Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў

13.09.2007 «Белсат» ужо замінае ўладам?

Кіраўніцтва новага спадарожнікавага каналу “Белсат” паведаміла сёньня, што адпаведныя беларускія структуры адмовілі каналу ў набыцьці дамэну belsat.by, прычым фірма-пасярэднік, якая выступала ад імя “Белсату” заяўляе, што прычыны адмовы беларускі бок не патлумачыў.

13.09.2007 12 верасня ў Вярхоўным судзе адбылася папярэдняя гутарка па іску аб ліквідацыі Беларускай жаночай партыі “Надзея”.

Лідэр партыі Алена Яськова папрасіла запатрабаваць у Міністэрства юстыцыі прадаставіць да судовага пасяджэння дакументы, якія б пацвярджалі паўнамоцтвы Мінюста пры правядзенні праверкі дзейнасці партыі, а таксама вызначалі дакладныя тэрміны правядзення праверкі і рэагавання на яе вынікі.

13.09.2007 Грамадзкае аб'яднаньне "Рух “За Свабоду” зноў спрабуе зарэгістравацца

Аляксандр Мілінкевіч разам са сваімі паплечнікамі 12 верасня перадаў у Міністэрства юстыцыі дакументы на рэгістрацыю праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Рух “За Свабоду”. Гэта ўжо другая спроба рэгістрацыі аб’яднання.

11.09.2007 Стыхійны страйк у Салігорску

Роўна суткі з 8 па 9 верасьня доўжыўся страйк на салігорскіх шахтах. У ноч з 8 га на 9 га верасьня была спынена здабыча руды, паведамляе сайт Saligorsk.org. Страйкавалі працоўныя ўсіх чатырох руднікоў, 80% здабываючых участкаў былі спыненыя. Шахцёры патрабавалі сустрэчы з адміністрацыяй прадпрыемства, а таксама падвышэньня заробкаў. Забастоўка была стыхійная і насіла папераджальны характар. На дадзены момант адміністрацыя прадпрыемства ўступіла ў перамовы з удзельнікамі страйку.

07.09.2007 Сяргея Салаша папярэджвае пракуратура

Сяргей Салаш, барысаўскі актывіст грамадскай кампаніі “За чысты Барысаў” атрымаў афіцыйнае папярэджаньне Пракуратуры Барысаўскага раёну.

У прыватнасьці, пракурор Барысаўскага раёна В. Шпакоўскі паведамляе актывісту, што паколькі грамадская ініцыятыва не праходзіла дзяржаўнай рэгістрацыі, то ўдзел у такім грамадскім аб’яднаньні альбо фондзе, падлягае крымінальнай адказнасьці па артыкуле 193.1 Крымінальнага Кодэксу Рэпублікі Беларусь.

07.09.2007 На мяжы затрымліваюць актывістаў

Вядомы гарадзенскі грамадска-палітычны актывіст, старшыня першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу ААТ “Гродна-Азот” Сяргей Антусевіч у чарговы раз падпаў пад узмоцнены агляд на беларуска-польскай мяжы.

29.08.2007 З'явіўся сайт пра Курапаты

Распачаў працу сайт пра ўрочышча Курапаты - сьвятыю беларускага народу, дзе пахаваныя беларусы – ахвяры расейскага НКВД, зьнішчаныя ў 1929-1937 гг.

29.08.2007 Ліквідаваная Беларуская экалягічная партыя зялёных (БЭЗ)

Сёньня Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў Беларускую экалягічную партыю зялёных (БЭЗ). Задаволены пазоў Міністэрства юстыцыі. Паводле яго, БЭЗ “не змагла ўпарадкаваць сваю дзейнасьць у адпаведнасьці са зьменамі і дапаўненьнямі ў закон “Аб палітычных партыях”, якія набылі сілу ў ліпені 2005 году”.

29.08.2007 Пяць і адна прычына, па якіх Мінюст адмовіў праваабарончаму аб’яднаньню “Вясна” ў рэгістрацыі

Заснавальнікі Грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Вясна” атрымалі нарэшце афіцыйны ліст Міністэрства юстыцыі “Аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб’яднаньня”.

27.08.2007 «Рэпарцёры без межаў» супраць «рэгулявання» інтэрнэт-СМІ

Праваабарончая арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" 24 жніўня выказала занепакоенасць у сувязі з планамі беларускіх улад стварыць працоўную групу па вывучэнні сусветнага досведу ў галіне рэгулявання дзейнасці інтэрнэт-СМІ.

26.08.2007 Міжнародная Федэрацыя Правоў Чалавека нагадвае Міністэрству Юстыцыі аб законных тэрмінах для разгляду рэгістрацыйнай заяўкі “Вясны”

Некалькі дзён таму Міжнародная Федэрацыя Правоў Чалавека накіравала адкрыты ліст міністру юстыцыі Віктару Галаванаву. Мы прыводзім тут яго поўны тэкст.

26.08.2007 Amnesty International выказвае занепакоенасць пераследам маладзёвых актывістаў у Беларусі

“Amnesty International” глыбока занепакоеная паведамленнямі, што за апошнія тыдні пераслед, затрыманні й арышты моладзевых актывістаў беларускімі ўладамі сталі больш частымі. Арганізацыя ўпэўненая, што ўціск з’яўляецца складовай часткай працягваючыхся спробаў урада запалохваць і чыніць перашкоды маладзёвым актывістам і ўсёй грамадзянскай супольнасці ў карыстанні правамі на свабоду сходаў, асацыяцый і выказванняў.

24.08.2007 Мінюст вынес папярэджаньне Партыі БНФ

Сёньня Міністэрства юстыцыі вынесла папярэджаньне Партыі БНФ, Беларускай парты “Зялёныя” і БСДП(Грамада). Як заяўляе мінюст, згодна з законам палітычныя партыі павінны мець Менскую гарадзкую і абласныя арганізацыйныя структуры ня менш чым у чатырох абласьцях.

24.08.2007 Службоўцы Мінюста бегаюць ад праваабаронцаў

Аргкамітэт па стварэнні грамадскага праваабарончага аб`яднання "Вясна" не можа даведацца пра рашэнне Міністэрства юстыцыі аб рэгістрацыі арганізацыі, прытым, што 23 жніўня мінуў адведзены законам тэрмін для вынясення адпаведнага рашэння.

23.08.2007 Ці зарэгіструюць “Вясну”?

Сёньня Міністэрства юстыцыі Беларусі павінна было вызначыцца, ці зарэгіструе яно грамадзкае праваабарончае аб’яднаньне “Вясна”. Месяц таму група праваабаронцаў падала адмысловыя дакумэнты на рэгістрацыю. Аднак у Мінюсьце пакуль не паведамілі аб прынятым рашэньні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства