Навіны на тэму: заявы
23.08.2018 Партыя БНФ заклікала апраўдаць Комліка і Фядыніча
Напярэдадні судовага рашэння па крымінальнай справе ў дачыненні да лідара прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў выступіў з заявай.
10.08.2018 "Заклікаем улады Беларусі неадкладна вызваліць усіх затрыманых журналістаў”
Заява Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства ў сувязі з хваляй ператрусаў у рэдакцыях СМІ і затрыманняў журналістаў
08.08.2018 Праваабарончыя арганізацыі звярнуліся да спецдакладчыка ААН і прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ
Праваабарончыя арганізацыі накіравалі зварот Спецыяльнаму дакладчыку ААН па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне Дэвіда Кайе і прадстаўніку АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Арлему Дэзіру.
07.08.2018 Заява з нагоды ператрусаў у рэдакцыях СМІ і затрыманняў журналістаў
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і Праваабарончы цэнтр "Вясна" выступілі з сумеснай заявай у абарону журналістаў незалежных СМІ.
26.07.2018 Пазіцыя праваабарончых арганізацый і ініцыятыў па справе Дзмітрыя Галко
Праваабаронцы заклікаюць апеляцыйную інстанцыю ліквідаваць усе прабелы судовага следства і вынесці законнае і абгрунтаванае рашэнне.
18.07.2018 Праваабаронцы Беларусі заклікаюць спыніць крымінальную справу ў дачыненні да кіраўніка "БелаПАН"
Заява ў сувязі з крымінальным пераследам кіраўніка інфармацыйнага агенцтва "БелаПАН" Аляксандра Ліпая і ціскам на журналістаў у Беларусі
17.07.2018 Праваабаронцы просяць прэзідэнта памілаваць Міхаіла Жамчужнага
Шэраг беларускіх правабарончых арганізацый падпісаліся пад зваротам да кіраўніка краіны, у якім просяць памілаваць палітвязня Міхаіла Жамчужнага і вызваліць яго ад далейшага адбывання пакарання.
19.06.2018 Нацплатформа ФГС УП выступіла з заявай у аброну Курапатаў
18 чэрвеня больш за 40 арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі выступілі з сумеснай заявай у звязку з сітуацыяй, якая склалася ў ахоўнай зоне ўрочышча Курапаты.
12.06.2018 Стэфановіч просіць правесці пракурорскую праверку законнасці змянення межаў ахоўнай зоны Курапатаў
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч просіць правесці пракурорскую праверку законнасці і абаснаванасці ўнясення зменаў у пастанову Мінкульта Рэспублікі Беларусь ад 12.05.2004 г. № 15 і змяненні межаў ахоўнай зоны месцаў масавых пахаванняў ахвяраў палітычных рэпрэсій “Курапаты”,
31.05.2018 У ПАСЕ асудзілі два смяротныя прысуды, прыведзеныя ў выкананне ў сярэдзіне траўня
На пасяджэнні ПАСЕ ў Страсбургу асудзілі два смяротныя прысуды, прыведзеныя ў выкананне ў Беларусі ў сярэдзіне траўня, піша TUT.BY.
30.05.2018 Еўрапейскі саюз рашуча і недвухсэнсоўна выступае супраць смяротнага пакарання
Прэс-сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў выступіў з заявай у сувязі з прымяненнем смяротнага пакарання ў Беларусі.
30.05.2018 Савет Еўропы асудзіў выкананне двух смяротных прысудаў
Савет Еўропы выступіў з заявай, у якой асудзіў прывядзенне ў выкананне двух смяротных прысудаў у траўні 2018 года.
18.05.2018 Праваабаронцы: "Выключэнне артыкула 193.1 — недастатковы крок"
Беларускія праваабарончыя арганізацыі заклікаюць парламент не толькі выключыць з Крымінальнага кодэкса артыкул 193.1, але і прагаласаваць супраць увядзення адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе дапаўнення КаАП артыкулам 23.88.
10.05.2018 Civil Rights Defenders: абвінавачванні супраць Таццяны Мастыкінай мусяць быць знятыя
Шведская праваабарончая арганізацыя Civil Rights Defenders заклікае беларускія ўлады неадкладна зняць абвінавачванні супраць назіральніцы Таццяны Мастыкінай і іншых назіральнікаў, затрыманых 25 сакавіка, а таксама выконваць свае міжнародныя абавязальніцтвы ў галіне павагі і абароны фундаментальнага права на свабоду сходаў.
03.05.2018 Патрабуем неадкладна спыніць ціск на праваабаронцаў у сувязі з выкананнем імі легітымнай праваабарончай дзейнасці
"Вясна" і БХК выступілі з супольнай заявай супраць ціску на назіральнікаў, затрыманых 25 сакавіка, і прыцягнення іх да адміністрацыйнай адказнасці.