Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
17.10.2008 Уладзімер Кацора зьвяртаецца ў Канстытуцыйны суд і КДБ
Намеснік старшыні Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Кацора звярнуўся ў Канстытуцыйны суд з патрабаваннем выканаць рашэнне Камітэта ААН па правах чалавека аб аднаўленні дзейнасці грамадскага аб’яднання «Грамадзянскія ініцыятывы».
17.10.2008 Сойм партыі БНФ падвёў вынікі выбарчай кампаніі
Асноўным пытаннем Сойму было абмеркаванне і падвядзенне вынікаў мінулай выбарчай кампаніі.
15.10.2008 Улады абвінавацілі АГП у недэмакратызме
Міністэрства юстыцыі даслала ліст на адрас Нацыянальнага камітэту АГП. Прадметам увагі зрабіліся паводзіны старшыні партыі Анатоля Лябедзькі.
14.10.2008 Незалежны прафсаюз? Не рэгістраваць!
Учора Рэчыцкі раённы суд адхіліў пазоў незалежнага Беларускага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці да мясцовага райвыканкаму на адмову паставіць на ўлік створаную тут раённую першасную суполку.
14.10.2008 БХД ладзіць канферэнцыю
“Беларуская хрысціянская дэмакратыя, як глеба для яднання беларускага нацыянальнага руху” – менавіта пад такім назовам 1-2 лістапада сябры аргкамітэту БХД правядуць шырокую грамадска-палітычную канферэнцыю.
10.10.2008 Міхаіл Пастухоў: “Гэта рэпрэсіўны закон”
Як паведамлялася, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Беларусі ў чацьвер прыняла ў другім чытаньні законапраект “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі”. Паводле міністра сувязі і тэлефанізацыі Мікалая Панцялея, у законапраекце аформлены патрабаваньні да працэсу стварэньня, эксплюатацыі і дзяржаўнай рэгістрацыі інфармацыйных сыстэм.
09.10.2008 Заснаваны рух у падтрымку рэпрэсаваных
У Літве зарэгістраваны грамадзкі рух у абарону рэпрэсаваных у Беларусі. Адзін зь яго заснавальнікаў былы палітвязень, прафэсар Юры Бандажэўскі паведаміў агенцтву БелаПАН, што ў арганізацыю ўвайшлі прадстаўнікі літоўскай грамадзкасьці, прадпрымальнікі і юрысты.
02.10.2008 Сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі “затрымаў” вылет самалёта на 20 хвілінаў
30 верасьня сустаршыня аргкамітэту партыі БХД Віталь Рымашэўскі быў затрыманы у мінскім аэрапорце падчас спробы выляцець на міжнародную канферэнцыю ў Берлін. Як паведаміў Рацыі сам Рымашэўскі, затрыманьне адбылося ужо пасля праверкі білетаў і здачы рэчаў у багаж.
01.10.2008 На "Белвесьце" – масавы выхад з афіцыйнага прафсаюзу
Прычынай стала незадавальненьне працоўных, зь якіх адміністрацыя прадпрыемства спрабуе спагнаць грошы за нястачу.
01.10.2008 Незалежны прафсаюз судзіцца з райвыканкамам
Учора ў Рэчыцкім раённым судзе распачаты папярэдні разгляд пазову незалежнага Беларускага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці да мясцовага райвыканкаму. Апошні адмовіўся паставіць на ўлік створаную тут раённую прафсаюзную суполку.
08.09.2008 Сьвята было адно, а саюзаў палякаў – два
20-годзьдзе польскага руху адзначылі паасобку арганізацыі, якія не кантактуюць паміж сабой.
08.09.2008 Незадаволеных кандыдатаў ЦВК накіроўвае ў суд
Еўрарадыё вырашыла даведацца, ці ёсць яшчэ шанцы ў прадстаўнікоў апазіцыі, у спісах на вылучэнне якіх кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Цэнтравыбаркам знайшоў “несапраўдныя” подпісы, вярнуцца на дыстанцыю перадвыбарнага марафона.
05.09.2008 Гродзенскай АГП вярнулі канфіскаваную тэхніку
Супрацоўнікі гарадзенскай міліцыі вярнулі канфіскаваную кампутарную тэхніку абласной суполцы Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Сістэмны блёк і ксэракс міліцыянты канфіскавалі падчас вобшука, які адбыўся на офісе АГП у студзені бягучага года.
29.08.2008 Гродзенскія прадпрымальнікі збіраюцца пікетаваць гарвыканкам
Гродзенскія прадпрымалькі, незадаволеныя дзеяннямі мясцовых уладаў, збіраюцца пікетаваць гарвыканкам. Асноўная прычына – пазазаконная на іх думку забарона на продаж піва ў шапіках, якія месцяцца на прыпынках грамадскага транспарту.
28.08.2008 Апазіцыя лічыць адмову ў рэгістрацыі кандыдатаў палітычным рашэннем
У апошні дзень рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў акружныя выбаркамы не зарэгістравалі цэлы шэраг дэмакратычных кандыдатаў. Прычыны адмовы ў рэгістрацыі стандартныя: частка подпісаў за іх прызнана несапраўднай, альбо выяўленая незадэклараваная маёмасць. Прадстаўнікі ўладаў кажуць, што іх экспэрты працавалі адказна і сумленна. Апазыцыянеры гавораць, пра палітычную матывацыю адмовы ў рэгістрацыі.