № 1 працягнецца разгляд справы Святаслава Барановіча аб змене рэжыму адбыцця пакарання на больш жорсткі.
07.12.2018 Барыс Бухель: ГНК уяўляюць з сябе кампаніі «вясельных генералаў»
Юрыст “Вясны” і "Магілёўскага праваабарончага цэнтра" Барыс Бухель, які ўваходзіць у склад Грамадскай назіральнай камісіі па Магілёўскай вобласці, 6 снежня выступіў на семінары “Грамадскі кантроль за ўстановамі крымінальна-выканаўчай сістэмы”.
15.11.2018 На судзе ў калоніі Святаслаў Барановіч распавёў пра катаванні
Пятага лістапада на тэрыторыі ПК№1 у Наваполацку прайшоў судовы працэс па скаргах асуджанага за ўжыванне гвалту да міліцыянта Святаслава Барановіча на вынесеныя яму дысцыплінарныя спагнанні. Суд адхіліў усе яго скаргі ў поўным аб’ёме.
12.11.2018 Расследванне справы Алега Багданава працягнецца пад кантролем Генпракуратуры
Марына Багданава, маці памерлага ў СІЗА зняволенага Алега Багданава, не здаецца і працягвае дамагацца крымінальнай адказнасці для былога следчага Жодзінскага ГОСК П.Хоміча, які праводзіў даследчую праверку па факце смерці яе сына.
08.11.2018 Чаму пераважна жанчыны чакаюць блізкіх з турмы
Чаму збольшага менавіта жанчыны чакаюць сваіх блізкіх, якія трапілі за краты? Як мяняецца жанчына, якая чакае, якая змагаецца за асуджанага блізкага чалавека? І ў якіх выпадках не трэба ахвяраваць сваім жыццём?
06.11.2018 МУС правярае інфармацыю аб бунце зняволеных у калоніі пад Івацэвічамі
На думку праваабаронцы, такая сітуацыя дапушчальная з-за шматлікіх праблем, звязаных з адбываннем крымінальнага пакарання асуджанымі па арт. 328 КК.
18.10.2018 Замкнутае кола вязня Барановіча
Праваабаронцы “Вясны” звязаліся з сястрой Святаслава Барановіча Наталляй і пагутарылі з ёй пра шматлікія дысцыплінарныя спагнанні і жорсткія ўмовы ўтрымання - пра ўсё тое, што адбывалася з яе братам з моманту паступлення ў калонію.










