Навіны на тэму: правы працоўных
09.11.2012 У Слоніме 206 чалавек ураз могуць стаць беспрацоўнымі
У невялікім райцэнтры ў хуткім часе без працы могуць застацца 206 чалавек. Работнікам ААТ “Слонімскія малочныя прадукты” паведамілі, што іх прадпрыемства будзе далучана да ААТ “Шчучынскі МСЗ”.
07.11.2012 Гомельскі актывіст БХД ізноў пазбаўлены працы
Андрэй Папоў распавёў журналістам пра затрыманне заробку рабочым без тлумачэння прычынаў з боку адміністрацыі РУП СКТБ «Металапалімер», куды ён уладкаваўся слесарам. Інфармацыя з'явілася ў інтэрнэце - з ім не пагадзіліся працягваць працоўныя стасункі.
06.11.2012 Рабочых нацкоўваюць на незалежныя прафсаюзы
Адміністрацыя Бабруйскага завода трактарных дэталяў вінаваціць лідара Свабоднага прафсаюза прадпрыемства ў жаданні пазбавіць людзей права на працу.
31.10.2012 Полацкія рабочыя адмовіліся карміць прафсаюз
Рабочыя «Полацак-шкловалакно» пакідаюць афіцыйны прафсаюз. Толькі ў цэху № 12 каля сотні рабочых цягам месяца напісалі заявы ў бухгальтэрыю, каб зь іх больш не вылічалі прафсаюзныя ўнёскі.
31.10.2012 Грузчыкі Полацкага вінзавода дамагаюцца аднаўленьня на працы праз суд
1 лістапада ў судзе Полацкага раёна працягнецца разгляд зыску грузчыкаў Зміцера Сянькова і Віктара Раслякова да адміністрацыі Полацкага вінзавода. Яны былі звольненыя нібыта за “сістэматычныя парушэньні працоўнай дысцыпліны”.
31.10.2012 У Магілёве актывіста БСДП (Грамады) не аднавілі на працы праз суд
30 кастрычніка, суд Ленінскага раёна Магілёва ў асобе суддзі Валянціны Лапацінай адмовіў актывісту Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Мікалаю Залознаму ў аднаўленні на працы.
29.10.2012 Выпускніка прыцягнулі да крымінальнай адказнасці за ўхіленне ад абавязковага размеркавання
У Бабруйскім раёне распачата крымінальная справа ў дачыненні да выпускніка аднаго з каледжаў, які падрабіўшы працоўную кніжку, спрабаваў такім чынам ухіліцца ад абавязковай адпрацоўкі ў рамках размеркавання.
27.10.2012 Праваабаронцы дапамагаюць адстойваць права на бяспечную працу
Жыхарка Дрыгічыну Алена Найбародзіна звярнулася за дапамогай да брэсцкіх праваабаронцаў, каб дамагчыся справядлівага разбіральніцтва ў гісторыі, што прывяла жанчыну да інваліднасці.
25.10.2012 На гомельскім "Металапалімеры" рабочым не выплочваюць заробкі
На гомельскім РУП "СКТБ Металапалімер" ужо неклькі дзён запар затрыміваюць выплату заробку як працоўным, так і інжэнерам. Пра гэта паведамляюць сябры БХД, якія працуюць на заводзе.
23.10.2012 Бяроза: з-за няздольнасці арганізаваць працу на ААТ “Бярозабуд” церпяць рабочыя
На ААТ “Бярозабуд” за апошні год з 400 работнікаў прадпрыемства засталося 170. Астатнім, па словах кіраўніка прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства Івана Тарасевіча, былі не працягнутыя працоўныя кантракты.
23.10.2012 Гомельскія прадпрымальнікі ладзяць страйк
Сёння прадпрымальнікі самага буйнога гарадскога гандлёвага цэнтра «Сакрэт» збіраюцца пратэставаць супраць новай арэнднай платы. Некаторыя прадпрымальнікі вырашалі заўтра адкрыта выказаць свой пратэст, а некаторыя пад выглядам “перападліку” — падтрымаць сваіх калег.
23.10.2012 У Гомелі страйкуе гандлёвы цэнтр «Сакрэт»
Некаторыя прадпрымальнікі вырашалі адкрыта выказаць свой пратэст, а некаторыя пад выглядам «перападліку» — падтрымаць сваіх калег.
23.10.2012 Клімавічы: супрацоўнікі міліцыі звальняюцца з працы
Супрацоўнікі клімавіцкай міліцыі амаль кожны месяц кладуць на стол кіраўніцтва заявы аб звальненні з органаў унутраных спраў і зараз, згодна неафіцыйнай інфармацыі, некамплект асабістага складу Клімавіцкага РАУС складае каля 20-25 працэнтаў.
23.10.2012 Баранавічы: частковая перамога ў судзе звольненага грамадскага актывіста Рыгора Грыка
У Баранавіцкім гарадскім судзе 22 кастрычніка завяршыўся суд ў справе звальнення рабочага Рыгора Грыка з Баранавіцкага аўтаагрэгатнага завода.
23.10.2012 У Віцебску збіралі подпісы за паляпшэнне аўтобуснага руху
Віцебскі аўтапарк адчувае востры дэфіцыт кіроўцаў, бо многія звольніліся з транспартага прадпрыемства і знайшлі лепшую працу.