Навіны на тэму: выбары-2008

15.08.2008 Незалежны кандыдат у дэпутаты Алесь Рубчэня: «Не жадаю ўдзельнічаць у брудных гульнях уладаў»

Індывідуальны прадпрымальнік Алесь Рубчэня здымае сваю кандыдату з «выбараў» і заклікае дэмакратычных актывістаў ня ўдзельнічаць у выбарчым фарсе. Прадпрымальнік з Гомелю ішоў на «выбары» як незалежны кандыдат і сабраў у сваю падтрымку 1,5 тысячы подпісаў. Тым ня менш, сёння заявіў у намеры зняцца з «выбараў».

15.08.2008 Віцебскі губернатар і 17 кіраўнікоў выканкамаў вымушана сыдуць у адпачынак

Губернатар Віцебскай вобласці, а таксама 17 кіраўнікоў раённых і гарадскіх выканкамаў вымушаны сысці ў адпачынак на час выбарчай гонкі. Усе яны збіраюцца стаць кандыдатамі ў дэпутаты на парламенцкіх выбарах. Згодна з законам, у адпачынак яны пойдуць з моманту іх рэгістрацыі кандыдатамі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

15.08.2008 Ціск на актывістаў працягваецца

Працягваецца ціск на грамадскую актывістку са Смаргоні Ірыну Вештарт, якая збіраецца ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах. Пабітыя вокны і размаляваныя фарбай дзьверы кватэры – далёка не поўны спіс правакацый, якія мэтанакіравана ажыццяўляюць невядомыя ў дачыненні да Ірыны Вештарт і яе сям’і.

15.08.2008 Незалежныя кандыдаты пачалі здымацца

Незалежны кандыдат у дэпутаты Зміцер Няфёдаў заявіў аб намеры не ўдзельнічаць у «парламенцкіх выбарах» з-за ўзмацнення ціску на сябраў ягонай ініцыятыўнай групы. Зміцер Няфёдаў ішоў на «выбары» па Аўтазаводской акрузе Мінска № 92.

15.08.2008 Сфармаваныя камісіі ўсіх узроўняў

Завяршылася фармаванне выбарчых камісій. Апошнімі былі сфармаваныя участковыя камісіі - дзе і падлічваюць выбарчыя бюлетэні, або, як лічыць апазіцыя, тут знаходзіцца першы этап фальсіфікацыі выбараў.

14.08.2008 Ваўкавыск. Назіральнікам адмаўляюць у інфармацыі

Назіральніку з Ваўкавыску Віталю Гуляку, зарэгістраванаму ў акруговай камісіі па Ваўкавыскай выбарчай акрузе №48, адмовіліся паказаць спісы складу ўчастковых выбарчых камісій. Прадстаўнікі камісіі спаслаліся на тое, што поўныя склады ўчастковых камісій будуць надрукаваны ў мясцовай раённай газеце, якая выйдзе ў суботу.

14.08.2008 Барысаў: Ні адзін з прыхільнікаў Салаша не патрапіў ва ўчастковыя камісіі

Па словах Сяргея Салаша, сябра Партыі БНФ, які збіраецца балатавацца па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе №63, адзінаццаць яго прыхільнікаў спрабавалі патрапіць ва ўчастковыя камісіі гэтай акругі.

14.08.2008 Жлобінская і Рагачоўская акругі: ва ўчастковых камісіях – адзін прадстаўнік апазіцыі

У Жлобінскай выбарчай акрузе ў склад участковых выбарчых камісій не ўключаны ніводны прадстаўнік дэмакратычных сіл. У суседняй Рагачоўскай акрузе толькі ў адну з участковых камісій патрапіў прадстаўнік апазіцыі.

14.08.2008 Гомель: ніводнага прадстаўніка дэмсілаў не ўключылі ў склад участковых камісій

З 83 прэтэндэнтаў дэмсілаў у члены ўчастковых выбарчых камісій улады Гомеля ні аднаго не ўключылі. На ўсіх 222 участках будуць працаваць вылучэнцы працоўных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў і грамадзян.

14.08.2008 Больш за 40 прадстаўнікоў БХД не ўключылі ва ўчастковыя камісііІ

Сябры аргкамітэту па стварэньні "Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі" падавалі некалькі десяткаў прапановаў па ўключэньні іх ва ўчастковыя выбарчыя камісіі шляхам збору попісаў. Хрысьціянскія дэмакраты зьвярталіся ва ўчастковыя выбарчыя камісіі ў Менску, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Лепелі, Мастах. У большасьці выпадкаў ужо адкрыта адмоўлена.

14.08.2008 Гародня: Працягваецца датэрміновая агітацыя за прадстаўнікоў улады

Праўладныя прэтэндэнты на дэпутацкі мандат бессаромна распачалі датэрміновую агітацыю. На гарадзенскім заводзе карданных валаў за прахадной вывешаныя каляровыя плакаты прэтэндэнта на дэпутацкі мандат Сяргея Маскевіча, які збіраецца балатавацца па Гарадзенскай цэнтральнай акрузе № 50 і з’яўляецца на сённяшні дзень дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Плакаты заклікаюць выбаршчыкаў прагаласаваць менавіта за Маскевіча і змяшчаюць яго каляровае фота і біяграфічныя звесткі.

14.08.2008 Гарадзеншчына: выбарчы працэс праходзіць у рэжыме сакрэтнасці

На Гарадзеншчыне пакуль невядомыя дакладныя склады ўсіх участковых камісій. Гэдак, па сельскіх акругах іх поўныя спісы з’явяцца толькі ў суботніх раённых газетах. Але ўжо можна сцвярджаць, што іх фармаваньне адбылося абсалютна келейна. Па-сутнасьці сур’ёзнага разгляду заяваў ва участковыя камісіі і не было, бо большасць паседжанняў выканкамаўскіх структураў адбылася ў экспрэс-рэжыме ў панядзелак зранку.

14.08.2008 Гарадзеншчына: аніводны прадстаўнік дэмакратычных партый не трапіў у склад участковых выбарчых камісій

На Гарадзеншчыне аніводны прадстаўнік дэмакратычных партый не трапіў у склад участковых выбарчых камісій.

14.08.2008 Віцебск: Датэрміновая агітацыя праўладных прэтэндэнтаў працягваецца

У Віцебску працягваецца датэрміновая агітацыя ў сродках масавай інфармацыі. Так гарадская газета "Витьбичи" (№ 92 ад 12.08.2008) апублікавала артыкул пра Аляксандра Ласякіна, які прапаноўваецца для вылучэння кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Віцебскай-Кастрычніцкай выбарчай акрузе №20. Ужо сам назоў артыкула: "Усё зробім, якая гутарка!", ёсць ні што іншае, як перадвыбарнае абяцанне Аляксандра Ласякіна.

14.08.2008 Віцебск: Паседжанне ўчастковай камісіі прайшло таемна

Даты і час першых паседжанняў участковых выбарчых камісій Віцебскіх сельскага (№21), Чкалаўскага (№18) і Кастрычніцкага (№20) трымаліся ў строгай таямніцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства