Навіны на тэму: правы працоўных
09.01.2014 Медыкі-пратэстоўцы сустрэліся з чыноўнікамі Мінгарвыканкама
У камітэце па ахове здароўя Мінгарвыканкама створана камісія якая разгледзіць патрабаванні супрацоўнікаў хуткай дапамогі г. Мінска, вылучаныя ў звароце да ўрада.
30.12.2013 Індывідуальныя прадпрымальнікі будуць бараніць свае правы
Увядзенне абавязковай сертыфікацыі тавараў лёгкай прамысловасці для індывідуальных прадпрымальнікаў перанеслі на 1 студзеня 2015 года.
23.12.2013 Магілёўскі сацыял-дэмакрат абскардзіў сваё высяленне з інтэрнату
“Мне 67 гадоў. Я пражываю ў асобным пакоі інтэрната па вуліцы Касманаўтаў, 45. Згодна з пастановай раённага суда прынята рашэнне перасяліць мяне ў іншы інтэрнат на вуліцу Залуцкага, 3, дзе пражываюць два маладых хлопцы. Я з гэтым катэгарычна не згодзен. Як ветэрана працы можна ўзяць і высяліць?”, - абураецца Залозны.
21.12.2013 Бабруйск: Восем сяброў незалежнага прафсаюзу атрымалі перамогу ў судзе
У бабруйскім судзе завяршыўся разгляд справы аб нявыплаце прэмій за высокую культуру вытворчасці дзесяці сябрам Свабоднага прафсаюза беларускага на заводзе ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў). Агулам па гэтай справе адбылося 10 пасяджэнняў, пяць з іх прайшлі толькі ў бягучым месяцы.
20.12.2013 Камітэт ААН: Беларусь павінна адмовіцца ад выкарыстання прымусовай працы
Беларусь павінна адмовіцца ад выкарыстання прымусовай працы і забяспечыць належную абарону правоў працоўных. Гэта адна з важных рэкамендацый Камітэта ААН па эканамічных, сацыяльных і культурных правах, прынятая па выніках разгляду становішча спраў у Беларусі ў лістападзе 2013 г.
20.12.2013 Суды не хочуць разглядаць скаргу аб дыскрымінацыі па прафсаюзнай прыналежнасці
А.Сахарук – адзіны работнік УМ, які не з’яўляецца сябрам афіцыйнага прафсаюза. Згодна Працоўнага кодэкса ч. 2 арт. 365, не сябру прафсаюза патрэбна напісаць заяву, каб яго далучылі да калектыўнай дамовы. Тады работнік будзе атрымліваць сацыяльныя выплаты, прадугледжаныя калектыўнай дамовай.
19.12.2013 Бялыніцкая раёнка распавяла, колькі сапраўды зарабляюць даяркі
“Пяць даярак абслугоўваюць 341 карову, - кажа Алена Іванаўна. – Працуем без выхадных, паколькі адсутнічае падменная даярка. Разрываемся паміж фермай і домам. Калі што не так – праўленне гаспадаркі карае рублём. Вось зарабіла за месяц мільён сорак тысяч рублёў. Як за гэтыя грошы жыць, вучыць дзяцей?”.
17.12.2013 Начальніка пакаралі за адмову патлумачыць, чаму працоўны пазбаўлены прэміі
Сам Сахарук лічыць, што сітуацыя прэміяй і маўчаннем начальніка звязана з ягонай адмовай быць сябрам афіцыйнага прафсаюзу. Яшчэ раней яму адмовілі ў розных грашовых надбаўках, бо на яго, маўляў, як не сябра афіцыйнага прафсаюза, не распаўсюджваюцца ўмовы калектыўнай дамовы пра надбаўкі.
17.12.2013 Мазыр: актывісту прафсаюза РЭП пагражаюць звальненнем з працы
Актывісту прафсаюзу РЭП з Мазыра Паўлу Наздру пагражаюць звальненнем з працы. Праблемы па працы ў яго пачаліся тады, калі кіраўніцтву стала вядома аб стварэнні ў красавіку 2013 года Мазырскай гарадской адасобленай прафсаюзнай групы прафсаюза РЭП і аб прызначэнні Паўла Наздры кіраўніком гэтай групы.
16.12.2013 Гомель: праваабаронцу, з якім не працягнуты кантракт, не дазвалялі працаваць
Справа ў тым, што днямі адбудзецца суд па грамадзянскаму зыску праваабаронцы да прадпрыемства. «Я ўпэўнены, што каб я не выйшаў на працу 14 снежня, мяне б ужо сёння, у панядзелак, звольнілі бы з працы за прагул. Кіраўніцтва шукае нейкія хібы ў маёй працы, каб потым выйграць зыск у судзе», - лічыць Анатоль Паплаўны.
11.12.2013 Эканамічныя і сацыяльныя правы грамадзян – у фокусе ўвагі праваабаронцаў
Прэзентацыя альтэрнатыўнага дакладу "Беларусь. Паўсюдныя парушэнні працоўных правоў і прымусовая праца ў Беларусі” была прымеркаваная да Міжнароднага дня правоў чалавека і адбылася 10 снежня на офісе ПЦ "Вясна". Гэты даклад нядаўна быў прадстаўлены ў Камітэце ААН па сацыяльна-эканамічных і культурных правах.
10.12.2013 Валянцін Лазарэнкаў: Незалежныя прафсаюзы працягваюць сваю дзейнасць
Толькі дэмакратычныя прафсаюзы змагаюцца з парушэннямі правоў працоўных у Беларусі. Пра гэта гаварылі на 20-годдзі Кангрэсу беларускіх дэмакратычных прафсаюзаў.
10.12.2013 Даклад FIDH і ПЦ “Вясна”: “Паўсюдныя парушэнні працоўных правоў і прымусовая праца ў Беларусі”
Даклад, падрыхтаваны ў выніку міжнароднай даследчай місіі, якая наведала некалькі рэгіёнаў Беларусі ў чэрвені 2013 года, канстатуе глыбокі крызіс у сацыяльна-эканамічнай сферы і паўсядзённыя парушэнні працоўных правоў грамадзянаў Беларусі. Даклад быў прадстаўлены ў Камітэт па эканамічных, сацыяльных і культурных правах ААН.
09.12.2013 Паведамленне для прэсы!
У Міжнародны дзень правоў чалавека, 10 снежня 2013 года, у Менску адбудзецца прэзентацыя альтэрнатыўнага дакладу Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Праваабарончага цэнтра “Вясна” “Паўсюдныя парушэнні працоўных правоў і прымусовая праца ў Беларусі”.
06.12.2013 У Быхаўскім раёне сёння праходзіць чарговы “добраахвотны” суботнік
Заробленыя ў гэты дзень людзьмі на сваіх працоўных месцах грошы будуць выкарыстаны “на пакрыццё затрат па падрыхтоўцы горада Быхава к праведзенаму Рэспубліканскаму святу Дню беларускай пісьменасці, а таксама на добраўпарадкаванне парка “50 гадоў Перамогі”.