Навіны на тэму: правы працоўных

Баранавічы: за параўнанне футбольнага поля з калгасным каментатара звольнілі з працы

17.08.2014 Баранавічы: за параўнанне футбольнага поля з калгасным каментатара звольнілі з працы

Баранавіцкага каментатара Уладзіміра Майсюка, які амаль 20 гадоў каментаваў матчы мясцовай каманды, звольнілі з працы пасля таго, як ён скрытыкаваў стан футбольнага поля, на якім футбалісты атрымоўваюць бясконцыя траўмы.

У Бялыніцкім раёне педагогаў і сацыяльных работнікаў абавязалі адпрацаваць на зернетоках

14.08.2014 У Бялыніцкім раёне педагогаў і сацыяльных работнікаў абавязалі адпрацаваць на зернетоках

Адпаведныя ўстаноўкі былі атрыманы з мясцовага райвыканкама, і зараз настаўнікі, выхавацелі дзіцячых садкоў і работнікі культуры згодна складзенаму кіраўніцтвам графіку, аказваюць дапамогу па зборы ўраджаю.

Орша: за абразы і пагрозы рабочаму адміністрацыя адкажа ў судзе

12.08.2014 Орша: за абразы і пагрозы рабочаму адміністрацыя адкажа ў судзе

Cправа ў тым, што прадстаўніца адміністрацыі філіяла Аршанскіх электрасетак з-за таго, што Мікалай Прануза пісаў скаргі на імя кіраўніцтва і спрабаваў абараніць свае працоўныя правы пачала абражаць яго і пагражала яму наступствамі за ягоную актыўнасць у прысутнасці іншых рабочых.

Суд палічыў, што сябра незалежнага прафсаюзу не можа разлічваць на выплаты

08.08.2014 Суд палічыў, што сябра незалежнага прафсаюзу не можа разлічваць на выплаты

Суд Ленінскага раёна Брэста не задаволіў іск Уладзіміра Андрашчука. Былы рабочы ААТ “Савушкін прадукт” Уладзімір Андрашчук з Брэста звярнуўся ў суд, каб панудзіць кіраўніцтва прадпрыемства выплаціць яму 15 мільёнаў рублёў, якія выплочваюцца па калектыўнай дамове пры выхадзе на пенсію.

Лідэр суполкі Свабоднага прафсаюзу скардзіцца ў пракуратуру на падробку дакументаў

06.08.2014 Лідэр суполкі Свабоднага прафсаюзу скардзіцца ў пракуратуру на падробку дакументаў

Віктар Стукаў мяркуе, што нехта з адказных асоб падрабіў дату ў кнізе скаргаў, дзе ёсць запіс ад ягонага імя. Тым часам адміністрацыя ААТ «Полацк-Шкловалакно» лічыць, што ён знарок шукае зачэпак, каб абвастрыць канфлікт паміж кіраўніцтвам і прафсаюзнай арганізацыяй. Гісторыя вакол кнігі скаргаў атрымалася амаль дэтэктыўная.

У цэхах "Шкловалакна"  +40 і болей

03.08.2014 У цэхах "Шкловалакна" +40 і болей

Рабочыя ААТ "Полацк-Шкловалакно" працуюць літаральна ў пякельных умовах. "Калі ўдзень на вуліцы +30, то ў цэху № 7 тэмпература на працоўных месцах аператараў нават ноччу дасягае 40 градусаў", -- гаворыць лідар сполкі Свабоднага прафсаюза прадпрыемства Віктар Стукаў.

Суд адмовіў Алене Дубаносавай у абароне ў судзе прававым інспектарам прафсаюза РЭП Уладзімірам Малеем

31.07.2014 Суд адмовіў Алене Дубаносавай у абароне ў судзе прававым інспектарам прафсаюза РЭП Уладзімірам Малеем

У судовым паседжанні, якое адбылося 30 ліпеня ў судзе Лунінецкага раёна, хадайніцтва Алены Дубаносавай аб тым, каб яе інтарэсы абараняў прававы інспектар прафсаюза РЭП Уладзімір Малей, было адхілена.

Алега Корбана звольнілі з працы

17.07.2014 Алега Корбана звольнілі з працы

Пра сваё нечаканае звальненне з працы ў лагістычнай кампаніі "Тут і Там лагістыкс" старшыня грамадскай арганізацыі “Альтэрнатыва” Алег Корбан напісаў у facebook.

 Супрацоўнікі “Беларуськалію” просяць абараніць іх ад забароны на кар'ерны рост за адміністратыўныя правапарушэнні

16.07.2014 Супрацоўнікі “Беларуськалію” просяць абараніць іх ад забароны на кар'ерны рост за адміністратыўныя правапарушэнні

Работнікі ААТ “Беларуськалій” накіравалі афіцыйную заяву ў цэнтральны офіс Беларускага Хельсінскага Камітэту з просьбай адрэагаваць на неправавыя дзеянні адміністрацыі Перашага рудаўпраўлення ды на факт ухілення пакуратуры Салігорскага раёна ад вырашэння пытання.

Брэст: былы рабочы ААТ “Савушкін прадукт” пазбаўлены выплат да пенсіі за сяброўства ў незалежным прафсаюзе

11.07.2014 Брэст: былы рабочы ААТ “Савушкін прадукт” пазбаўлены выплат да пенсіі за сяброўства ў незалежным прафсаюзе

Актывіст незалежнага прафсаюза РЭП Уладзімір Андрашчук хоча праз суд дамагчыся выплаты 15 мільёнаў рублёў ад кіраўніцтва прадпрыемства “Савушкін прадукт”. Гэтыя грошы кампрэсаршчык аміячных установак 6 разраду Уладзімір Андрашчук павінен быў атрымаць пры выхадзе на пенсію згодна калектыўнай дамовы.

Магілёў: не разабраўшыся фінансава з існуючай валейбольнай камандай, ствараюць новую

11.07.2014 Магілёў: не разабраўшыся фінансава з існуючай валейбольнай камандай, ствараюць новую

Заснавальнікамі каманды з’яўляюцца тыя самыя арганізацыі, установы і прадпрыемствы, якія засноўвалі валейбольны клуб “Тэхнапрыбор”. Валейбалістам жа клуба “Тэхнапрыбор”, з якімі яшчэ не разлічыліся за апошнія месяцы працы, прапануюць заключыць новыя кантракты, аднак ужо ў новым клубе.

Баранавічы: індывідуальныя прадпрымальнікі другі дзень страйкуюць і збіраюць подпісы на імя прэзідэнта (фота)

02.07.2014 Баранавічы: індывідуальныя прадпрымальнікі другі дзень страйкуюць і збіраюць подпісы на імя прэзідэнта (фота)

Каля 300 індывідуальных прадпрымальнікаў Цэнтральнага гарадскога і Палескага рынкаў другі дзень калектыўна страйкуюць, выказваючы сваю нязгоду з указам Прэзідэнта № 222, які істотна ўскладняе іх працу. Абсалютная большасць ралетаў Цэнтральнага і Палескага рынкаў 2 ліпеня таксама зачынены, як і ў першы дзень страйку.

Бабруйскія прадпрымальнікі другі дзень не выходзяць гандляваць (фота)

02.07.2014 Бабруйскія прадпрымальнікі другі дзень не выходзяць гандляваць (фота)

Другі дзень запар бабруйскі цэнтральны рынак сустракае пакупнікоў пустымі прылаўкамі. На мінулым тыдні "рэчавікі" масава вывешвалі ля сваіх кропак шыльды з надпісамі "Зніжкі. Распродаж". Зараз ажыўленасць назіраецца толькі на прадуктовых шэрагах пад купалам.

Баранавіцкія прадпрымальнікі абралі прадстаўнікоў для перамоваў з прэзідэнтам

01.07.2014 Баранавіцкія прадпрымальнікі абралі прадстаўнікоў для перамоваў з прэзідэнтам

Удзельнікі сходу вырашылі: калі гарадская адміністрацыя іх слухаць не хоча, то трэба ехаць у Мінск. Заўтра дэлегацыя баранавіцкіх “ІПэшнікаў” збіраецца ў Адміністрацыю прэзідэнта. Але большасць вырашыла 2 ліпеня пайсці ў гарадскі цэнтр занятасці, каб зарэгістравацца беспрацоўнымі.

Салігорская пракуратура адмаўляецца рэагаваць на забарону кар'ернага росту адміністрацына пакараным

22.06.2014 Салігорская пракуратура адмаўляецца рэагаваць на забарону кар'ернага росту адміністрацына пакараным

Пракуратура Салігорскага раёна “вывучыла” скаргу мясцовага прадстаўніка Беларускага Хельсінскага Камітэту Уладзіміра Шылы на забарону кар’ернага росту работнікам ААТ “Беларуськалій”, якія здзейснілі адміністрацыйнае правапарушэнне любога роду.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства