Навіны на тэму: ЕС-Беларусь

Польскі амбасадар заклікаў вызваліць і рэабілітаваць палітвязьняў

14.11.2012 Польскі амбасадар заклікаў вызваліць і рэабілітаваць палітвязьняў

Лешак Шарэпка заклікаў беларускія ўлады супрацоўнічаць з дакладчыкам ААН па правах чалавека ў Беларусі і заявіў пра нязьменнасьць пазыцыі Эўразьвязу і Польшчы ў адносінах да Беларусі:

Вызваленне палітвязняў застаецца прыярытэтам Еўрасаюза

14.11.2012 Вызваленне палітвязняў застаецца прыярытэтам Еўрасаюза

Еўрапейскі парламент будзе працягваць намаганні па вызваленні беларускіх палітвязняў, а таксама будзе рабіць чарговыя захады, каб была магчымасць наведвання іх ў турмах. Да гэтай пары ўсе спробы еўрадэпутатаў наведаць палітвязняў у Беларусі былі адхіленыя афіцыйным Мінскам, сказаў у размове з нашым радыё старшыня дэлегацыі Еўрапарламента па справах Беларусі Філіп Качмарэк.

Праваабаронцы правялі першыя кансультацыі са спецдакладчыкам ААН па Беларусі

13.11.2012 Праваабаронцы правялі першыя кансультацыі са спецдакладчыкам ААН па Беларусі

12 – 13 лістапада ў Беларускім доме правоў чалавека ў Вільні праходзіць сустрэча прадстаўнікоў праваабарончай супольнасці са спецыяльным дакладчыкам ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклашам Харашці.

Ірына Халіп уганараваная прэміяй нямецкага ПЭН-цэнтру

12.11.2012 Ірына Халіп уганараваная прэміяй нямецкага ПЭН-цэнтру

Нямецкі ПЭН-цэнтр уганараваў Ірыну Халіп прэміяй Германа Кестэна «за яе барацьбу за прасоўванне дэмакратыі і свабоды слова».

Мігальскі нагадаў пра Статкевіча ў турме

08.11.2012 Мігальскі нагадаў пра Статкевіча ў турме

Эўрадэпутат Марэк Мігальскі накіраваў зварот да начальніка турмы № 4 у Магілёве і начальніку ДВП МУС Беларусі з патрабаваньнем спыніць рэпрэсіі ў дачыненьні да былога кандыдата ў прэзыдэнты Міколы Статкевіча.

Жонкі палітвязняў сустрэліся са старшынём Еўрапарламенту

08.11.2012 Жонкі палітвязняў сустрэліся са старшынём Еўрапарламенту

У Брусэлі адбыліся сустрэчы жонак палітвязняў Алеся Бяляцкага і Міколы Статкевіча — Наталлі Пінчук і Марыны Адамовіч — са старшынём Еўрапарламенту Марцінам Шульцам.

Жонак Бяляцкага і Статкевіча сёння прымаюць у Брусэлі на вышэйшым узроўні

07.11.2012 Жонак Бяляцкага і Статкевіча сёння прымаюць у Брусэлі на вышэйшым узроўні

З Наталляй Пінчук і Марынай Адамовіч сустрэнуцца Шульц і Фюле.

06.11.2012 Лукашэнка выступае за ліквідацыю АБСЕ

Аб гэтым ён заявіў 6 лістапада, адказваючы на пытанні журналістаў.

03.11.2012 Восем краін Еўропы далучыліся да рашэння ЕС прадоўжыць санкцыі ў дачыненні да Беларусі

Гэта Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Македонія, Нарвегія, Сербія, Харватыя і Чарнагорыя.

31.10.2012 Гісторыка Лену Глагоўскую не пускаюць у Беларусь

Гісторык і старшыня Беларускага Таварыства “Хатка” ў Гданьску доктар Лена Глагоўская не атрымала беларускай візы і не зможа прыняць удзел у міжнароднай канферэнцыі арганізаванай Таварыствам Беларускай Школы на тэму “Людзі даўняй Гародні”.

30.10.2012 У нямецкім бундэстагу занепакоіліся будаўніцтвам АЭС у Беларусі

Дэпутаты бундэстага ад партый зялёных, сацыял-дэмакратаў і левых занепакоіліся будаўніцтвам АЭС у Беларусі і рыхтуюць звязаныя з гэтым запыты да беларускага і нямецкаму ўраду.

24.10.2012 Кішэнны амбудсмэн не задаволіць ні беларускіх праваабаронцаў, ні Еўропу

У адказ на прапанову беларускіх уладаў абмеркаваць магчымасць стварэння нацыянальнай установы па заахвочванні і абароне правоў чалавека праваабаронцы паставілі шэраг умоў. Без іх выканання, на думку праваабаронцаў, ніякіх размоваў ні аб нацыянальным установе па правах чалавека, ні пра амбудсмена не можа быць і гаворкі.

23.10.2012 Іосіф Шагал - журналістам: Не толькі вас турбуе захаванне дэмакратычных каштоўнасцяў у Беларусі

Ізраіль зацікаўлены ў паляпшэнні адносін паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Пра гэта заявіў ізраільскі амбасадар Іосіф Шагал, адказваючы на пытанне БелаПАН аб пазіцыі Ізраіля адносна наяўнасці палітвязняў у Беларусі.

Дыялогу па мадэрнізацыі патрабуецца дынаміка

19.10.2012 Дыялогу па мадэрнізацыі патрабуецца дынаміка

Праграму развіцця Еўрапейскага дыялогу па мадэрнізацыі Беларусі абмеркавалі падчас круглага стала, які прайшоў 17 кастрычніка ў офісе Прадстаўніцтва ЕС у Мінску.

15.10.2012 ЕС працягнуў санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Мінска да 31 кастрычніка 2013 года

Еўрасаюз прадоўжыў санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Мінска да 31 кастрычніка 2013 года. Адпаведнае рашэнне прынята 15 кастрычніка на пасяджэнні рады міністраў замежных спраў краін ЕС у Люксембургу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства