Навіны на тэму: правы працоўных
23.04.2012 Падтрымка актывістам незалежнага прафсаюза “Граніта”
Сярод тых, хто ў апошнія дні абвесціў пра салідарнасць з рабочымі РУПП “Граніт”, што адчуваюць ціск з боку ўладаў і адміністрацыі прадпрыемства за намер стварыць незалежную прафсаюзную суполку, былі і прадстаўнікі Беларускай партыі “Зялёныя”.
22.04.2012 Бабруйск: Канстанціна Локцева на працы не ўзнавілі
20 красавіка ў Бабруйску прайшло заключнае судовае паседжанне па іску Канстанціна Локцева да працадаўцы. Нагадаем, што бабруйскага актывіста звольнілі з кацельнай у летніку “Мечта” ў лютым, ён лічыць, што гэтае рашэнне начальства было палітычна матываваным.
19.04.2012 У Краснапольскім раёне людзей прывучаюць працаваць бясплатна
У Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці працаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў ужо трэцці дзень у красавіку будуць працаваць бясплатна. Пра тое, ці хочуць гэтага людзі, у іх ніхто нават не запытаўся.
18.04.2012 У Хоцімскім раёне вяскоўцы атрымліваюць заробкі ніжэй за мінімальныя
Днямі ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці адбылося пашыранае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх з удзелам кіраўніцтва раёна. Высветлілася, што абавязаныя бацькі проста не могуць пакрываць выдаткі на ўтрыманне дзяцей у сувязі з нізкім заробкам, бо 72 % з іх працуюць у сельскай гаспадарцы, і іх заробак складае ад 200 тысяч рублёў.
17.04.2012 Пракуратура даручыла скаргу разледзець самому парушальніку
Магілёўская пракуратура адмовілася прыцягнуць да адказнасці абласны Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы. Замест таго, каб разгледзець факты бяздзейнасці Дэпартамента, пракуратура пераслала скаргу праваабаронцы Барыса Бухеля для разгляду ў сам Дэпартамент.
17.04.2012 Ахвяраў кантрактнай сістэмы ўсё больш
Кабальная сістэма кантрактнага найму на працу працягвае псаваць жыццё працоўнаму насельніцтву, усё часцей закранаючы не толькі апазіцыйных апанентаў рэжыма і парушальнікаў працоўнай дысцыпліны. Чарговымі ахвярамі нядаўна сталі і шасцёра жанчын у Мазыры – работніцы Жыллёва-эксплуатацыйнага ўчастка №9 КЖУП “Мазырскі райжылкамгас”.
12.04.2012 На “Граніце” працягваюць ціснуць на актывістаў
Экскаватаршчык Леанід Дубаносаў ніяк не можа здаць нечарговы іспыт па электрабяспецы. Адказны за энергабяспеку Генадзь Блошкін прапанаваў яму здачу ў чаргавы раз праз пракуратуру. Маўляў, “пісаць туды ўмееш”. На гэта Дубаносаў адказаў, што і яшчэ будзе пісаць, калі будзе патрэбна.
12.04.2012 Бабруйск: Рашэнне па судовай справе Локцева агучаць 20 красавіка
12 красавіка ў Бабруйску адбылося судовае паседжанне па іску Канстанціна Локцева. Нагадаем, грамадскі актывіст быў звольнены з працы ў кацельнай яшчэ ў лютым. Ён лічыць, што нагодай для пазбаўлення працы стаў яго ўдзел у Народным сходзе, а таксама спрба стварэння прафсаюзнай пярвічкі.
12.04.2012 Муляр Паўлоўскі перамог “Прамжылбуд”
Былы наймаймальнік мусіць сплаціць рабочаму-будаўніку каля 12 мільёнаў рублёў. Сёння, 12 красавіка, у судзе Ленінскага раёна Магілёва прадстаўнікі будаўнічай арганізацыі “Прамжылбуд” вырашылі замірыцца з пазоўнікам Аляксеем Паўлоўскім і выканаць ягоныя патрабаванні.
11.04.2012 Суд Лунінецкага раёна не задаволіў іск Алега Стахаевіча
Старшыню незалежнага прафсаюза прадпрыемства “Граніт” з Мікашэвіча Алега Стахаевіча суд Лунінецкага раёна (старшыня суда Васіль Бельскі ) не ўзнавіў на працы. Звальненне Стахаевіча прызнана законным.
10.04.2012 Прафсаюзнага актывіста звальняюць за інтэрв’ю
Зь сябрам Свабоднага прафсаюзу Беларускага, электрыкам Мікалаем Расюком Упраўленьне капітальнага будаўніцтва Магілёўскага гарвыканкаму ня будзе працягваць працоўных адносінаў. Фармальная прычына — сканчэньне тэрміну дзеяньня працоўнага кантракту. Актывіст дапрацоўвае апошнія чатыры дні. Да пэнсіі Мікалаю Расюку тры гады.
09.04.2012 Сюжэт АНТ – падстава для скаргі ў пракуратуру
“У відэасюжэце бачна, што рабочыя, у тым ліку начальства, знаходзяцца на будаўнічым аб’екце без касак. Аднаго з рабочых перавозюць у каўшы экскаватара. Рабочыя на вышыні дзесятага паверху працуюць без страхоўкі і агароджы. Раствор на вышыні падаецца вёдрамі, якія прывязаны да вяровак. Няма агароджаў небяспечных зонаў".
06.04.2012 На Брэстчыне 20 тысяч жыхароў працуюць у рэжыме вымушанай няпоўнай занятасці
Ва ўмовах няпоўнай занятасці летась вымушана працавалі розныя катэгорыі - як супрацоўнікі невялікіх фірм, так і працоўныя такіх буйных прадпрыемстваў як Баранавіцкае вытворче баваўнянае аб'яднанне (2,3 тысячы чалавек) ці СП “Санта-Брэмар” (амаль 3 тысячы чалавек).
05.04.2012 Дырэктар Магілёўскага мясакамбіната распраўляецца з “шукальнікамі справядлівасці”
Пасля таго, як тры супрацоўніцы Магілёўскага мясакамбіната звярнуліся ў розныя дзяржаўныя інстанцыі з патрабаваннем даць тлумачэнне інфармацыі, якая з’явілася на старонках мясцовай газеты “Веснік Магілёва” за 15 лютага 2012 г., яны адчулі на сабе ціск.
04.04.2012 Суд па справе Алега Стахаевіча працягваецца
У судзе Лунінецкага раёна працягваецца разгляд справы кіраўніка суполкі Беларускага незалежнага прафсаюза мікашэвіцкага прадпрыемства “Граніт” Алега Стахаевіча па незаконным звальненні з працы.