Навіны на тэму: правы працоўных

Адміністрацыя прэзідэнта пакінула зварот без разгляду: кропку паставіць суд

02.05.2014 Адміністрацыя прэзідэнта пакінула зварот без разгляду: кропку паставіць суд

Жыхар Мазыра Аляксандр Канавалаў, з якім не працягнулі працоўны кантракт, адмовіўся ад дапамогі па беспрацоўі і 8 красавіка паведаміў пра гэта ў электронным звароце на імя Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнка.

Салігорцам нагадалі пра іх працоўныя правы (фота)

02.05.2014 Салігорцам нагадалі пра іх працоўныя правы (фота)

У Міжнародны дзень салідарнасці працоўных, які ў Беларусі традыцыйна адзначаецца 1 траўня, грамадскія актывісты Салігоршчыны распаўсюдзілі ў сталіцы шахцёраў інфармацыйныя буклеты аб праве на працу з серыі “Ведай свае правы”.

Тры гады даказвае былы рабочы Гомельскага хімзаводу, што атрымаў траўму на вытворчасці

25.04.2014 Тры гады даказвае былы рабочы Гомельскага хімзаводу, што атрымаў траўму на вытворчасці

Тры гады дамагаецца справядлівасці ў розных інстанцыях былы рабочы ААТ «Гомельскі хімічны завод» Аляксандр Клімаў, які пасля траўмы на прадпрыемстве зрабіўся інвалідам і страціў працу. Нарэшце толькі ў канцы красавіка 2014 года экспертыза прыйшла да высновы, што траўма сапраўды была цяжкай.

Бабруйск: Начальства цісне на супрацоўніцу, якая настойвае на нармальных умовах працы

24.04.2014 Бабруйск: Начальства цісне на супрацоўніцу, якая настойвае на нармальных умовах працы

Праблемы пачаліся, калі новая загадчыца змяніла правілы ўнутранага працоўнага распарадку. Згодна з імі, у супрацоўніц па тры перапынкі на перакусы і адпачынак: адзін раз 30 хвілін, і два разы па 10 хвілін. То бок, усяго 50 хвілін на 12-гадзінны працоўны дзень.

Ад бялыніцкіх прадпрымальнікаў патрабуюць адпрацаваць на суботніку і яшчэ пералічыць грошы (фота)

24.04.2014 Ад бялыніцкіх прадпрымальнікаў патрабуюць адпрацаваць на суботніку і яшчэ пералічыць грошы (фота)

“Ніякія грошы я пералічваць не збіраюся, - кажа Алег Мяцеліца. – Мне абсалютна незразумела, чаму, пасля таго, як мы добрасумленна адпрацавалі на суботніках па добраўпарадкаванні Бялыніч, мы яшчэ і павінны пералічваць за гэта грошы”.

Звольнены яшчэ адзін кандыдат у дэпутаты

22.04.2014 Звольнены яшчэ адзін кандыдат у дэпутаты

У Мікашэвічах вымушаны быў звольніцца па ўзгадненні бакоў экс-кандыдат у дэпутаты Віталь Каліноўскі. Ён працаваў слесарам механа-зборачных работ у прыватнай фірме “Нарбуд+”. Па словах Віталя, яшчэ перад выбарамі да яго дырэктара наведаўся старшыня Мікашэвіцкага гарвыканкама Анатоль Давыдовіч.

У Беларусі самы нізкі ўзровень павагі да правоў працоўных і прафсаюзаў у Мытным саюзе (відэа)

17.04.2014 У Беларусі самы нізкі ўзровень павагі да правоў працоўных і прафсаюзаў у Мытным саюзе (відэа)

Такое меркаванне выказаў прадстаўнік Міжнароднай Канфедэрацыі прафсаюзаў (ITUC) Антон Лепік, які браў удзел у абмеркаванні сумеснай справаздачы FIDH і ПЦ “Вясна” “Паўсюдныя парушэнні працоўных правоў і прымусовая праца ў Беларусі”.

Баранавічы: экс-кандыдата ў дэпутаты Рыгора Грыка звольнілі з працы

16.04.2014 Баранавічы: экс-кандыдата ў дэпутаты Рыгора Грыка звольнілі з працы

Экс-кандыдата ў дэпутаты Рыгора Грыка 15 красавіка зволілі з ТАА “Сучасныя матэрыялы будаўнічыя”, дзе ён працаваў у якасці слесара-штампоўшчыка з лютага 2013 года. У загадзе аб звальненні за подпісам дырэктара прадпрыемства Галіны Буліга ўказваецца, што Рыгор Грык звольнены па ўзгадненні бакоў.

Баранавічы: рабочых з Бангладэш падманулі

08.04.2014 Баранавічы: рабочых з Бангладэш падманулі

Стала вядома, што рабочыя з Бангладэш, якія папрацавалі ў якасці ткачоў ўсяго некалькі месяцаў на Баранавіцкім вытворчым баваўняным прадпрыемстве, пакідаюць “сінявокую” і з’язджаюць на радзіму. Маладыя ткачы з Бангладэш не задаволены не толькі сваімі вельмі нізкімі заробкамі, але і тым, што ўмовы кантракту моцна парушаны.

У Бялыніцкім раёне зноў узяліся за прымусовую працу

03.04.2014 У Бялыніцкім раёне зноў узяліся за прымусовую працу

Бялыніцкі раённы выканаўчы камітэт, быццам бы па хадайніцтву працоўных калектываў БУКП “Жылкамгас”, ПМК-241, аддзела адукацыі спорту і турызму райвыканкама, устаноў адукацыі Бялыніцкага раёна, разгледзеў прапанову аб правядзенні агульнараённага суботніка і вырашыў яе падтрымаць.

Шаран Барроу патрабуе спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да сябраў свабоднага прафсаюза Бабруйскага завода ТдіА

02.04.2014 Шаран Барроу патрабуе спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да сябраў свабоднага прафсаюза Бабруйскага завода ТдіА

Шаран Барроу патрабуе ад ад дырэктара прадпрыемства Аляксандра Аграновіча неадкладна спыніць рэпрэсіі супраць працоўных-сябраў свабоднага прафсаюза.

Бабруйск: на заводзе ТДіА ўжо 12 галадоўшчыкаў

27.03.2014 Бабруйск: на заводзе ТДіА ўжо 12 галадоўшчыкаў

На заводзе ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў) працягваецца трохдзённая папераджальная галадоўка. Міхаіл Кавалькоў, старшыня пярвічкі СПБ, галадае каля прахадной прадпрыемства. Ночыць ён таксама тут - у салоне аўтамабіля.

Спыніце дыскрымінацыю!

27.03.2014 Спыніце дыскрымінацыю!

Беларускі незалежны прафсаюз прыняў заяву у падтрымку работнікаў Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў, якія 25 сакавіка абвясцілі трохдзённую папераджальную галадоўку.

Бабруйск: Сябры СПБ распачалі папераджальную галадоўку

25.03.2014 Бабруйск: Сябры СПБ распачалі папераджальную галадоўку

Раніцай 25 сакавіка на бабруйскім заводзе ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў) пачалася трохдзённая папераджальная галадоўка. У ёй бяруць удзел пяць сябраў Свабоднага прафсаюза Беларускага, у тым ліку старшыня завадской пярвічкі Міхаіл Кавалькоў.

40% бюджэтнікаў цяпер будуць адпрацоўваць не два гады, а пяць?

21.03.2014 40% бюджэтнікаў цяпер будуць адпрацоўваць не два гады, а пяць?

Па новых правілах паступлення ў ВНУ, на мэтавае навучанне возьмуць 60% аграрыяў і 40% — на ўсіх іншых спецыяльнасцях.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства