Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў

18.12.2007 У кожнай мінскай установе павінна быць створана ячэйка БРСМ

Еўрарадыё здабыла цікавы ліст, які рассылае БРСМ па мінскіх прадпрыемствах. У лісце напісана, што па даручэнні прэзідэнта і рашэнні Мінгарвыканкаму ў кожным сталічным прадпрыемстве мусіць быць створана ячэйка БРСМ. Тэрмін – да Новага года. Подпіс – в.а. першага сакратара Фрунзенскага РК ГА БРСМ Вольга Баяровіч. У лісце нават узор заявы для ўступлення і ведамасці па членскіх унёсках.

12.12.2007 Інтэрнэт нельга падпарадкаваць

«Палата прадстаўнікоў» у сераду прыняла ў першым чытанні законапраект «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі». Прадстаўляючы праект дадзенага закона, міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Мікалай Панцялей падкрэсліў, што законапраект не распаўсюджваецца на працу сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку электронных, і заявіў, што «ніякіх правіл паводзін у Інтэрнэце не ўводзіцца».

07.12.2007 Вярхоўны суд разгледзіць скаргу заснавальнікаў Руху “За свабоду”

Судовы працэс пачнецца 18 сьнежня. Пра гэта нашаму радыё сёньня паведаміў Юрась Губарэвіч -- адзін з трох заяўнікаў скаргі. Ён разам з Аляксеем Кавальцом і Аляксандрам Мілінкевічам ад імя заснавальнікаў Руху “За Свабоду” патрабуюць ад Міністэрства юстыцыі скасаваць рашэньне, якое адмаўляе ім у рэгістрацыі.

06.12.2007 Бухвостаў: Ініцыятыва Козіка абсурдная, але яна можа загнаць нас у падполле

Адзіную прафсаюзную арганізацыю плануе стварыць Леанід Козік, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Ён заявіў, што на наступны год пастаўлена задача ўключыць у склад ФПБ усіх сябраў альтэрнатыўных прафсаюзаў. На яго думку, “90% сябраў такіх федэрацый патрапілі туды ў выніку блытаніны 1990-х гадоў”, інфармуе БЕЛТА.

03.12.2007 Сяргей Сямёнаў: Правакацыя звязана з маёй агульнаграмадскай пазіцыяй

Гомельскі актывіст дэмакратычнага руху Сяргей Сямёнаў сёння звярнуўся ў міліцыю і пракуратуру з просьбай знайсці і прыцягнуць да адказнасці асобаў, якія размясцілі на адным з сайтаў у Інтэрнэце паклёп на яго.

29.11.2007 Мінюст ліквідаваў 26 грамадскіх аб’яднаньняў

У 2007 годзе ў Беларусі ў судовым парадку было ліквідавана 26 грамадскіх аб'яднанняў, 48 арганізацый самаліквідаваліся. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення грамадскіх аб'яднанняў Міністэрства юстыцыі Беларусі Алег Сліжэўскі 28 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

27.11.2007 Менскія гатэлі адмовіліся засяляць дэлегатаў Зьезду Партыі БНФ

Ніводзін зь менскіх гатэляў не дае згоду разьмясьціць у сябе дэлегатаў Зьезду Партыі БНФ, якія прыедуць у Менск 8 сьнежня.

27.11.2007 Незалежны прафсаюз ААТ “Палімір” патрабуе падвышэньня заробкаў.

Надоечы прайшло паседжаньне выканаўчага бюро прафсаюзу, на якім было прынята рашэньне зьвярнуцца з адпаведным патрабаваньнем да генэральнага дырэктара прадпрыемства і кіраўніцтва акцыянэрнага таварыства.

22.11.2007 Цэнтральны камітэт Партыі камуністаў Беларускай накіраваў скаргу ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь

У ёй гаворыцца, што ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага і Гомельскага аблвыканкамаў адмаўляюць у пастаноўцы на ўлік арганізацыйных структураў партыі, спасылаючыся на рашэнне Вярхоўнага Суду.

19.11.2007 Старшынём "Белай Русі" абраны міністар адукацыі Радзькоў

Удзельнікі ўстаноўчага сходу рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь", што прайшоў 17 лістапада ў Мінску, прагаласавалі за кандыдатуру А.Радзькова аднагалосна.

15.11.2007 14 лістапада Вярхоўны суд не задаволіў скаргу СЛС на рашэньне Мін’юсту

Стваральнікі “Саюзу левых партыяў”, якім Міністэрства юстыцыі ўжо двойчы адмовіла ў рэгістрацыі, будуць і надалей абскарджваць рашэньне Мін’юсту.

12.11.2007 У Ваўкавыску КДБ спрабаваў сарваць сход Партыі БНФ

11 лістапада ў Ваўкавыску адбыўся сход Партыі БНФ па вылучэньні дэлегатаў на Зьезд, які заплянаваны на 8-9 сьнежня 2007 году. Сход праходзіў пад безупынны грукат у бляху дзьвярэй супрацоўнікаў міліцыі, якіх было 4 чалавекі. Пільнаваць сход ім дапамагала некалькі чалавек у цывільным. Пасьля заканчэньня мерапрыемства, калі фронтаўцы пачалі выходзіць з будынку, супрацоўнікі міліцыі зрабілі спробу перапісаць пашпартныя зьвесткі.

12.11.2007 Вярхоўны суд даслаў рашэньне па скарзе ГПА "Вясна" на адмову Мінюста ў рэгістрацыі

Прадстаўнікі Грамадзкага праваабарончага аб'яднаньня "Вясна" абскардзілі ў Вярхоўным судзе Беларусі адмову Мінюста ў дзяржаўнай рэгістрацыі, аднак суд падтрымаў рашэньне Міністэрства юстыцыі і адмовіў праваабаронцам у задавальненьні скаргі. 26 кастрычніка судзьдзя Вярхоўнага суду Сьвятлана Яхнавец абвесьціла свой вердзікт, а пісьмовае рашэньне было атрыманае на мінулым тыдні.

08.11.2007 У Гродне звольнілі з працы кіраўніка гарадской арганізацыі АГП

З прадпрыемства “Гродна-Хімвалакно” звольнены 43-гадовы Зміцер Слуцкі, кіраўнік гродзенскай гарадской арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Падставай для гэтага сталі 5 сутак адміністрацыйнага арышту і, адпаведна, прагулы на працы.

06.11.2007 Пагроза для інтэрнэта застаецца

Законапраект “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі” будзе называцца інакш і, хутчэй за ўсё, ня будзе закранаць сферы інтэрнэту. Такія прапановы абмяркоўваліся на апошнім паседжанні “дэпутацкай” групы, што займаецца распрацоўкай згаданага дакумента. Тым не меньш, пагроза кантролю над інтэрнэтам застаецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства