Навіны на тэму: заявы
15.08.2020 Сумесная заява дэпутатаў Еўрапарламента Роберта Бедроня і Петраса Аўштрэвічуса з нагоды адмовы ва ўездзе ў Беларусь
14 жніўня Еўрадэпутаты павінны былі прыляцець у Беларусь, на заўтра былі запланаваныя сустрэчы з журналістамі, якія асвятляюць акцыі пратэсту. Але палітыкаў не пусцілі ў Беларусь. Аднаго з іх не ўпусцілі ў краіну без тлумачэння прычын, а другога ў Вільні не зарэгістравалі на рэйс у Менск, паведамляе Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".
15.08.2020 Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі заклікала ўлады прыняць неадкладныя меры для прадухілення катаванняў зняволеных
Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Іаана Казана-Вішнявецкі выказала сур'ёзную занепакоенасць у сувязі з паведамленнямі аб катаваннях і іншых формах жорсткага абыходжання са зняволенымі, у тым ліку непаўналетнімі, якія паступілі пасля выбараў 9 жніўня.
14.08.2020 Эксперты ААН па правах чалавека: Беларусь павінна спыніць напады на мірных дэманстрантаў
Эксперты ААН па правах чалавека* рэзка раскрытыкавалі Беларусь за гвалт з боку міліцыі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў і журналістаў, а таксама буйнамаштабныя затрыманні пасля неадназначных прэзідэнцкіх выбараў і заклікалі міжнародную супольнасць аказаць ціск на Беларусь, каб спыніць напады на сваіх уласных грамадзян.
13.08.2020 Беларускія праваабарончыя арганізацыі звярнуліся да кіраўніка МУС Караева
Заява беларускіх праваабарончых арганізацый
13.08.2020 Армянская грамадзянская супольнасць салідарная з Беларуссю
Армянскія праваабарончыя і грамадзянскія аб'яднанні выступілі з заявай, у якой асудзілі дзеянні ўладаў да, падчас і пасля выбараў прэзідэнта ў Беларусі, і заклікалі ўлады забяспечыць незалежны падлік галасоў і спыніць пераслед мірных дэманстрантаў.
13.08.2020 Вярхоўны камісар ААН асудзіла гвалтоўныя меры Беларусі ў адказ на пратэсты пасля выбараў
У сераду, 12 жніўня, Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет асудзіла гвалтоўныя меры ўладаў Беларусі ў адказ на акцыі мірных пратэстаў, якія прайшлі па ўсёй краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў, і заклікала да таго, каб улады прыслухаліся да незадаволенасці народа.
12.08.2020 Беларускія пісьменнікі патрабуюць правядзення паўторных дэмакратычных выбараў і спынення гвалту
Сакратарыят Саюза беларускіх пісьменнікаў выступіў з заявай, у якой патрабуе спыніць гвалт у дачыненні да мірных пратэстоўцаў і правядзення паўторных дэмакратычных выбараў.
11.08.2020 FIDH: Міліцыя мусіць устрымацца ад ужывання празмернай сілы супраць мірных дэманстрантаў
FIDH яшчэ раз заклікае ўлады ўстрымацца ад гвалту супраць мірных пратэстоўцаў.
11.08.2020 Amnesty International патрабуе неадкладна спыніць гвалт у дачыненні да мірных дэманстрантаў з боку міліцыі ў Беларусі і вызваліць усіх затрыманых
Прадстаўнікі Amnesty International у Мінску сталі сведкамі жахлівага гвалту з боку спецназа ў дачыненні да мірных дэманстрантаў, якія выйшлі ўчора ўвечары на вуліцы горада пасля абвяшчэння папярэдніх вынікаў выбараў.
10.08.2020 Праваабаронцы заклікаюць спыніць затрымліваць, ужываць сілу і спецсродкі ў дачыненні да мірных грамадзян
Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
08.08.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Віталя Шклярава
У сувязі з тым, што праваабаронцам стала вядома, што затрыманы паліттэхнолаг Віталь Шкляраў абвінавачваецца па ч.1 і арт. 342 КК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), праваабарончая супольнасць Беларусі заяўляе аб прызнанні яго палітычным зняволеным.
08.08.2020 Заклікаем ўсе бакі да стрыманасці і непрымянення гвалту падчас мірных сходаў
Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
07.08.2020 “Заклікаем улады Беларусі вызваліць усіх затрыманых па палітычных матывах”
Сумесная заява міністраў замежных спраў краін “Веймарскага трохвугольніка” перад прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі
07.08.2020 Заява Высокага прадстаўніка ЕС Жазэпа Барэля напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў
Высокі прадстаўнік ЕС Жазэп Барэль выступіў з заявай напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, у якой заклікаў беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў і гарантаваць рэалізацыю кандыдатамі палітычных правоў, паведамляецца на сайце Еўрапейскага саюза.
07.08.2020 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў заклікае зняць абвінавачванні з актывіста "Вясны" Аляксандра Буракова
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў заклікае беларускія ўлады спыніць судовы пераслед супраць сябра ПЦ “Вясна” Аляксандра Буракова, які быў затрыманы ўчора ў Магілёве.