Навіны на тэму: правы працоўных

У Асіповіцкім раёне людзям не выплочваюць заробкі і адпраўляюць у вымушаныя адпачынкі

21.05.2015 У Асіповіцкім раёне людзям не выплочваюць заробкі і адпраўляюць у вымушаныя адпачынкі

У першым квартале ў рэжыме няпоўнай занятасці ў Асіповіцкім раёне працавалі 3167 чалавек, альбо 18% ад спісачнай колькасці працоўных у раёне, з якіх 2919 знаходзіліся ў цалкадзённым (цалказменным) прастоі.

30.04.2015 У Слоніме пратэстуюць супраць дэкрэту аб дармаедах

Паводле мясцовага актывіста Івана Бедкі, ініцыятыва збору подпісаў належыць самім гараджанам, якія сталі зьвяртацца да актывістаў дэмакратычных арганізацыяў Слоніма з тым, каб пачаць збор подпісаў супраць чарговага дэкрэту Лукашэнкі.

У Круглым “дармаедам” няма куды падзецца

16.04.2015 У Круглым “дармаедам” няма куды падзецца

Парадку 1,3 тысячы чалавек у Круглянскім раёне падпадаюць у катэгорыю “дармаедаў”. Куды гэтым людзям уладкавацца на працу, каб не быць гэтымі самымі дармаедамі, калі ва ўсім Круглянскім раёне ёсць толькі 32 вольныя працоўныя месцы, да таго ж з вельмі нізкімі заробкамі?

Міёры: актывіст БХД страціў працу

15.04.2015 Міёры: актывіст БХД страціў працу

Гісторыя Сяргея Васільева тыповая для сучаснай Беларусі, дзе чалавек, заўважаны ў апазіцыйным руху, заўжды рызыкуе застацца беспрацоўным. У 2010 годзе міёрскі актывіст адседзеў у Мінску 15 сутак "за Плошчу", а калі вярнуўся дахаты, працы па спецыяльнасці для яго не знайшлося.

Бяроза: у міліцыі актывіста КХП апыталі пра месца працы

09.04.2015 Бяроза: у міліцыі актывіста КХП апыталі пра месца працы

Міліцыянтаў цікавіла толькі тое, дзе ён працуе і як даўно не працуе. З гэтага выкліку Андрэй Кавалевіч зрабіў выснову, што міліцыя пачала высвятленне кандыдатаў на выплату збору згодна з прынятым прэзідэнцкім Дэкрэтам №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”.

Суд палічыў, што апублікаваная інфармацыя не наносіць шкоды дзелавой рэпутацыі Аляксея Паўлоўскага

08.04.2015 Суд палічыў, што апублікаваная інфармацыя не наносіць шкоды дзелавой рэпутацыі Аляксея Паўлоўскага

Праз наяўнасць падобнай інфармацыі ў СМІ Паўлоўскаму было адмоўлена ў працаўладкаванні ў дзяржаўнай арганізацыі “Магілёўскі домабудаўнічы камбінат”.

Светлагорск: грамадскаму актывісту адмаўляюць у працаўладкаванні

05.04.2015 Светлагорск: грамадскаму актывісту адмаўляюць у працаўладкаванні

Ужо некалькі гадоў не можа ўладкавацца на працу ў Светлагорску грамадскі актывіст Ігар Песікаў. Мясцовыя ўлады паслядоўна робяць з яго дармаеда. Спрабуючы законным чынам атрымаць працу, каторы год ужо Ігар Песікаў атрымлівае адмовы на розных узроўнях.

Чарговага сябра БХД пазбаўляюць працы за палітыку

31.03.2015 Чарговага сябра БХД пазбаўляюць працы за палітыку

Услед за Сяргеем і Мікалаем Верамеенкамі з Гародні ўлады вырашылі пазбавіць працы яшчэ аднаго сябра аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” – Сержука Васільева з Мёраў.

27.03.2015 Ня выйшаў на працу — за краты!

У Гомелі абавязаных працаваць грамадзян пачалі арыштоўваць за прагулы. Найперш гэта датычыць тых бацькоў, які адмовіліся ад дзяцей і ня сплочваюць дзяржаве грошы на іх утрыманьне.

Гродзенскія актывісты БХД пазбаўлены працы

26.03.2015 Гродзенскія актывісты БХД пазбаўлены працы

Гродзенскіх актывістаў БХД -- бацьку і сына Сяргея і Мікалая Верамеенкаў Міністэрства транспарту пазбавіла ліцэнзіі на перавозку пасажыраў, пазбавіўшы тым самым мажлівасці зарабляць сабе на жыццё тым спосабам, якім яны гэта рабілі раней.

У Салігорску аднавіліся дабраахвотна-прымусовыя паборы

23.03.2015 У Салігорску аднавіліся дабраахвотна-прымусовыя паборы

Прадпрыемствы і арганізацыі раёна атрымалі разнарадку з Салігорскага райвыканкаму аб неабходнасці кожнаму працаўніку рабіць штомесячныя адлічэнні цягам гэтага года на будаўніцтва сабору Нараджэння Хрыстова. Даводзіцца ўладамі і памер “дабраахвотных” адлічэнняў для кожнага работніка - адзін адсотак ад месячнага заробку.

У Хоцімскім раёне механізатары праз страйк дамагліся змены старшыні СВК

23.03.2015 У Хоцімскім раёне механізатары праз страйк дамагліся змены старшыні СВК

17 сакавіка механізатары гаспадаркі адмовіліся выязджаць на працу (а зараз тут ужо пачаліся веснавыя палявыя работы), пакуль не будзе заменены старшыня СВК “Кастрычнік-Бярозкі” Мікалай Саўчанка, які дазваляў сабе вельмі грубыя і нетактоўныя адносіны да працаўнікоў прадпрыемства.

Круглае: райвыканкам патрабуе пералічыць грошы за “дзень безаплатнай працы” (дакумент)

06.03.2015 Круглае: райвыканкам патрабуе пералічыць грошы за “дзень безаплатнай працы” (дакумент)

Круглянскі райвыканкам патрабуе ад мясцовых прадпрыемстваў і арганізацый, каб яны пералічылі грошы, заробленыя іх працаўнікамі ў “дзень безаплатнай платы” 25 лютага, на разліковы рахунак райвыканкама да 10 сакавіка. Адпаведнае распараджэнне атрымалі дзяржаўныя і прыватныя прадпрыемствы.

Працоўны, якому сістэматычна адмаўляюць у працаўладкаванні, спрабуе даведацца, ці “дармаед” ён

05.03.2015 Працоўны, якому сістэматычна адмаўляюць у працаўладкаванні, спрабуе даведацца, ці “дармаед” ён

Магілёўскі актывіст Аляксей Паўлоўскі хоча ведаць ці “дармаед” ён. Адпаведны ліст ён напісаў у Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Нагадаем, што з пачатку 2012 года Аляксей Паўлоўскі не можа афіцыйна працаўладкавацца.

Магілёў: “недаабраахвотнае дармаедства” Аляксея Паўлоўскага

03.03.2015 Магілёў: “недаабраахвотнае дармаедства” Аляксея Паўлоўскага

Аляксей Паўлоўскі ўжо некалькі гадоў не можа знайсці сабе працу. Неаднаразова праз Магілёўскі гарадскі цэнтр занятасці насельніцтва ён атрымліваў накіраванні на працаўладкаванне ў будаўнічыя арганізацыі горада, аднак як толькі да іх прыходзіў, яму казалі, што ў яго паслугах ім няма патрэбы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства