Навіны на тэму: правы працоўных

Магілёў: суд разгледзіць справу актывіста, якога не ўзялі на працу з-за “магчымых негатыўных наступстваў”

23.02.2015 Магілёў: суд разгледзіць справу актывіста, якога не ўзялі на працу з-за “магчымых негатыўных наступстваў”

У Магілёве грамадскі актывіст Аляксей Паўлоўскі хоча праз суд дабіцца выбачэнняў ад будаўнічай арганізацыі. Адпаведны пазоў аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі Аляксей Паўлоўскі накіраваў у суд Ленінскага раёна Магілёва.

Падрыхтоўка да абласных “Дажынак” у Круглым: людзям прапануюць працаваць задарма

20.02.2015 Падрыхтоўка да абласных “Дажынак” у Круглым: людзям прапануюць працаваць задарма

Круглянскі райвыканкам рэкамендуе арганізацыям, прадпрыемствам і ўстановам да 10 сакавіка 2015 года пералічыць грашовыя сродкі, заробленыя ў Дзень безаплатнай працы на працоўных месцах, “у дабраахвотным парадку на пазабюджэтны рахунак Круглянскага раённага выканаўчага камітэта, у межах сум, згодна дадатку”.

Пададзены заяўкі на пікеты супраць Дэкрэта № 5

13.02.2015 Пададзены заяўкі на пікеты супраць Дэкрэта № 5

Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) накіраваў у Мінгарвыканкам заяўку аб правядзенні пікету ў Мінску 21 лютага. Мэта акцыі - выказаць пратэст супраць ўступлення ў сілу прэзідэнцкага Дэкрэта № 5 "Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікам арганізацый».

Для чаго існуе Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны?

11.02.2015 Для чаго існуе Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны?

Дзмітрый Каваленка ўжо амаль 5 месяцаў дамагаецца выплаты заробку ад кампаніі “Мінскі дом вокнаў”, дзе прапрацаваў мантажнікам 3 гады і 8 месяцаў.

Праблема рэсацыялізацыі асуджаных: асноўныя аспекты, прынцыпы, стандарты

09.02.2015 Праблема рэсацыялізацыі асуджаных: асноўныя аспекты, прынцыпы, стандарты

Эксперт па пытаннях пенітэнцыярнай сістэмы, юрыст Павел Сапелка аналізуе становішча спраў у месцах пазбаўлення волі Беларусі ў святле міжнародных стандартаў і сусветнай практыкі працы з асуджанымі.

Бабруйск: сябру СПБ Леаніду Бараненку адмовілі ў задавальненні пазову

25.01.2015 Бабруйск: сябру СПБ Леаніду Бараненку адмовілі ў задавальненні пазову

Нагадаем, што былы працоўны заводу ТДіА, а зараз пенсіянер, хацеў дамагчыся выплаты аднаразовай матэрыяльнай дапамогі, згодна з калектыўнай дамовай. Яе выплочваюць толькі сябрам афіцыйнага прафсаюзу АСМ. Леанід Бараненка лічыць такое размеркаванне завадскіх грошай, заробленых усімі працоўнымі, дыскрымінацыйным.

Бабруйск: Сябра СПБ судзіцца з адміністрацыяй заводу ТДіА з-за дыскрымінацыйных падыходаў

22.01.2015 Бабруйск: Сябра СПБ судзіцца з адміністрацыяй заводу ТДіА з-за дыскрымінацыйных падыходаў

Леанід Бараненка, сябра Свабоднага прафсаюза Беларускага, падаў у суд на адміністрацыю завода ТДіА, каб атрымаць грошы, якія выплочваюцца па выхадзе на пенсію згодна з калектыўнай дамовай.

Чарговая партыя накіроўваецца на прымусовае “лячэнне” ад алкагалізму (відэа)

15.01.2015 Чарговая партыя накіроўваецца на прымусовае “лячэнне” ад алкагалізму (відэа)

На відэа, зробленым каля Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ў Менску, добра бачна, якім чынам папаўняюцца шэрагі тых, каго пад шыльдаю лячэння ад алкагалізму і нарказалежнасці, накіроўваюць на прымусовую працу.

Бабруйск: за галадоўку “свабодаўцы” аштрафаваны на 7 базавых велічынь кожны

18.12.2014 Бабруйск: за галадоўку “свабодаўцы” аштрафаваны на 7 базавых велічынь кожны

У Бабруйскім судзе прайшло пасяджэнне па справе звольненых з завода ТДіА Аляксандра Варанкіна, Мікалая Жыбуля, Аляксандра Грамыкі і Алега Шаўчэнкі. Гэтых чатырох сябраў Свабоднага прафсаюза Беларускага абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Бабруйск: незалежныя прафсаюзы падводзяць вынікі кампаніі "Нашы правы"

17.12.2014 Бабруйск: незалежныя прафсаюзы падводзяць вынікі кампаніі "Нашы правы"

За час кампаніі сябры незалежных прафсаюзаў правялі шэраг семінараў для працоўных, наладзілі зваротную сувязь праз інтэрнэт, выпусцілі інфармацыйныя буклеты з карыснымі парадамі, навучылі валанцёраў.

Святлану Куль-Сяльверставу звальняюць з універсітэта

16.12.2014 Святлану Куль-Сяльверставу звальняюць з універсітэта

Доктару гістарычных навук з Гарадзенскага дзяржуніверсітэта Святлане Куль-Сяльверставай не працягнулі кантракт з-за «малой публікатарскай дзейнасці». Хоць за апошнія пяць гадоў выходзіць чацвёртая ейная кніга.

Брэст: абласны суд адхіліў скаргу экс-кандыдата ў дэпутаты гарадскога Савета, з якім не працягнулі працоўны кантракт

14.12.2014 Брэст: абласны суд адхіліў скаргу экс-кандыдата ў дэпутаты гарадскога Савета, з якім не працягнулі працоўны кантракт

Былы выкладчык мясцовага медычнага каледжа Аляксандр Мельнік, які сёлета ў верасні быў звольнены з працы, спрабаваў аспрэчыць гэтае рашэнне спачатку ў судзе першай інстанцыі, а зараз падчас разгляду касацыйнай скаргі.

Бабруйск: Сябра РЭП адстаяў свае працоўныя правы праз суд

11.12.2014 Бабруйск: Сябра РЭП адстаяў свае працоўныя правы праз суд

"Мяне звольнілі з-за таго, што я выйшаў на бальнічны! Я маю бальнічны ліст, не пісаў ніякіх заяў на звальненне, ніякіх завераных папер з указаннямі на невыкананне сваіх абавязкаў не атрымліваў і не падпісваў. Проста атрымаў на рукі працоўную кніжку, у якой меўся запіс аб звальненні "па дамове бакоў".

З прадпрыемства “Граніт” у Мікашэвічах звольнілі яшчэ аднаго актывіста незалежнага прафсаюза

04.12.2014 З прадпрыемства “Граніт” у Мікашэвічах звольнілі яшчэ аднаго актывіста незалежнага прафсаюза

Адміністрацыя РУП “Граніт”не працягула працоўны кантракт з кіроўцам БелАЗа Уладзімірам Крывавым, спаслаўшыся на парушэнне з яго боку тэхнікі бяспекі, якое здарылася яшчэ вясной гэтага года.

У Слаўгарадскім раёне – праблемы з выплатай заработнай платы

19.11.2014 У Слаўгарадскім раёне – праблемы з выплатай заработнай платы

На пасяджэнні Слаўгарадскага райвыканкама яго старшыня П. І. Найдзен агучыў інфармацыю пра тое, што у сельгаскааператыве “Жалезінскі” за верасень заробак не выплачаны своечасова.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства