Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
10.03.2009 Рух "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" зноў паспрабуе легалізавацца
Ужо другі раз паспрабуе зарэгістравацца ў Мінюсце рух "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва". Устаноўчая канферэнцыя рэспубліканскага грамадскага аб'яднання, лідэрам аргкамітэта якога з'яўляецца Віктар Гарбачоў, папярэдне прызначаная на 24-25 сакавіка.
09.03.2009 Праваабарончаму грамадзкаму аб'яднаньню "Брэсцкая вясна" адмовілі ў рэгістрацыі
Чацьвёртая спроба зарэгістраваць праваабарончую грамадзкую арганізацыю ў Берасьцейскай вобласьці скончылася для праваабаронцаў адмоўна. Галоўнае ўпраўленьне юстыцыі Берасьцейскага абласнога выканаўчага камітэту адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі праваабарончаму грамадзкаму аб'яднаньню "Брэсцкая вясна".
09.03.2009 Асамблея няўрадавых арганізацый заклікала спыніць злоўжыванне законам «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму»
«Адмяніць незаконныя рашэнні аб прызнанні інфармацыйных матэрыялаў экстрэмісцкімі», у тым ліку ў дачыненні да часопіса «ARCHE», а таксама спыніць далейшае злоўжыванне законам РБ "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму"». Такі заклік утрымліваецца ў заяве «Аб спыненні ўсіх форм палітычнага пераследу», якую прынялі 7 сакавіка ўдзельнікі VI Асамблеі няўрадавых арганізацый і ініцыятыў.
04.03.2009 Валянцін Стэфановіч: Мне асабіста ніхто не забароніць працягваць правабарончую дзейнасць
Каментар аднаго з заснавальнікаў Грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна” юрыста Валянціна Стэфановіча на адмову Міністэрства юстыцыі ў рэгістрацыі.
04.03.2009 6–7 сакавіка ў Менску — VI Асамблея няўрадавых арганізацыяў і ініцыятыў
6–7 сакавіка ў Менску адбудзецца VI Асамблея няўрадавых арганізацыяў і ініцыятыў. Мерапрыемства цягам двух дзён будзе праходзіць ў Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханеса Рау (IBB).
04.03.2009 Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятыў усё ж зарэгістравалі
Міністэрства юстыцыі вырашыла прызнаць сапраўднасць подпісаў заснавальнікаў арганізацыі і адмовілася ад дадатковай графалагічнай экспертызы.
04.03.2009 Ціск на сябраў Звязу палякаў на Беларусі ўзмацняецца
Перад правядзеннем 7 з’езда непрызнаванага ўладамі звязу палякаў на Беларусі на чале з Анжалікай Борыс ўлады ўзмацняюць ціск на актывістаў арганізацыі.
04.03.2009 Беларусы свету не могуць знайсці месца для правядзення З’езду
18 -19 ліпеня пройдзе V З’езд беларусаў свету, арганізатарам якога выступае Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына». Удзел у мерапрыемстве возьмуць дэлегаты з 29 краінаў. Пакуль застаецца няясным пытанне з памяшканнем для з’езду.
03.03.2009 Адмова ў рэгістрацыі “Нашай Вясны” – сістэматычная і мэтанакіраваная дыскрымінацыя праваабаронцаў
Заява
03.03.2009 Уладзімір Лабковіч: Нерэгістрацыя “Нашай Вясны” – гэта цалкам палітычнае рашэнне
Каментар аднаго з заснавальнікаў “Нашай Вясны” Уладзіміра Лабковіча.
03.03.2009 Мінюст адмовіў правабаронцам у рэгістрацыі “Нашай Вясны”
Законны прадстаўнік інтарэсаў заснавальнікаў Грамадзкага праваабарончага аб’яднаньня “Наша Вясна” (ГПА) юрыст Уладзімір Лабковіч 3 сакавіка забраў копію рашэньня Міністэрства юстыцыі “Аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі грамадзкага аб’яднаньня”.
03.03.2009 Арышты напярэдадні з’езда Звязу палякаў на Беларусі?
Супрацоўнікі гарадзенскай міліцыі склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні на Анджэя Пачобута - журналіста “Газэты выборчай” і сябра галоўнай Рады непрызнаванага беларускімі ўладамі Звязу палякаў на Беларусі на чале з Анжалікай Борыс.
02.03.2009 “Берасьцейская вясна”: спроба №2
Сёньня ініцыятыўная група праваабаронцаў падала дакумэнты на рэгістрацыю грамадзкага праваабарончага аб’яднаньня “Берасьцейская вясна” ва ўправу юстыцыі аблвыканкаму. Напярэдадні адбыўся ўстаноўчы сход, удзел у якім узялі 16 чалавек — юрыстаў і праваабаронцаў.
27.02.2009 Швэдзкая Ініцыятыва па Абароне Дэмакратыі і Правоў Чалавека зьвярнулася да міністра юстыцыі, міністра замежных спраў і намесьніка главы Адміністрацыі Прэзыдэнта з афіцыйнай заявай адносна рэгістрацыі “Нашай Вясны”
Старшыня Швэдзкай Ініцыятывы па Абароне Дэмакратыі і Правоў Чалавека Сафія Угла звярнулася да міністра юстыцыі В.Галаванава, міністра замежных спраў С.Мартынава і намесьніка главы Адміністрацыі Прэзыдэнта Натальлі Пяткевіч з афіцыйнай заявай адносна рэгістрацыі “Нашай Вясны” і выказала падтрымку праваабарончаму грамадзкаму аб’яднаньню ў яго намаганьнях атрымаць афіцыйны статус ад Міністэрства юстыцыі.
27.02.2009 Генадзь Бураўкін – у падтрымку “Нашай Вясны”
Генадзь Бураўкін, лаўрэат дзяржаўных прэмій, паэт, перакладчык, публіцыст, выказаў сваё меркаваньне наконт сітуацыі вакол праваабарончага аб’яднаньня “Наша Вясна”, дакументы для рэгістрацыі якога былі пададзеныя ў Мінюст 26 студзеня 2009 года.