Навіны на тэму: заявы

Патрабуем спыніць ціск на незалежных назіральнікаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары»

23.06.2020 Патрабуем спыніць ціск на незалежных назіральнікаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Прадстаўнікі кампаніі заяўляюць, што ўсе назіральнікі, на якіх складзеныя пратаколы за нібыта ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, знаходзіліся на іх з мэтай ажыццяўлення законнай дзейнасці па назіранні за выбарамі, у тым ліку і масавымі мерапрыемствамі.

Заява Платформы грамадзянскай салідарнасці АБСЕ: Прэзідэнцкая кампанія ў Беларусі — гвалт, пагрозы і затрыманні

23.06.2020 Заява Платформы грамадзянскай салідарнасці АБСЕ: Прэзідэнцкая кампанія ў Беларусі — гвалт, пагрозы і затрыманні

Мірная, справядлівая і свабодная выбарчая кампанія і дзень выбараў маюць вырашальнае значэнне для гарантавання ўсебаковай бяспекі Беларусі і яе грамадзян. У гэтай сітуацыі АБСЕ павінна адыграць важную ролю як прадстаўніца міжнароднай супольнасці з улікам яе мандатаў у галіне дэмакратыі і абароны правоў чалавека.

Патрабуем спыніць пераслед журналістаў! Сумесная заява БАЖ і рэдакцый медыя

23.06.2020 Патрабуем спыніць пераслед журналістаў! Сумесная заява БАЖ і рэдакцый медыя

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" і рэдакцыі медыя патрабуюць спыніць пераслед журналістаў і абмежаванні свабоды выказвання.

Патрабуем неадкладнага вызвалення Віктара Бабарыкі і затрыманых сябраў ягонай ініцыятыўнай групы

19.06.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення Віктара Бабарыкі і затрыманых сябраў ягонай ініцыятыўнай групы

Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый

ЕС заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць Віктара Бабарыка і яго сына

19.06.2020 ЕС заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць Віктара Бабарыка і яго сына

Еўрапейскі Саюз настойліва заклікае беларускія ўлады забяспечыць рэальныя канкурэнтныя ўмовы ў перадвыбарнай кампаніі. Ні адзін патэнцыйны кандыдат не павінен быць пазбаўлены магчымасці зарэгістравацца з-за палітычна матываваных абмежавальных мераў.

Еўрапарламентарыі ўладам Беларусі: Рэпрэсіі, запалохванне і арышты — гэта не спосаб правядзення выбараў

19.06.2020 Еўрапарламентарыі ўладам Беларусі: Рэпрэсіі, запалохванне і арышты — гэта не спосаб правядзення выбараў

Члены Еўрапарламента выпусцілі заяву з нагоды сітуацыі ў Беларусі, дзе заклікалі дзейную ўладу прыслухацца да народа.

Недапушчальнасць жорсткага ды бесчалавечнага стаўлення і катаванняў. Заява Рады Беларускага ПЭН-цэнтра

19.06.2020 Недапушчальнасць жорсткага ды бесчалавечнага стаўлення і катаванняў. Заява Рады Беларускага ПЭН-цэнтра

Заява Рады Беларускага ПЭН-цэнтра і іншых праваабарончых арганізацый з нагоды пераследу актывістаў і ўдзельнікаў электаральнай кампаніі і парушэнняў правоў чалавека.

Беларускія праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення палітвязня Андрэя Новікава

15.06.2020 Беларускія праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення палітвязня Андрэя Новікава

Праваабарончая супольнасць Беларусі заяўляе аб прызнанні Андрэя Новікава палітвзянем, патрабуе ягонага недакладнага вызвалення і спынення распачатага ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу.

Праваабарончая супольнасць Беларусі патрабуе спыніць ціск і запалохванне людзей у сувязі з іх удзелам у выбарчай кампаніі

11.06.2020 Праваабарончая супольнасць Беларусі патрабуе спыніць ціск і запалохванне людзей у сувязі з іх удзелам у выбарчай кампаніі

Тэрміновая заява праваабарончай супольнасці Беларусі

"Саюз беларускіх пісьменнікаў": Гэта неабгрунтаваныя рэпрэсіі ў дачыненні да ўдзельнікаў мірнага пратэсту

11.06.2020 "Саюз беларускіх пісьменнікаў": Гэта неабгрунтаваныя рэпрэсіі ў дачыненні да ўдзельнікаў мірнага пратэсту

Рада "Саюза беларускіх пісьменнікаў" прыняла заяву ў сувязі з пагаршэннем сітуацыі са свабодай слова ў Беларусі. Яны гэта звязваюць з чарговымі кадравымі перастаноўкамі ў беларускім урадзе.

Патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх абвінавачаных па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь 

09.06.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх абвінавачаных па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь 

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі па факце прад'яўленння абвінавачвання ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак Сяргею Ціханоўскаму і сямі ўдзельнікам пікету 29 траўня ў Гародні.

Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць рэпрэсіі, якія душаць альтэрнатыўнае меркаванне

05.06.2020 Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць рэпрэсіі, якія душаць альтэрнатыўнае меркаванне

Сёння група экспертаў ААН выказала сур'ёзную занепакоенасць у сувязі з узмацненнем рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, заявіўшы, што ўрад краіны павінен абараняць права на свабоду выказвання меркавання і перастаць душыць крытыку.

Патрабуем неадкладнага вызвалення Сяргея Ціханоўскага і спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да яго

01.06.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення Сяргея Ціханоўскага і спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да яго

Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

У Еўрапарламенце занепакоеныя рэпрэсіямі ў Беларусі напярэдадні выбараў

29.05.2020 У Еўрапарламенце занепакоеныя рэпрэсіямі ў Беларусі напярэдадні выбараў

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве кіраўніка дэлегацыі ЕП па сувязях з Беларуссю Роберта Бедраня і дакладчыка ЕП па Беларусі Пятраса Аўштравічуса.

Human Rights Watch: Адвольнае затрыманне мірных крытыкаў улады стварае рызыкі для здароўя

26.05.2020 Human Rights Watch: Адвольнае затрыманне мірных крытыкаў улады стварае рызыкі для здароўя

Напярэдадні жнівеньскіх прэзідэнцкіх выбараў беларускія ўлады ўзмацнілі ганенні на незалежных актывістаў і журналістаў, заявіла сёння Human Rights Watch.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства