Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў

24.01.2008 У Беларусі будзе свой “Інстытут нацыянальнай памяці”

У Менску заснаваны аргкамітэт для стварэньня грамадзкай арганізацыі “Інстытут нацыянальнай памяці”. Адначасна аднаўляе працу грамадзкі трыбунал для дасьледаваньня злачынстваў сталінізму ў Беларусі.

24.01.2008 БКДП вінаваціць пракуратуру ў бязьдзейнасьці

Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў зьвярнуўся да гэнэральнага пракурора Пятра Міклашэвіча з заявай на бязьдзейнасьць пракуратуры Ленінскага раёну Менску. Больш за месяц БКДП не атрымоўвае ад раённага пракурора адказу на заяву аб неправамоцных дзеяньнях міліцыі.

23.01.2008 Гомельшчына: замоўлена 57 пікетаў у падтрымку апазыцыйных партыяў

На пачатак лютага на Гомельшчыне замоўлены мітынг і 57 пікетаў у падтрымку ПКБ, іншых апазыцыйных структураў і грамадзкіх арганізацыяў.

18.01.2008 Мінюст раздумаўся ліквідаваць аб'яднанне прадпрымальнікаў

Міністэрства юстыцыі прыняло рашэнне аб адзове з Вярхоўнага суду іскавай заявы аб ліквідацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Перспектыва».

18.01.2008 Такая арэнда проста даб'е

Напярэдадні Новага года кiраўнiкi адразу некалькiх грамадскiх аб'яднанняў — "Беларускай асацыяцыi юрысконсультаў", "Беларускага саюза прадпрымальнiкаў", "Беларускага таварыства ацэншчыкаў", "Беларускай асацыяцыi журналiстаў", "Беларускага фонду культуры" — звярнулiся да прэм'ер-мiнiстра Сяргея Сiдорскага, кiраўнiка Адмiнiстрацыi прэзiдэнта Генадзя Нявыгласа i дзяржсакратара Савета бяспекi Вiктара Шэймана з лiстом, у якiм просяць перагледзець планы па змяненнi памеру арэнднай платы.

16.01.2008 Вячорка: рыхтуецца юрыдычная аснова для ліквідацыі апазыцыйных партый

15 студзеня лідэры беларускай апазыцыі сабраліся ў штаб‑кватэры Партыі БНФ, каб выпрацаваць агульную «лінію абароны» супраць атак міністэрства юстыцыі краіны, паведамляюць 16 студзеня «Новые известия».

14.01.2008 Апазыцыйныя партыі адказалі Мін’юсту

Партыя БНФ і Аб’яднаная грамадзянская партыя накіравалі ў Міністэрства юстыцыі адказы на патрабаваньне патлумачыць удзел іх лідэраў у акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня. Прадстаўнікі партыяў кажуць пра незаконнасьць і палітычную матываванасьць патрабаваньняў міністэрства юстыцыі.

13.01.2008 Мін’юст больш за ўсё ня любіць маніфэстацый

Міністэрства юстыцыі запатрабавала ад Партыі БНФ, Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Партыі камуністаў тлумачэньняў наконт удзелу іх лідэраў Анатоля Лябедзькі, Алеся Міхалевіча і Сяргея Калякіна ў маніфэстацыі прадпрымальнікаў 10 студзеня. Ультыматыўнае патрабаваньне мусіць быць выканана ў 2-дзённы тэрмін.

13.01.2008 Мінюст ініцыюе ліквідацыю грамадскага аб’яднання “Перспектыва”

Міністэрства юстыцыі падало ў Вярхоўны суд пазоў аб ліквідацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Перспектыва". На чарзе Аб’яднаная грамадзянская партыя, Партыя камуністаў і Партыя БНФ?

12.01.2008 Незалежныя прафсаюзы не паддаюцца

Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў прыняў заяву ў сувязі з тым, што ўлады працягваюць праводзіць ціск, запужваньне й правакацыі ў дачыненьні да незалежных прафсаюзаў.

10.01.2008 Блакуюцца незалежныя інтэрнэт-выданні

Прыкладна а 10 гадзіне раніцы адначасова перасталі адчыняцца інтэрнэт-старонкі беларускай службы радыё “Свабода” і Хартыі’97. З цяжкасцямі адчыняецца і сайт інтэрнэт-выдання “Беларускі партызан”.

09.01.2008 Міністэрства юстыцыі настойвае на ліквідацыі партыі камуністаў

Міністэрства юстыцыі падало пазоў у Вярхоўны суд аб ліквідацыі Партыі камуністаў Беларускай. У пазове адзначаецца, што нават пасля пісьмовых папярэджанняў, камуністы працягвалі парушаць заканадаўства.

08.01.2008 Праваахоўныя органы Беларусі шукаюць арганізатараў хакерскай атакі

Пошук зламыснікаў, якія правялі хакерскую атаку на інтэрнэт-рэсурсы беларускіх прадпрыемстваў, распачало Міністэрства ўнутраных спраў. Нагадаем, здарэнне адбылося 5 студзеня. У выніку хакерскай атакі пацярпелі дзесяткі тысяч беларусаў і 3,5 тысячы прадпрыемстваў.

19.12.2007 Кірыл Атаманчык “Мы жадаем жыць у той краіне, якую нам паказвае БТ”

Гутарка з Кірылам Атаманчыкам, каардынатарам па стварэньні студэнцкай арганізацыі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

19.12.2007 Вярхоўны суд не задаволіў скаргу Руху “За Свабоду”

У Вярхоўным судзе адбыліся слуханні па скарзе аргкамітэта ПАГА “Рух “За Свабоду”. Рашэнне Мінюста аб нерэгістрацыі аб’яднання пакінута без зменаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства