Навіны на тэму: выбары-2008

23.07.2008 Гомель: З парушэньнямі заканадаўства прайшло апытаньне Сяргея Сяргіенка па справе аб выбуху 3 чэрвеня

Кандыдат у дэпутаты па 35-ай выбарчай акрузе ад АДС сёньня быў выкліканы на апытаньне ва УУС Савецкага раёна Гомелю. У позве, падпісанай старэйшым оперупаўнаважаным Е. Маслюковым, быў паказаны статус Сяргіенка "сведка", але па якой справе, сказана не было. Следчы, што гутарыў са сьведкам, задаў пытаньні датычна выбуху 3 ліпеня: дзе знаходзіўся Сяргіенка 3-4 чэрвеня, ці ёсьць у яго аўтамабіль. Адказы Сяргея следчы ў пратаколе не зафіксаваў. Па словах Сяргіенка, у выніку гутаркі ніякага пратаколу апытаньня оперупаўнаважаны не аформіў наогул. Адзіным дакументам, прадстаўленым Сяргіенка на подпіс, была ідэнтыфікацыйная картка пасьля працэдуры дактыласкапіі.

23.07.2008 Магілёў: Назіральніка не пусьцілі на паседжаньне акруговай камісіі

Назіральніка ад ГА БНФ “Адраджэнне” Тацяну Буланаву не пусьцілі на паседжаньне акруговай выбарчай камісіі на выбарчай акрузе №84.

23.07.2008 Пінск: Актывістаў турбуюць органы

Пасьля падзей у ноч з 3 на 4 ліпеня ў Менску назіральнікі ад БХК па выбарам 2008 былі запрошаны ў КДБ і міліцыю. 7 ліпеня супрацоўнікі КДБ наведалі кватэру Паўла Ляхновіча. Магчыма. гэта скончылася б для актывіста затрыманьнем, але за дзень да гэтага Павел Аркадзьевіч, які таксама з'яўляецца сябрам грамадскай арганізацыі "Калегіум", павез маленькіх пінчукоў і пінчанак на экскурсію на некалькі дзен. Жонка Ляхновіча, Людміла, сама сустракала нечаканых гасцей. Па яе словах, кэдэбісты вялі сябе прыстойна, не запужвалі, не пагражалі, прад'явілі ордэр, падпісаны Менскім пракурорам.

23.07.2008 Лунінец: У складзе акруговай каміссіі – прадстаўнік БНФ

У горадзе Лунінец у акруговую выбарчую камісію прайшоў прадстаўнік БНФ “Адраджэньне” Юры Аляксеевіч Світа.

23.07.2008 На Гарадзеньшчыне КДБэшнікі затрымалі Зміцера Кухлея

Зміцер Кухлей з’яўляецца прэтэндэнтам на кандыдацкі мандат па спісе АДС па Мастоўскай выбарчай акрузе. Сёння ў Шчучыне ён быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ, якія павезлі яго ў невядомым накірунку. Прычыны затрыманьня мастоўскага актывіста пакуль невядомыя.

23.07.2008 Вілейка: Першыя ініцыятыўныя групы

У Вілейскую выбарчую камісію №64 падаў заяву аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Ігар Спільнічэнка - загадчык мясцовага трэтэрыяльнага медыцынскага аб'яднання (ТМА).

Горкі: Рашэньне аб вылучэньні кандыдата прымалі староньнія людзі

23.07.2008 Горкі: Рашэньне аб вылучэньні кандыдата прымалі староньнія людзі

22 ліпеня ў Доме культуры вёскі Аўсянка адбыўся збор па вылучэньні на другі тэрмін дзеючага дэпутата ППНС Тацяны Асмалоўскай. Фармальна вылучэньне адбывалася ад працоўнага калектыва СВК "Аўсянка". Фактычна ж у зале прысутнічалі і галасавалі працаўнікі не толькі сельгаспрадпрыемстваў, але і школы, лякарні і г.д., што ня мелі да працоўнага калектыва "Аўсянкі" ніякага стаўленьня. Тым не меньш, рашэньне аб вылучэньні прынята.

22.07.2008 Гомель: “Удзельнічаць у фарсе няма сэнсу”

На канфэрэнцыі Гомельскай абласной арганізацыі АГП аднагалосна прынята рашэньне ня ўдзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах, калі ўлады праігнаруюць патрабаваньні, выстаўленыя рэгіянальнымі аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі.

22.07.2008 У складзе акруговых камісій - "дэ жа вю"…

У склад Салігорскай гарадской акруговай выбарчай камісіі было ўключана 13 чалавек, 8 з якіх былі вылучаныя ад грамадзян шляхам збору подпісаў, 4 чалавекі - ад палітычных партый і грамадскіх аб'яднаньняў, такіх як Ліберальна-дэмакратычная партыя, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці, ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", ГА "Беларускі саюз жанчын", 1 чалавек - ад Менскага абласнога выканаўчага камітэта.

22.07.2008 Кобрын: Зарэгістраваная ініцыятыўная група Аляксандра Меха

21 ліпеня камісія Кобрынскай выбарчай акругі № 12 зарэгістравала ініцыятыўную групу прэтэндента ў кандыдаты Аляксандра Меха, сябра Партыі БНФ, уключанага ў адзіны сьпіс кандыдатаў ад АДС.

22.07.2008 Орша: Сябра Партыі БНФ Ганна Леўчанкова падала ў акруговую камісію спіс ініцыятыўнай групы

На Аршаншчыне пачаўся працэс вылучэньня кандыдатаў у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў НС РБ. 21 ліпеня ў акруговую камісію № 27 спіс ініцыятыўнай групы перадала сябра Партыі БНФ Ганна Леўчанкова. У складзе групы 30 чалавек, якія прадстаўляюць Партыі БНФ, АГП, ПКБ. Ёсьць і беспартыйныя ўдзельнікі. Група ўлічаная ў журнале пад нумарам 1. На працягу 5 дзён акруговая камісія павінна прыняць рашэньне аб яе рэгістрацыі.

22.07.2008 Светлагорскі райвыканкам зьбірае звесткі пра Сяргея Дайнеку

Намеснік старшыні Светлагорскага райвыканкама Сяргей Меркулаў выклікаў да сябе кіраўніка, які з’яўляецца начальнікам па месцы працы Сяргея Дайнекі – актывіста Партыі камуністаў Беларускай у Светлагорску (Гомельская вобласць). Прычына выкліку – магчымае вылучэньне С. Дайнекі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

22.07.2008 Па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №62 зарэгістраваныя тры ініцыятыўныя групы

21 ліпеня ў Барысаўскім райвыканкаме адбылося паседжаньне акруговай выбарчай камісіі па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №62, якая зарэгістравала тры ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў для вылучэньня ў кандыдаты ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

22.07.2008 Місіі назіральнікаў ад АБСЕ і СНД будуць запрашацца на парытэтнай аснове

Місіі назіральнікаў ад АБСЕ і СНД будуць запрашацца на парытэтнай аснове. Пра гэта Рацыі паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік. Паводле яго словаў, плануецца, што першыя міжнародныя назіральнікі прыедуць у Беларусь у сярэдзіне жніўня.

22.07.2008 Зарэгістравана ініцыятыўная група Леаніда Аўтухова

Акруговая камісія разглядзела першаю заяву, якую падаў старшыня Гарадоцкай арганізацыі Партыі БНФ, актывіст Руху Леанід Аўтухоў, і цалкам задаволіла яе. 21 ліпеня адбылося паседжанне акруговай камісіі па Віцебскай сельскай акрузе па выбарах у Палату прадстаўнікоў. Камісія разглядзела першаю заяву, якую падаў старшыня Гарадоцкай арганізацыі Партыі БНФ Леанід Аўтухоў. Заява пададзена у адпаведнасці з патрабаваннямі Выбарчага кодэксу і не выклікала пытанняў у выбарчай камісіі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства