Навіны на тэму: выбары-2008

19.08.2008 Гародня: Для расклейкі агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў у дэпутаты няма месца

Гарадзенскі гарадскі выканаўчы камітэт вызначыў месцы для размяшчэння друкаваных матэрыялаў на рэкламна-інфармацыйных тумбах і стэндах. Паводле гэтага рашэння, прыкладам, у адным з двух раёнаў Гародні, Кастрычніцкім, вызначана толькі чатыры месцы для размяшчэння такой агітацыйнай прадукцыі. Яўна, што кандыдатам у дэпутаты будзе недастаткова выдзеленых стэндаў, каб давесці сваю праграму да выбаршчыка.

19.08.2008 365 прэтэндэнтаў падалі дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты

Кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў вылучыліся 365 грамадзянаў. Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік.

19.08.2008 Менск: Акруговая камісія запатрабавала ад Аляксея Янукевіча адмовіцца ад сваёй пасады па месцы працы

Учора, 18 жніўня, падчас праверкі сапраўднасці подпісаў у Аўтазаводскай акруговай камісіі № 92 ад прэтэндэнта ў кандыдаты Аляксея Янукевіча запатрабавалі напісаць заяву, у якой ён пагаджаецца сыйсці са сваёй пасады па месцы працы ў выпадку абрання яго дэпутатам.

19.08.2008 Сёння місія назіральнікаў АБСЕ пачынае маніторынг выбараў у Беларусі

З 19 жніўня Бюро па дэмакратычных інстытутах i правах чалавека АБСЕ накіруе сваіх доўгатэрміновых назіральнікаў у розныя рэгіёны краіны. Яны распачнуць маніторынг выбарчай кампаніі ў Беларусі. Як паведамілі Еўрарадыё ў Офісе БДІПЧ АБСЕ ў Мінску, у склад доўгатэрміновых назіральнікаў увайшлі 40 чалавек з 22 краін.

19.08.2008 Кандыдат затрыманы – дакументы не пададзеныя

Каля 15-й гадзіны 18 жніўня сябра аргкамітэта па стварэньні БХД Аляксей Александровіч быў затрыманы міліцыяй, што пазбавіла апошняй магчымасьці падаць дакуманты на рэгістрацыю яго кандыдатам ў дэпутаты па 23-яй Лепельскай акрузе.

19.08.2008 Статкевіча не зарэгіструюць кандыдатам у дэпутаты з-за судзімасці

Цэнтрвыбаркам не зарэгіструе кандыдатам у дэпутаты лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Міколу Статкевіча. Як паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік, гэта звязана з тым, што палітык меў судзімасць.

19.08.2008 Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій

У адпаведнасці з арт. 28 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь, падрыхтоўку і правядзенне выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў забяспечваюць акруговыя і ўчастковыя выбарчыя камісіі.

19.08.2008 Менск: Інфармацыя хаваецца нават ад сяброў акруговых камісіяў

8 жніўня мы паведамлялі пра адзін з фактаў выкарыстання адміністрацыйнага рэсурса падчас збору подпісаў педагогамі. Сведчаннем таму стала аб'ява з просьбай "подойти с паспортом к Гречухиной Н.С.", адрасаванай да членаў працоўнага калектыва аднаго з дзіцячых садкоў Кастрычніцкага раёна. Спроба высветліць, ці з'яўляецца Грачухіна Н. С. сябрам ініцыятыўнай групы кагосьці з вылучэнцаў, скончылася няўдала.

18.08.2008 Старшыня Хойніцкай камісіі "не можа" праверыць факты

Віктар Васькевіч лічыць, што факты парушэння заканадаўства з боку каманды праўладнага вылучэнца кандыдатам у дэпутаты "немагчыма праверыць".

18.08.2008 Рэчыца: Дырэктара прадпрыемства, дзе працуе прэтэндэнт у кандыдаты, выклікалі ў падатковую інспекцыю

У пятніцу 15 жніўня дырэктара прыватнага прадпрыемства “Аліда і К” ў Рэчыцы А. Шабетніка выклікалі ў падатковую інспекцыю. Там яго распытвалі, ці сапраўды ў гэтым прадпрыемстве працуе В. Пуціцкі, які вылучаны прэтэндэнтам у кандыдаты. Размова вялася ў прысутнасці нейкага чалавека ў цывільным.

18.08.2008 У справе Алеся Меха акрэсьліліся новыя павароты

У Кобрыні звольнены за ўдзел у выбарах інжынэр змагаецца на двух франтах: хоча прайсьці ў парлямэнт і аднавіцца на працы ў "Белтрансгазе".

18.08.2008 Наваградак. Прэтэндэнту ў кандыдаты не даюць зарэгістравацца

Прэтэндэнта ў кандыдаты па Навагрудскай выбарчай акрузе Юрыя Істоміна сёння пасля абеду затрымалі ў Наваградку разам з некалькімі сябрамі ініцыятыўнай групы. Юрый Істомін, старшыня абласной арганізацыі партыі АГП, разам з сваімі калегамі працягвалі збор подпісаў. Міліцыянты ў гэтых дзеяннях нібыта ўгледзелі “датэрміновую агітацыю”. Такім чынам міліцыянты не толькі перашкодзілі збору подпісаў, але і пазбавілі Юрыя Істоміна магчымасці іх зацвердзіць.

18.08.2008 Жлобін: Адмоўся ад сабраных подпісаў!

Сябру ініцыятыўнай групы Валерыя Рыбчанка на працы прымусілі ў пісьмовай форме адмовіцца ад сабраных подпісаў.

18.08.2008 Магілёў: Прэтэндэнт у кандыдаты атрымаў ужо 7 лістоў з органаў фінансавых раследванняў КДК

Прэтэндэнт у кандыдаты ў дэпутаты Юры Новікаў атрымаў ужо сем заказных лістоў з органаў фінансавых раследванняў КДК. У лістах позвы - патрабаванні явіцца ў орган фінансавых раследванняў і бланкі, якія неабходна запоўніць яму і ўсім яго родным.

18.08.2008 Полацк: Галоўны прынцып стварэння ўчастковых камісіяў – залежнасць

Не памяняліся прынцыпы стварэння ўчастковых камісій у Полацку – як і на папярэдніх выбарах у камісіях найчасцей працуюць члены аднаго працоўнага калектыву, а старшынём камісіі выбіраецца чалавек, ад якога астатнія сябры камісіі знаходзяцца ў працоўнай залежнасці. Возьмем для прыкладу камісію № 1.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства