Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
04.02.2009 Яўген Вапа – пра сітуацыю з рэгістрацыяй “Нашай Вясны”
Старшыня Беларускага Саюзу ў Польшчы, галоўны рэдактар беластоцкага штотыднёвіка “Ніва” Яўген Вапа выказаў сваё стаўленне да сітуацыі з рэгістрацыяй грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна”.
03.02.2009 Алег Гулак выказаў сваё спадзяванне наконт рэгістрацыі “Нашай Вясны”
Старшыня РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" Алег Гулак падтрымаў спробу калегаў-праваабаронцаў зарэгістраваць грамадскае аб’яднанне “Наша Вясна”.
03.02.2009 “КДБ нас гоніць – Канстытуцыя абароніць?”
Актывісты Гомельскага Маладога Фронту і “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі” зладзілі акцыю пратэсту супраць самаўпраўнасьці КДБ.
03.02.2009 Саюз палякаў на чале з Анжалікай Борыс хоча легалізавацца
Саюз палякаў на чале з Анжалікай Борыс зьбіраецца правесьці свой чарговы, сёмы зьезд 14—15 сакавіка. Упершыню ён будзе арганізаваны па-за Горадняй, а менавіта — у Баранавічах. Зь вясны 2005 году беларускія ўлады не прызнаюць арганізацыю, таму галоўным пытаньнем зьезду будзе легалізацыя яе дзейнасьці.
02.02.2009 Ці дачакаемся “Нашай Вясны”?
Міністэрства юстыцыі Беларусі рассылае лісты заснавальнікам праваабарончага аб’яднаньня “Наша Вясна”. Зыходзячы з папярэдняй практыкі рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў, мэта такіх дзеянняў знайсьці якія-небудзь надуманыя недакладнасьці, якія тычацца ўстаноўчага сходу, што правялі ініцыятары стварэньня праваабарончага аб’яднаньня.
02.02.2009 У Мастах не далі памяшкання для рэгістрацыі грамадскай арганізацыі
Мастоўскі райвыканкам адмовіў Алесю Зарэмбюку ў прадстаўленні юрыдычнай адрэсы для рэгістрацыі грамадскай арганізацыі. Чыноўнікі спаслаліся на адсутнасць свабодных для размяшчэння арганізацыі памяшканняў. Зарэмбюк выступае каардынатарам ініцыятыўнай групы па стварэнні грамадскага аб'яднання “За Еўрапейскую Мастоўшчыну”.
28.01.2009 Гары Паганяйла – у падтрымку “Нашай Вясны”
Юрыст и праваабаронца, старшыня юрыдычнай камісіі РПГА “Беларускі Хельсінскі камітэт” Гары Паганяйла даў каментар з нагоды падачы дакументаў для рэгістрацыі Грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна”.
27.01.2009 КДБ перашкаджае БХД у рэгістрацыі
Заснавальнікамі партыі “Беларускя Хрысьціянскя Дэмакратыя” у Віцебску, Полацку, Чашніках і Гарадку ўжо выступіла больш за 100 чалавек. Аргкамітэт па стварэньні БХД пачаў сходы дзеля рэгістрацыі партыі. БХД неабходна сабраць сьпіс больш як з 1000 чалавек. У той жа час КДБ спрабуе запалохваць патэнцыйных заснавальнікаў партыі.
26.01.2009 Рэгістрацыя “Нашай Вясны” – праверка беларускіх уладаў да гатоўнасці праводзіць сістэмныя змены, скіраваныя на далейшую лібералізацыю ў краіне
Заява заснавальнікаў Грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна”
24.01.2009 Брэсцкая БСДП (Грамада) заклікае грамадзян падтрымаць пратэст
Брэсцкая арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) заклікала грамадзян падтрымаць пратэст на забарону пікета наконт пагаршэння матэрыяльнага становішча жыхароў рэгіёну.
23.01.2009 IBB адмовіў хрысціянскім дэмакратам у правядзенні ўстаноўчага з'езду
Міжнародны адукацыйны цэнтр IBB адмовіў аргкамітэту па стварэнні “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” у прадастаўленні памяшкання для правядзення Устаноўчага З'езду БХД 28 лютага 2009 г.
21.01.2009 “Брэсцкая вясна” спрабуе зарэгістравацца
Днямі дакумэнты на рэгістрацыю праваабарончага грамадзкага аб’яднаньня “Брэсцкая вясна” будуць накіраваныя ў аблвыканкам. 15 студзеня адбыўся ўстаноўчы сход па стварэньню грамадзкага аб’яднаньня, кіраўніком якога быў абраны праваабаронца Ўладзімір Вялічкін. Ягоным намесьнікам стаў Уладзімір Малей.
21.01.2009 Ці зарэгіструюць баранавіцкую філію ГА «БАЖ»?
Пытанне «аб адмове ў пастаноўцы на ўлік баранавіцкай філіі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”» значылася ў павестцы дня паседжання Баранавіцкага гарвыканкама, якое адбылося 20 студзеня.
21.01.2009 Грамадскія арганізацыі і апазіцыйныя партыі вінавацяць ў мінаванні будынка
Вінаватых ў ілжывым мінаванні будынка, што адбылося 20 траўня 2007 года, гарадзенская міліцыя шукае сярод прадстаўнікоў апазіцыйных партый і арганізацый. Абласная пракуратура ўзяла справу на асабісты кантроль і вымусіла праваахоўныя ворганы падысці да яе расследвання з усёй адказнасцю.
21.01.2009 Урад Беларусі павінен выканаць 12 рэкамендацый Міжнароднай арганізацыі працы
У Менску знаходзіцца група экспертаў Міжнароднага бюро працы на чале з дырэктарам Кары Тапіёлам і генеральным сакратаром Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў Гайям Райдэрам.