Навіны на тэму: правы працоўных

Гарадзенскі суд не аднавіў на працы звольненага выкладчыка Андрэя Чарнякевіча

07.12.2012 Гарадзенскі суд не аднавіў на працы звольненага выкладчыка Андрэя Чарнякевіча

7 снежня ў Гародні ў судзе Ленінскага раёну завяршыўся працэс па грамадзянскай справе гісторыка Андрэя Чарнякевіча. У кастрычніку бягучага году дацэнт Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы Андрэй Чарнякевіч быў звольнены з працы выкладчыка нібыта за парушэнне працоўнай дысцыпліны.

07.12.2012 Гісторык Андрэй Чарнякевіч спрабуе аднавіцца на працы праз суд

Нагадаем, што яго звольнілі ў верасні з Гродзенскага універсітэта імя Янкі Купалы, нібыта, «за парушэнне працоўнай дысцыпліны». Сам Чарнякевіч перакананы, што яго пакаралі за ўдзел у напісанні і выданні кнігі «Гродназнаўства».

На прадпрыемстве “Граніт” працягваецца пераслед актывістаў незалежнага прафсаюза

02.12.2012 На прадпрыемстве “Граніт” працягваецца пераслед актывістаў незалежнага прафсаюза

Гэтым разам гаворка ідзе пра кіроўцу экскаватара Леаніда Дубаносава, ад якога адміністрацыя прадпрыемства, што знаходзіцца ў Мікашэвічах, патрабуе ў самы бліжэйшы час вызначыцца, ці будзе ён надалей плаціць сяброўскія складкі ў гэты прафсаюз праз бухгалтэрыю “Граніта”.

Дзіцячага ўрача  Ігара Пастнова звальняюць за крытыку старшыні Віцебскага аблвыканкаму

02.12.2012 Дзіцячага ўрача Ігара Пастнова звальняюць за крытыку старшыні Віцебскага аблвыканкаму

Ігар Пастноў ужо працяглы час крытыккуе Аляксандра Косінца за марнатраўства бюджэтных грошай ды заняпад службы аховы здароўя на Віцебшчыне. І гэта ўжо не першае звальненне спадара Пастнова: два гады таму яго звольнілі з пасады школьнага ўрача ў горадзе.

 Лукашэнка забараніў звальняцца з працы

30.11.2012 Лукашэнка забараніў звальняцца з працы

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў увесці забарону на звальненне работнікаў да канца мадэрнізацыі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў канцэрна «Беллеспаперапрам».

Баранавіцкага актывіста прымушаюць звольніцца з працы?

29.11.2012 Баранавіцкага актывіста прымушаюць звольніцца з працы?

Грамадскі актывіст з Баранавіч, прадстаўнік незалежнага прафсаюза РЭП Аляксандр Вайцешык заяўляе пра ціск з боку адміністрацыі “Будаўнічай тэхнічнай кампаніі”, дзе ён працуе галоўным бухгалтарам.

У Магілёве створаны небяспечны судовы прэцэдэнт – адмаўляць у працаўладкаванні можна “праз нязгоду калектыва”

29.11.2012 У Магілёве створаны небяспечны судовы прэцэдэнт – адмаўляць у працаўладкаванні можна “праз нязгоду калектыва”

Суддзя Ленінскага раённага суда Магілёва Юлія Трапыніна не задаволіла пазоў актывіста незалежнага прафсаюзу РЭП Аляксея Паўлоўскага. Яна не прызнала наяўнасць працоўнай дыскрымінацыі пры спробе актывіста працаўладкавацца.

“Граніт” трапіў у спіс нядобранадзейных прадпрыемстваў

26.11.2012 “Граніт” трапіў у спіс нядобранадзейных прадпрыемстваў

За парушэнні правоў сяброў незалежнага прафсаюзу “Граніт” трапіў у спіс нядобранадзейных прадпрыемстваў. Такое рашэнне прыняла Міжнародная арганізацыя працы ў адносінах да прадпрыемства ў Мікашэвічах, дзе сёлета працягваўся ціск з боку адміністрацыі на актывістаў незалежнага прафсаюзнага руху, а некаторыя з іх былі звольненыя.

Стараградскіх беспрацоўных прымушаюць уладкоўвацца на неіснуючыя працоўныя месцы

19.11.2012 Стараградскіх беспрацоўных прымушаюць уладкоўвацца на неіснуючыя працоўныя месцы

Больш за 20 беспрацоўных з вёскі Стараград Кармянскага раёна Гомельскай вобласці выкліканы ў мясцовы сельсавет для працаўладкавання. У позвах, якія яны атрымалі, пазначана, што ў выпадку адмовы з’явіцца добраахвотна прывад будуць афармляць супрацоўнікі міліцыі.

19.11.2012 МАП: сітуацыя з правамі прафсаюзаў у Беларусі становіцца катастрафічнай

Камітэт па свабодзе аб’яднанняў Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) заявіў пра пагаршэнне сітуацыі з правамі прафсаюзаў у Беларусі. Пра гэта сказана ў дакладзе па выніках пасяджэнняў Адміністрацыйнай рады МАП, якія праходзілі ў Жэневе 1–16 лістапада.

Завядзёнка ў Брагінскім раёне – прымусовыя суботнікі штотыдзень

16.11.2012 Завядзёнка ў Брагінскім раёне – прымусовыя суботнікі штотыдзень

Старшыня Брагінскага райвыканкаму Аляксандр Ятчанка падпісаў распараджэнне аб правядзенні кожны тыдзень раённых суботнікаў па добраўпарадкаванні населеных пунктаў з удзелам усіх арганізацый.

Працягваецца ціск на сябраў незалежнага прафсаюза на мікашэвіцкім “Граніце”

15.11.2012 Працягваецца ціск на сябраў незалежнага прафсаюза на мікашэвіцкім “Граніце”

Працягваецца ціск на сябраў незалежнага прафсаюза з боку адміністрацыі мікашэвіцкага прадпрыемства “Граніт”. Як распавёў сёння ў “Раніцы з рацыяй” старшыня незалежнага прафсаюза Алег Стахаевіч, працаўнікоў прадпрыемства запалохваюць.

Грузчыкі Полацкага вінзаводу праз суд адноўленыя на працы

13.11.2012 Грузчыкі Полацкага вінзаводу праз суд адноўленыя на працы

Віктара Раслякова і Дзмітрыя Сянькова звольнілі неўзабаве пасля таго, як напрыканцы верасня на прадпрыемстве адбыўся стыхійны страйк. Абодва грузчыкі распавядалі пра гэта незалежным журналістам. Незалежныя СМІ пісалі таксама і пра тое, што рабочыя прапануюць стварыць на заводзе суполку Свабоднага прафсаюза.

Рабочыя “Бярозабуд” апасаюцца застацца беспрацоўнымі

11.11.2012 Рабочыя “Бярозабуд” апасаюцца застацца беспрацоўнымі

Рабочыя Бярозаўскага адкрытага акцыянернага таварыства “Бярозабуд”, якое прадаецца па прычыне вялікага доўгу, могуць застацца беспрацоўнымі. На думку работнікаў, нядрэнна было б, каб для кантролю за продажам падключыўся Камітэт дзяржкантролю Брэсцкай вобласці.

Работнікам завода «Сарыя Бія-Індастрыс» у Бярозаўскім раёне забаранілі агучваць свае заробкі

09.11.2012 Работнікам завода «Сарыя Бія-Індастрыс» у Бярозаўскім раёне забаранілі агучваць свае заробкі

Ад супрацоўнікаў замежнага прадпрыемства адміністрацыя патрабуе падпісаць адпаведную распіску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства