Навіны на тэму: заявы
14.03.2017 Civil Rights Defenders: спыніце пераслед праваабаронцаў у Беларусі
Шведская арганізацыя Civil Rights Defenders выказвае глыбокую занепакоенасць дзеяннямі беларускіх уладаў, якія пераследуюць і затрымліваюць журналістаў, праваабаронцаў і прадстаўнікоў палітычнай апазіцыі за ўдзел у мірных акцыях пратэсту.
14.03.2017 Заява БАЖ у сувязі з затрыманнямі журналістаў 12 сакавіка і судовымі працэсамі над імі
ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" выказвае пратэст у сувязі з масавымі затрыманнямі журналістаў і дзеяннямі супрацоўнікаў сілавых ведамстваў у дачыненні да іх. У час асвятлення масавых акцый пратэсту 12 сакавіка 2017 г. у Беларусі былі затрыманыя 18 журналістаў і блогераў.
13.03.2017 ЕС заклікае вызваліць усіх затрыманых на акцыях пратэсту ў Беларусі
Еўрасаюз заклікае ўлады Беларусі неадкладна вызваліць усіх затрыманых падчас акцый пратэсту. Пра гэта заявіла БелаПАН прэс-сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Мая Качыянчыч, каментуючы сітуацыю з затрыманнямі і арыштамі ў краіне.
11.03.2017 Заклікаем улады спыніць пераслед грамадзян за рэалізацыю імі права на мірны пратэст і выказванне свайго меркавання
Праваабрончы цэнтр “Вясна” канстатуе пагаршэнне агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў краіне і заклікае ўлады Беларусі да наступных крокаў.
23.02.2017 Валянціна Стэфановіча дапыталі як сведку па справе аб гібелі вучаніцы на прыборцы бульбы
23 лютага праваабаронцу Валянціна Стэфановіча дапыталі ў якасці сведкі па крымінальнай справе, узбуджанай у дачыненні да двух супрацоўнікаў школы №11 г. Маладзечна па факце смерці вучаніцы 8-га класа Вікторыі Папчэні падчас прыборкі бульбы.
06.12.2016 Міклаш Харасці: “Крывавая рэальнасць судовай сістэмы Беларусі — пляма на мапе Еўропы”
“Гэтыя тры расстрэлы яшчэ раз сведчаць пра абуральную непавагу беларускіх уладаў да права на жыццё, а таксама іх упартую адмову ад супрацоўніцтва з міжнароднай сістэмай правоў чалавека”.
06.12.2016 Эксперты ААН: расстрэлы ў Беларусі — «абуральная непавага» да міжнароднага права ў галіне правоў чалавека
Камітэт па правах чалавека ААН выказвае абурэнне з нагоды новых расстрэлаў у Беларусі, нягледзячы на канкрэтную просьбу да ўладаў не выконваць запланаваныя пакаранні.
02.12.2016 Праваабарончая супольнасць Беларусі рашуча заклікае ўлады краіны адмовіцца ад смяротнай кары
Праваабарончыя арганізацыі і ініцыятывы Беларусі выступаюць з асуджэннем выканання смяротных прысудаў і рашуча заклікаюць улады краіны адмовіцца ад смяротнага пакарання.
02.12.2016 У Беларусі тры апошнія расстрэлы амаль месяц утойвалі ад грамадскасці і сваякоў
Пакаранне смерцю Генадзя Якавіцкага 5 лістапада 2016 года стала чацвёртым расстрэлам у 2016 годзе, што з’яўляецца рэкорднай колькасцю пакаранняў смерцю, пачынаючы з 2008 года.
30.11.2016 FIDH выказвае шкадаванне з нагоды таемнага расстрэлу двух асуджаных да смяротнага пакарання ў Беларусі
"ЕС павінен рашуча выступіць за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі або за ўвядзенне мараторыя ў якасці першага кроку да яго адмены, пры гэтым апошняе патрабаванне павінна фарміраваць палітыку ЕС ў дачыненні да Беларусі", - патрабуюць міжнародныя праваабаронцы.
29.11.2016 Спыніць пераслед Андрэя Бандарэнкі. Сумесная заява праваабарончых арганізацый
Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці па сітуацыі з узбуджэннем крымінальнай справы ў дачыненні да Андрэя Бандарэнкі.
15.11.2016 Патрабуем вызваліць Аляксандра Лапіцкага з псіхіятрычнага шпіталя і дэкрыміналізаваць дыфамацыйныя дзеянні
80-гадовы пенсіянер Аляксандр Лапіцкі быў прымусова накіраваны ў псіхіатрычны шпіталь у звязку са ўступленнем у законную сілу пастановы суда па крымінальнай справе, узбуджанай супраць яго.
03.11.2016 Сумесная заява праваабаронцаў у сувязі з прыняццем Плана па рэалізацыі рэкамендацый ААН
Агульная пазіцыя беларускіх праваабарончых арганізацый у сувязі з прыняццем Міжведамаснага плана па рэалізацыі рэкамендацый, адрасаваных Рэспубліцы Беларусь у рамках механізмаў ААН
05.10.2016 Савет Еўропы: Рашэнне Вярхоўнага суда Беларусі пакінуць у сіле смяротны прысуд Сяргею Вострыкаву засмучае
Рашэнне Вярхоўнага суда Беларусі пакінуць у сіле смяротны прысуд Сяргею Вострыкаву засмучае, гаворыцца ў распаўсюджанай 5 кастрычніка заяве Савета Еўропы.
05.10.2016 Эдуард Пальчыс - палітычны зняволены. Сумесная заява праваабарончых арганізацый
Мы лічым, што ў крымінальным пераследзе Эдуарда Пальчыса ёсць палітычны матыў уладаў, які мае на мэце спыненне ягонай публічнай дзейнасці ці прымус да змянення яе характару.