Навіны на тэму: заявы
24.10.2019 На кангрэсе FIDH прынялі рэзалюцыя па смяротным пакаранні ў Рэспубліцы Беларусь
На 40-ым кангрэсе FIDH, які праходзіць на Тайване, была прынятая рэзалюцыя па смяротным пакаранні ў Рэспубліцы Беларусь. Яе прадставіў Праваабарончы цэнтр “Вясна”.
17.10.2019 У Беларусі за зачыненымі дзвярыма пачынаецца працэс над былым вязнем сумлення Дзмітрыем Паліенкам
Беларускія ўлады павінны гарантаваць права былога вязня сумлення Дзмітрыя Паліенкі на справядлівае судовае разбіральніцтва і забяспечыць галоснасць судовых слуханняў па ягонай справе, заявіла Amnesty International напярэдадні пачатку працэсу, прызначанага 17 кастрычніка.
23.09.2019 Праваабаронцы патрабуюць адкрытага судовага разбіральніцтва па справе Дзмітрыя Паліенкі
Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі адносна крымінальнага пераследу Дзмітрыя Паліенкі.
23.08.2019 FIDH абураная выключэннем арганізацый грамадзянскай супольнасці з дыялогу на саміце Вялікай сямёркі
FIDH і 68 арганізацый па ўсім свеце, якія ўваходзяць у склад Федэрацыі, у тым ліку ПЦ "Вясна", у сумеснай заяве выказваюць здзіўленне, што Елісейскі палац, у мэтах пашырэння ўдзелу ў саміце акрамя сямі найбагацейшых краін запрасіў ўрады дзяржаў, якія славяцца грубымі і сістэматычнымі парушэннямі правоў чалавека, такія як Індыя і Егіпет, а таксама арганізоўваў сустрэчу з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным усяго за некалькі дзён да саміту.
09.08.2019 "Спыніць пераслед расійскіх грамадзян за рэалізацыю іх канстытуцыйных правоў!"
Заява Каардынацыйнага камітэта Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.
15.07.2019 У дзесятую гадавіну забойства Наталлі Эсцеміравай праваабарончыя арганізацыі патрабуюць правасуддзя
15 ліпеня 2019 года, у дзесятую гадавіну забойства Наталлі Эсцеміравай праваабарончыя арганізацыі заклікаюць расейскія ўлады нарэшце выканаць свае абавязацельствы па правядзенні стараннага, бесстаронняга і эфектыўнага расследавання забойства, прыцягнуць вінаватых да адказнасці ў судзе і пакласці канец беспакаранасці за парушэнні правоў чалавека ў Чачні.
08.07.2019 Эксперты ААН па правах чалавека асуджаюць выкананне смяротнага прысуду
Рэспубліка Беларусь павінна прыпыніць выкананне смяротных прысудаў у дачыненні да асобаў, якія звярнуліся са скаргамі ў Камітэт ААН па правах чалавека, заявілі 1 ліпеня эксперты ААН па правах чалавека пасля атрымання інфармацыі пра пакаранне Аляксандра Жыльнікава, справа якога знаходзіцца на разглядзе Камітэта.
28.06.2019 Беларусь: Масавыя аблавы супраць ромаў мусяць быць расследаваныя
Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і яе сяброўская арганізацыя Праваабарончы цэнтр “Вясна” выступілі з сумеснай заявай, у якой заклікаюць беларускія ўлады неадкладна спыніць усе акты гвалту і пераследу ў дачыненні да суполак ромаў і распачаць незалежнае і бесстаронняе расследаванне парушэнняў правоў чалавека.
13.06.2019 Сумесная пазіцыя праваабарончых арганізацый напярэдадні чарговага раунда дыялогу па правах чалавека ЕС-Беларусь
Беларуская праваабарончая супольнасць падтрымлівае працяг дыялогу па правах чалавека паміж Еўрапейскім Саюзам і Рэспублікай Беларусь і напярэдадні яго чарговага раўнда лічыць важным адзначыць наступныя моманты.
08.06.2019 Беларускі ПЭН-цэнтр патрабуе спыніць пераслед мастака Алеся Пушкіна
Заява Беларускага ПЭН-цэнтра з нагоды затрымання Алеся Пушкіна за перформанс у падтрымку беларускай мовы
17.05.2019 У ПАCЕ асудзілі рашэнне Вярхоўнага суда па «смяротніку» Асіповічу
"Гэты вердыкт расчароўвае, таму што ён паказвае, што, нягледзячы на некаторыя прыкметы руху ў бок адмены, беларуская судовая сістэма працягвае ўжываць смяротнае пакараньне. Больш за тое, на думку некаторых праваабаронцаў, права Асіповіча на справядлівае судовае разбіральніцтва не было выканана падчас крымінальнага разбору," - гаворыцца ў заяве
16.05.2019 Заява праваабарончых арганізацый з нагоды затрымання і прымусовай высылкі Ісмаіла Нальгіева
Праваабарончая супольнасць патрабуе ад уладаў Беларусі адмовіцца ад практыкі «спрошчанай экстрадыцыі» пры выкананні запытаў спецслужбаў Расійскай Федэрацыі і іншых дзяржаў аб выдачы ім замежных грамадзян, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
03.05.2019 Патрабуем ад уладаў Беларусі забяспечыць рэалізацыю свабоду мірных сходаў
Беларускія праваабрончыя арганізацыі выступілі з заяваў, у якой патрабуюць ад уладаў Беларусі забяспечыць рэалізацыю свабоды мірных сходаў.
23.04.2019 "Чарнобыльскі шлях" пад пытаннем: няма сродкаў на аплату паслуг міліцыі
Аргкамітэт па правядзенні “Чарнобыльскага шляху” распаўсюдзіў заяву, у якой выказвае рашучую нязгоду з аплатаю паслуг па ахове шэсця і мітынга 26 красавіка.
22.04.2019 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў асуджае пераслед берасцейскіх актывістаў
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў асуджае судовы пераслед сябра ПЦ “Вясна” Уладзіміра Вялічкіна, а таксама 17 экалагічных актывістаў, якія былі затрыманыя 12 і 14 красавіка ў межах пратэстаў супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце.