Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў

17.07.2008 Лiдэр ПКБ пiша Лiдзii Ярмошынай

Першы сакратар Цэнтральнага Камiтэта Партыi камунiстаў Беларускай Сяргей Калякiн накiраваў 17 лiпеня лiст на iмя старшынi Цэнтрвыбаркама Лiдзii Ярмошынай. У лiсце лiдэр ПКБ выказаў недавер Лiдзii Ярмошынай як старшынi Цэнтрвыбаркама.

17.07.2008 Мінюст адмовіўся рэгістраваць "Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятываў"

Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі грамадскага сацыяльна-экалагічнага аб'яднання "Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятываў". Ініцыятар стварэння арганізацыі член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Іван Нікітчанка кажа, што гэта ўжо не першая адмова.

17.07.2008 Аргкамітэт БХД судзіцца з Мінюстам

16 ліпеня сябрамі аргкамітэта па стварэньні "Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі" у Вярхоўны Суд была пададзена скарга на рашэнне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі грамадскага аб'яднання. Падчас другой спробы рэгістрацыі БХД чыноўнікі Мін'юста беспадстаўна спасылаліся на тое, што ім застаюцца незразумелымі "мэты, задачы, прадмет і метады дзейнасці", а таксама не быў прадстаўлены дакумент, які пацвярджае ўплату дзяржаўнай пошліны і спіс заснавальнікаў, падпісаны трыма членамі кіруючага органа.

16.07.2008 Рух “За Свабоду” судзіцца з Мінюстам

Сябры аргкамітэту ПАГА “Рух “За Свабоду” падалі скаргу ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь. Заснавальнікі грамадскага аб'яднання лічаць, што рашэнне Міністэрства юстыцыі ад 19 чэрвеня аб адмове ў рэгістрацыі на падставе парушэння членамі ПАГА “Рух “За Свабоду” патрабаванняў заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь да пачатку яго афіцыйнай дзейнасці незаконнае. Гэткім чынам абмяжоўваецца канстытуцыйнае права грамадзян на аб'яднанне.

10.07.2008 Беларускі Хельсінскі камітэт стаў партнёрам Савета Еўропы

Сёньня на офіс БХК прыйшло паведамленьне аб тым, што Савет Еўропы надзяліў БХК статусам партнёра, тым самым прызнаючы працоўныя адносіны, якія склаліся паміж Саветам Еўропы і рэспубліканскай праваабарончай арганізацыяй.

03.07.2008 Прафсаюзнікі супраць гродзенскай міліцыі

Кіраўніцтва Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці патрабуе ад пракуратуры Ленінскага раёна Гродна прыняць адпаведныя захады да супрацоўнікаў міліцыі ў сувязі з незаконнай канфіскацыяй газэты «Гарадзенская салідарнасьць” у сябра арганізацыі Уладзіміра Таболы.

02.07.2008 Незалежны прафсаюз у Рэчыцы непажаданы

Рэчыцкі райвыканкам адмовіўся паставіць на ўлік раённую арганізацыю незалежнага Беларускага прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці. “Начальніца ідэалягічнага аддзелу райвыканкаму Натальля Цярэня нават не схацела патлумачыць прычыну адмовы. Сказала толькі, што ўсё напісана ў лісьце ў Менск на адрас кіраўніцтва прафсаюзу”, — паведаміў рэгіянальны прадстаўнік прафсаюзу РЭП Віктар Казлоў.

01.07.2008 Адбыўся форум грамадскіх арганізацый Магілёшчыны

29 чэрвеня ў Магілёве прайшоў Форум грамадзкіх арганізацыяў Магілёўскай вобласьці. На мерапрыемства зьехаліся 106 грамадзкіх актывістаў з усёй вобласці. Чэрыкаў, Крычаў, Горкі, Мсьціслаў, Шклоў, Крычаў, Клімавічы, Касьцюковічы, Хоцімск, Слаўгарад, Бабруйск, Асіповічы,Бялынічы, Быхаў, Глуск, Круглае, сам Магілёў – вось, бадай, і ня поўны сьпіс прадстаўленых на Форуме гарадоў ды мястэчак. Ініцыятарам мерапрыемства выступіла Праўленьне Асамблеі Няўрадавых Дэмакратычных Арганізацыяў, зладжанае ж яно было цалкам мясцовымі дзеячамі, паведамляецца ў прэс-рэлізе, распаўсюджаным Асамблеяй НДА.

24.06.2008 Рух не будзе вылучаць кандыдатаў

Адзін з лідэраў стваранага Руху “За Свабоду” Віктар Карняенка заявіў, што Рух будзе ўдзельнічаць у кампаніі АДС “За свабодныя і справядлівыя выбары”, але вылучаць сваіх кандыдатаў не будзе.

БХД зноў адмовілі ў рэгістрацыі

20.06.2008 БХД зноў адмовілі ў рэгістрацыі

Днямі аргкамітэт па стварэньні Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі атрымаў ліст ад Міністэрства юстыцыі, дзе грамадзкаму аб’яднаньню адмаўляецца ў рэгістрацыі. Мін’юст спасылаецца на тое, што яму застаюцца незразумелымі «мэты, задачы, прадмет і мэтады дзейнасьці арганізацыі».

20.06.2008 Прафсаюзнага актывіста затрымалі за распаўсюд газет

У Гародні супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці Уладзіміра Таболу, які распаўсюджваў газэты “Гродзенская салідарнасць” і “Свабода” каля прахадной завода аўтамабільных агрэгатаў. Міліцыянтаў выклікалі супрацоўнікі аховы завода, якія спрабавалі перашкодзіць Уладзіміру Таболе. Актывіст патлумачыў ім, што яго дзеянні не парушаюць заканадаўства, а газета не ўтрымлівае матэрыялаў, накіраваных супраць дзяржавы.

19.06.2008 Мінюст адмовіў Руху ў рэгістрацыі

Падставай для адмовы палічана неадпаведнасць заяўленых мэтаў і дзейнасці тым, якія нібыта будуць у рэальнасці. Мінюст заняўся прадказальніцтвам.

18.06.2008 Мінюст зноў не спраўляецца з працай

Ужо прайшло больш месяца з дня падачы выпраўленых дакументаў аб рэгістрацыі ПАГА “Рух “За Свабоду”, але адказу з Міністэрства юстыцыі няма.

18.06.2008 Беларускія літаратары едуць на Сусветны кангрэс пісьменнікаў

Делегацыя Саюза беларускіх пісьменнікаў возьме ўдзел у Сусветным кангрэсе пісьменнікаў, які пачнецца 28 чэрвеня ў сталіцы Швецыі. У складзе дэлегацыі – Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч, Уладзімір Някляеў і Алесь Ліпай.

У Беларусі спрабуюць легалізавацца "нацыянал-бальшавікі"

17.06.2008 У Беларусі спрабуюць легалізавацца "нацыянал-бальшавікі"

"Нацболы" спрабуюць легалізавацца ў Беларусі. Днямі ў Мінску прайшоў устаноўчы сход новай рэспубліканскай грамадскай арганізацыі "Новая бальшавіцкая платформа". Яна мусіць стаць легальным прыкрыццём для "нацыянал-бальшавікоў" у нашай краіне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства