Навіны на тэму: правы працоўных

БРСМаўцаў адправяць будаваць Астравецкую АЭС

13.03.2014 БРСМаўцаў адправяць будаваць Астравецкую АЭС

Беларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі накіруюць на будоўлю атамнай электрастанцыі ў Астраўцы. Аляксандр Лукашэнка надаў АЭС статус Усебеларускай моладзевай будоўлі.

Выкладчык БДУІР стаміўся ад «рабскага жыцця» і забунтаваў супраць нізкага заробку: Менш, чым тут, я нідзе атрымліваць не буду

12.03.2014 Выкладчык БДУІР стаміўся ад «рабскага жыцця» і забунтаваў супраць нізкага заробку: Менш, чым тут, я нідзе атрымліваць не буду

Уладзімір Шылкін больш за 30 гадоў выкладае ў БДУІР вышэйшую матэматыку. Чалавек, які ведае пра лічбы ўсё, не разумее, чаму яго заробак складае ўсяго 3,5 мільёна.

25.02.2014 Прадпрымальнікам могуць дазволіць наймаць не толькі блізкіх сваякоў

Індывідуальным прадпрымальнікам могуць дазволіць наймаць працаўнікоў, якія не з'яўляюцца членамі іх сем'яў. Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня Беларускага саюза прадпрымальнікаў Аляксандр Калінін па выніках праведзенай ва ўрадзе сустрэчы прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча з прадпрымальнікамі.

Бабруйск: тром сябрам незалежнага прафсаюза не працягнулі кантракт

24.02.2014 Бабруйск: тром сябрам незалежнага прафсаюза не працягнулі кантракт

Аляксандр Мікітка, сябар пярвічкі Свабоднага прафсаюза Беларускага на заводзе ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў), быў удзельнікам нядаўняга судовага працэса, які тычыўся нявыплаты прэмій за высокую культуру вытворчасці. У цаху №2 адпрацаваў 11 гадоў, а агулам на заводзе ТДіА - больш за 23 гады.

Лукашэнка пагражае прадпрымальнікам, якія будуць удзельнічаць у забастоўках

19.02.2014 Лукашэнка пагражае прадпрымальнікам, якія будуць удзельнічаць у забастоўках

18 лютага на нарадзе, дзе прысутнічалі чыноўнікі і прадпрымальнікі, Лукашэнка заявіў апошнім: “Мяне не трэба пужаць. Калі хтосьці з вас пачне баставаць, я выдам такі ўказ, што вы ўжо не зможаце выйсці на працу не толькі на сваёй гандлёвай кропцы, але ні ў адным месцы краіны”.

Дысертацыю Наталлі Пінчук не зацвердзілі

17.02.2014 Дысертацыю Наталлі Пінчук не зацвердзілі

Вышэйшая атэстацыйная камісія не зацвердзіла паспяхова абароненую дысертацыю жонкі вядомага беларускага палітвязня, праваабаронцы Алеся Бяляцкага, які трэці год знаходзіцца за кратамі.

У Барысаве на заводзе «Агрэгаты» чакаецца звальненне 216 рабочых

12.02.2014 У Барысаве на заводзе «Агрэгаты» чакаецца звальненне 216 рабочых

Амаль кожны сёмы работнік ААТ «БЗА» будзе адпраўлены на вуліцу. Звальненні будуць адбывацца штомесяц.

Гомель: суд супраць дзяржаўнай інспекцыі па працы

31.01.2014 Гомель: суд супраць дзяржаўнай інспекцыі па працы

Суд Чыгуначнага раёну Гомеля не задаволіў зыск гомельскага праваабаронцы, слесара-інструментальшчыка Анатоля Паплаўнага аб звальненні з працы па яго патрабаванні з нагоды парушэння працоўных правоў, якія былі выяўлены дзяржаўнай інспекцыяй па працы. Адпаведнае рашэнне вынес 29 студзеня суддзя Віталь Козыраў.

Іна Соркіна: Сцэнар майго звальненьня — абсурдны

31.01.2014 Іна Соркіна: Сцэнар майго звальненьня — абсурдны

З Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы звольнены яшчэ адзін гісторык. Чаму паляваньне на навукоўцаў-іншадумцаў з такім адміністрацыйным імпэтам адбываецца менавіта ў ГрДУ? І чаму ў гэтых ганебных акцыях удзельнічаюць калегі апальных выкладчыкаў?

Бабруйск: Сябры незалежнага прафсаюза чакаюць перамоваў

29.01.2014 Бабруйск: Сябры незалежнага прафсаюза чакаюць перамоваў

Галадоўка, якая мусіла пачацца на зводзе БЗ ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў), адкладзена яе ініцыятарам Міхаілам Кавальковым. Нагодай стала абяцанне з боку завадской адміністрацыі правесці канструктыўныя перамовы з старшынём суполкі Свабоднага прафсаюза Беларускага, у якіх будуць разгледжаны ўсе злабадзённыя пытанні “свабодаўцаў”.

Місія МАП сустрэлася з актывістамі незалежных прафсаюзаў

29.01.2014 Місія МАП сустрэлася з актывістамі незалежных прафсаюзаў

28 студзеня ў Мінску адбылася сустрэча кіраўнікоў сяброўскіх арганізацый і актывістаў БКДП з Місіяй прамых кантактаў Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) на чале са спецыяльным дарадцам Генеральнага дырэктара МАП Кары Тапіёла. У складзе місіі таксама тры эксперты МАП: Аксана Вольфсан, Франка Амата, Хальтон Чыдла.

Іна Соркіна: Пры звальненні ніхто не разглядаў маю навукова-педагагічную працу

28.01.2014 Іна Соркіна: Пры звальненні ніхто не разглядаў маю навукова-педагагічную працу

Супрацоўніца Гарадзенскага купалаўскага ўніверсітэту Іна Соркіна не дамаглася перагляду сваёй справы. Яна лічыць звальненне яе з гэтай установы адукацыі – незаконным, таксама як і пазбаўленне яе пасады дацэнта ў выніку праведзенага конкурсу.

У Мінск прыбыла кантактная місія Міжнароднай арганізацыі працы

28.01.2014 У Мінск прыбыла кантактная місія Міжнароднай арганізацыі працы

Яна будзе працаваць у Беларусі да 31 снежня. Адна з першых сустрэч дэлегацыі МАП адбудзецца з прадстаўнікамі Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў, з тымі актывістамі прафсаюзных суполак, працоўнымі, якія былі з апошні час падвергнуты ціску.

Актывіста Партыі БНФ звольнілі з працы

22.01.2014 Актывіста Партыі БНФ звольнілі з працы

Старшыня Рады Менскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зьміцер Шэвель з Лагойску звольнены з пасады сыстэмнага адміністратара замежнага прадпрыемства ТАА «Мінаўта». Сам актывіст зьвязвае непадаўжэньне працоўнага кантракту са сваёй палітычнай дзейнасьцю і ўспрымае яго, як праяву палітычна матываванага перасьледу.

Мінгарсавет зацвердзіў памер даплат для сталічных медыкаў

17.01.2014 Мінгарсавет зацвердзіў памер даплат для сталічных медыкаў

Мінскі гарадскі савет дэпутатаў зацвердзіў памер штомесячных даплат для сталічных медработнікаў. Адпаведнае рашэнне №190 17 студзеня апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства