Навіны на тэму: ЕС-Беларусь

Супольная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў напярэдадні чарговага раунда Дыялога па правах чалавека ЕС - Беларусь

24.05.2016 Супольная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў напярэдадні чарговага раунда Дыялога па правах чалавека ЕС - Беларусь

Праваабаронцы канстатуюць адсутнасць істотнага прагрэсу і сістэмных зменаў у галіне правоў чалавека ў Беларусі і заклікаюць урад наладзіць дыялог паміж дзяржаўнымі інстытутамі і праваабарончымі арганізацыямі і ва ўзгадненні з імі распрацаваць Нацыянальны план па правах чалавека.

ЕС: Рост смяротных прысудаў супярэчыць заяўленай гатоўнасці Беларусі да супрацоўніцтва

20.05.2016 ЕС: Рост смяротных прысудаў супярэчыць заяўленай гатоўнасці Беларусі да супрацоўніцтва

"Мы чакаем, што Беларусь далучыцца да глабальнага мараторыя на смяротнае пакаранне ў якасці першага кроку да яе адмены", — заявіла прэс-сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Мая Качыянчыч.

Алесь Бяляцкі чакае ўжо чатыры месяцы. Уладзімір Макей маўчыць

02.05.2016 Алесь Бяляцкі чакае ўжо чатыры месяцы. Уладзімір Макей маўчыць

Напрыканцы мінулага года Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) накіравала міністру замежных спраў Уладзіміру Макею зварот з заклікам выканаць патрабаванні Камітэта па правах чалавека ААН па справе Алеся Бяляцкага. Адказу на зварот міністр не даў дагэтуль.

Дэлегацыя МЗС Даніі сустрэлася з ПЦ “Вясна”

28.04.2016 Дэлегацыя МЗС Даніі сустрэлася з ПЦ “Вясна”

28 красавіка ў офісе Праваабарончага цэнтра “Вясна” адбылася сустрэча з прадстаўнікамі МЗС Даніі на чале з кіраўніком Дэпартамента еўрапейскага добрасуседства Уфэ Балслэвам.

Еўрасаюз зноў заклікае Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне

13.04.2016 Еўрасаюз зноў заклікае Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне

Адпаведную заяву 12 красавіка распаўсюдзіла знешнепалітычная служба Еўрапейскага Саюза ў сувязі з рашэннем Вярхоўнага суда Беларусі ў дачыненні да асуджанага да смяротнага пакарання Генадзя Якавіцкага.

Дзяржсакратар МЗС Швецыі сустрэлася з беларускімі праваабаронцамі

01.04.2016 Дзяржсакратар МЗС Швецыі сустрэлася з беларускімі праваабаронцамі

Спадарыня Аніка Сёдэр падчас сустрэчы заявіла, што Швецыю цікавяць канкрэтныя абавязальніцтвы па выкананні правоў чалавека з боку беларускіх уладаў.

Алесь Бяляцкі: Не хацелася б, каб Польшча была адвакатам аўтарытарнай Беларусі перад Захадам

23.03.2016 Алесь Бяляцкі: Не хацелася б, каб Польшча была адвакатам аўтарытарнай Беларусі перад Захадам

Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” пракаментаваў афіцыйны візіт Міністра замежных спраў Польшчы Вітальда Вашчыкоўскага, які знаходзіцца ў Мінску 22 – 23 сакавіка.

Асамблея НДА: Дыялёг міжнародных структураў з уладамі Беларусі не павінен быць закрытым ад грамадзкасьці

12.03.2016 Асамблея НДА: Дыялёг міжнародных структураў з уладамі Беларусі не павінен быць закрытым ад грамадзкасьці

На пасяджэньні 11 сакавіка Рабочая група Асамблеі НДА прыняла заяву ў сувязі зь недапушчэньнем прадстаўнікоў ПЦ “Вясна” на канфэрэнцыю па сьмяротным пакараньні, якая днямі адбылася ў Менску.

Ламбрынідзіс: Абавязацельства цывілізаваных краін — быць вышэй за помсту і адмяніць смяротнае пакаранне

11.03.2016 Ламбрынідзіс: Абавязацельства цывілізаваных краін — быць вышэй за помсту і адмяніць смяротнае пакаранне

Стаўрас Ламбрынідзіс спадзяецца, што Беларусь найбліжэйшым часам апынецца ў ліку краін, якія ўвялі мараторый або зусім адмовіліся ад прымянення выключнай меры пакарання.

Алесь Бяляцкі: Усе залежыць ад палітычнага рашэння (відэа)

11.03.2016 Алесь Бяляцкі: Усе залежыць ад палітычнага рашэння (відэа)

Кіраўнікі ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч у эфіры Беларускага Радыё Рацыя абмеркавалі сітуацыю вакол міжнароднай канферэнцыі па смяротным пакаранні, якая прайшла ў Мінску.

ПАСЕ прапанавала ўвесці ў Беларусі мараторый на смяротнае пакаранне

10.03.2016 ПАСЕ прапанавала ўвесці ў Беларусі мараторый на смяротнае пакаранне

Прадстаўнік ПАСЕ Андрэа Рыгоні на міжнароднай канферэнцыі ў Мінску даў зразумець, што такое рашэнне дапаможа больш прадуктыўнаму дыялогу афіцыйнага Мінска з Еўрасаюзам, паведамляе Tut.by.

Падчас візіту ў Мінск Стаўрас Ламбрынідзіс сустрэўся з праваабаронцамі

09.03.2016 Падчас візіту ў Мінск Стаўрас Ламбрынідзіс сустрэўся з праваабаронцамі

9 сакавіка спецпрадстаўніку ЕС па правах чалавека і прадстаўнікам няўрадавых праваабарончых арганізацый Беларусі ўдалося абмеркаваць шырокае кола пытанняў.

Заява ЕС з нагоды новага смяротнага прысуду ў Беларусі

17.02.2016 Заява ЕС з нагоды новага смяротнага прысуду ў Беларусі

17 лютага дыпламатычная служба Еўрапейскага Саюза распаўсюдзіла заяву з нагоды вынясення Мінскім абласным судом смяротнага прысуду ў дачыненні да Сяргея Хмялеўскага.

Валянцін Стэфановіч сустрэўся з дырэктарам па палітычных пытаннях МЗС Вялікабрытаніі

09.02.2016 Валянцін Стэфановіч сустрэўся з дырэктарам па палітычных пытаннях МЗС Вялікабрытаніі

Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч 9 лютага сустрэўся з генеральным дырэктарам па палітычных пытаннях МЗС Вялікабрытаніі Сайманам Гасам.

Беларускія праваабарончыя арганізацыі заклікаюць ЕС прытрымлівацца цвёрдай пазіцыі ў дачыненні да Беларусі

05.02.2016 Беларускія праваабарончыя арганізацыі заклікаюць ЕС прытрымлівацца цвёрдай пазіцыі ў дачыненні да Беларусі

Беларускія праваабаронцы прадставілі шэраг захадаў у такіх галінах, як свабода выказвання меркаванняў, свабода асацыяцыі, адмена смяротнага пакарання, рэабілітацыя былых палітвязняў, якія могуць быць неадкладна рэалізаваныя беларускімі уладамі. Яны павінны стаць асновай для збліжэння ЕС і Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства