Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
19.02.2009 Cтаршыня Беларускага таварыства аховы помнікаў просіць дапамогі
18 лютага ў Мінску, каля будынка № 5 на вуліцы Старажоўскай, адбыўся брыфінг старшыні Беларускага таварыства аховы помнікаў А.Астаповіча. Прычынай звароту да журналістаў і грамадзкасьці, паводле слоў А.Астаповіча, стала тое, што пад пагрозай зьнішчэньня апынуўся архіў таварыства.
17.02.2009 Мечыслаў Грыб – у падтрымку “Нашай Вясны”
Мечыслаў Грыб, Заслужаны юрыст Беларусі (1994 г.), Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання (1994-1996 гг.), Старшыня Камісіі па правах чалавека пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета выказаў сваю падтрымку праваабарончаму аб’яднанню “Наша Вясна”, заснавальнікі якога падалі дакументы для рэгістрацыі ў Міністэрства юстыцыі 26 студзеня 2009 года.
16.02.2009 У справе пошуку недакладнасцей у дакумантах "Нашай Вясны" для Мінюста ўсе сродкі прымальныя
Міністэрства юстыцыі Беларусі працягвае збор інфармацыі аб заснавальніках Грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Наша Вясна”. Часам імпэту мінюстаўскіх чыноўнікаў можна пазайздросьціць: наколькі тыя мэтанакіравана і напорыста, нават не задумваючыся на паўнамоцнасьць сваіх дзеянняў, шукаюць любыя зачэпкі і недакладнасці, каб годна ў вачах Еўразвязу адмовіць праваабаронцам у рэгістрацыі.
16.02.2009 Зьезд БХД пройдзе не на Кастрычніцкай плошчы
Менгарвыканкам даў сябрам аркамітэту дзеля стварэньня БХД памяшканьне для правядзеньня зьезду.
13.02.2009 Дацкі Інстытут Правоў Чалавека звярнуўся да Наталлі Пяткевіч у сувязі з рэгістрацыяй “Нашай Вясны”
Некалькі дзён таму Дацкі Інстытут Правоў Чалавека даслаў афіцыйны ліст намкіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Наталлі Пяткевіч у сувязі са спробай беларускіх праваабаронцаў зарэгістраваць грамадскую асацыяцыю "Наша Вясна". У гэтай заяве дацкія праваабаронцы звяртаюцца да беларускіх уладаў з заклікам не чыніць перашкод у працэсе рэгістрацыі.
13.02.2009 Сход грамадзкіх аб’яднаньняў Гомельшчыны не дазволены
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт не даў дазволу на правядзеньне сходу грамадзкіх арганізацыяў і ініцыятыў Гомельскай вобласьці.
13.02.2009 Павел Севярынец – у падтрымку “Нашай Вясны”
У падрымку праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна”, дакументы для рэгістрацыі якога былі пададзеныя ў Міністэрства юстыцыі 26 студзеня 2009 году, выказаўся палітык і пісьменнік Павел Севярынец.
12.02.2009 Асамблеі НДА падрыхтавалася да рэгістрацыі
У суботу, 7 лютага, адбыўся ўстаноўчы сход Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў, падчас якога быў зацьверджаны статут асацыяцыі і прынятыя іншыя неабходныя для рэгістрацыі ў Міністэрстве юстыцыі дакумэнты.
11.02.2009 Зінаіда Бандарэнка – у падтрымку “Нашай Вясны”
Зінаіда Бандарэнка, Народная артыстка Беларусі, вядомая і папулярная на працягу дзесяцігоддзяў дыктарка Беларускага тэлебачання выказала сваю падтрымку сябрам “Нашай Вясны”.
10.02.2009 Леанід Судаленка – у падтрымку “Нашай Вясны”
Праваабаронца Леанід Судаленка далучыўся да ініцыятывы ў падтрымку сваіх калегаў, якія падалі дакументы для рэгістрацыі грамадскага аб'яднання "Наша Вясна".
09.02.2009 Алесь Бяляцкі: Рэгістрацыя альбо нерэгістрацыя “Нашай Вясны” вызначыць гатоўнасьць ўладаў да зьменаў у дачыненьні да няўрадавых арганізацый
Інтэрвію з віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека праваабаронцам Алесем Бяляцкім
06.02.2009 Маёмасць Руху застаецца пад канфіскацыяй
Згодна з рашэннем суда Першамайскага раёна, актывісту Руху "За Свабоду" Аляксею Кавальцу вярнулі толькі 9 прадметаў са спісу апісанай судовымі выканаўцамі маёмасці. Усяго спіс прадметаў, якія Аляксей Кавалец прасіў вывесці з акту опіса маёмасці, складае 39 прадметаў. Сюды трапілі электрабытавыя прыборы, мэбля, гадзіннікі, жырандоля, кампутары, аргтэхніка, тэлефон.
05.02.2009 Жана Літвіна - у падтрымку "Нашай Вясны"
Старшыня грамадскага аб'яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Жана Літвіна падтрымала праваабаронцаў, заснавальнікаў і сябраў “Нашай Вясны”.
05.02.2009 БХД не пускаюць у палацы
Уласьнікі 10 менскіх заляў адмовіліся даць памяшканьне на правядзеньне устаноўчага зьезду Партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя".
04.02.2009 Праваабаронцаў выслухалі ў Мінюсце, але ці дапаможа гэта рэгістрацыі “Нашай вясны”?
Прыём грамадзянаў міністр юстыцыі праводзіць толькі раз на месяц – у першую сераду, і, скарыстоўваючы магчымасць наўпрост зьвярнуцца да яго, сёньня, 4 лютага, заснавальнікі “Нашай вясны” Алесь Бяляцкі і Тацяна Рэвяка накіраваліся ў Мінюст. Міністра на месцы не аказалася, а прыём праводзіў ягоны намесьнік Аляксандр Сіман.