Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
23.10.2009 Таварыства аховы помнікаў бароніць сядзібу ў Лошыцы
Старшыня таварыства аховы помнікаў зьвярнуўся ў Менгарвыканкам у сувязі з парушэньнем заканадаўства пры рэстаўрацыі Лошыцкай сядзібы ў Менску.
22.10.2009 “Берасьцейскай вясьне” зноў адмовілі ў рэгістрацыі
Пра гэта “Свабодзе” паведаміў праваабаронца з Берасьця Ўладзімер Малей: “Сёньня мы атрымалі адказ з Галоўнага ўпраўленьня юстыцыі аблвыканкаму. І там гаворыцца, што ксэракопія не зьяўляецца дакумэнтам, і з гэтай нагоды нам адмаўляюць у рэгістрацыі.
21.10.2009 Мінюст адмовіў у рэгістрацыі Беларускай партыі працоўных
Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі Беларускай партыі працоўных (БПП), гаворыцца ў паведамленні, размешчаным 20 кастрычніка на сайце міністэрства.
20.10.2009 Сябры партыі БХД зьбяруцца на плошчы
Сёння прыйшоў адказ з апошняга з 11 памяшканняў, куды звярталіся каардынатары па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” з просьбай дазволіць правядзенне паўторнага Устаноўчага З’езду. Адміністрацыя Малай залі Палаца Рэспублікі адмовіла БХД з той прычыны, што ў 11 гадзін 31 кастрычніка ў памяшканні запланавана правядзенне іншага мерапрыемства.
16.10.2009 Судовы працэс “Грамадскае праваабарончае аб’яднанне “Наша Вясна” супраць Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь” Справаздача аб судовым назіранні
Напрыканцы верасьня Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека (FIDH) распаўсюдзіла справаздачу па выніках назіраньня за судовым працэсам па зыску Грамадзкага праваабарончага аб'яднаньня “Наша Вясна” да Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, які праходзіў у Вярхоўным Судзе 10-12 жніўня 2009 году. Прапануем поўны тэкст гэтай справаздачы.
15.10.2009 “Дзеды Марозы” супраць 193 артыкула Крымінальнага Кодэксу
Сябры ліквідаванага ўладамі праваабарончага цэнтру “Вясна” прынялі ўдзел у паходзе “Дзедаў марозаў” у Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь. Прадстаўнікі многіх незарэгістраваных грамадскіх аб’яднанняў гэтай незвычайнай акцыяй хацелі нагадаць уладам пра артыкул 193 Крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае крымінальны перасьлед за дзейнасць ад імя незарэгістраваных арганізацый.
15.10.2009 Міністэрства юстыцыі вярнула БХД дзяржпошліну за нездзейсненую рэгістрацыю партыі
Адной з падставаў для адмаўлення судом у рэгістрацыі БХД была бюракратычная блытаніна. Дзяржпошліна была ўплочаная правільна, але не па віне БХД залічаная не на патрэбны рахунак.
15.10.2009 Сацыял-дэмакратаў высяляюць
БСДП (Грамада) арандавала ў Мінску памяшканне, якое належыць аднаму з жыллёва‑будаўнічых кааператываў. У ім размяшчаўся офіс цэнтральнай, Мінскай гарадской і чатырох раённых арганізацый партыі. «Новы старшыня ЖБК палічыў, што ранейшы не меў права здаваць нам у арэнду памяшканне, і падаў пазоў у гаспадарчы суд Мінска.
15.10.2009 Мясцовыя ўлады перашкаджаюць рэгістрацыі «Мар’інагорскай газеты»
Прыватны прадпрымальнік з Мар'інай Горкі (Пухавіцкі раён Мінскай вобл.) пад ціскам раённых уладаў скасаваў дамову арэнды з рэдакцыяй «Мар’інагорскай газеты», якая 2 кастрычніка накіравала ў Мінінфармацыі дакументы на рэгістрацыю.
13.10.2009 Мінінфармацыі адмовілася зарэгістраваць газету «Магілёўскі час»
Міністэрства інфармацыі адмовіла ў рэгістрацыі недзяржаўнай рэгіянальнай газеце «Магілёўскі час» з прычыны адсутнасці вышэйшай адукацыі ў галоўнай рэдактаркі. Пра гэта паведаміў сёння ў тэлефоннай гутарцы з галоўнай рэдактаркай выдання Ганнай Ільіной супрацоўнік міністэрства Віктар Гурэцкі. Афіцыйнага ліста з Мінінфармацыі журналістка пакуль не атрымала.
09.10.2009 Асамблея НДА заяўляе пра адсутнасьць у краіне прагрэсу ў сфэры свабоды аб’яднаньняў і правоў чалавека
Напярэдадні прыняцьця рашэньня адносна візавых санкцыяў Эўразьвязу ў дачыненьні да афіцыйнага Менску Асамблея дэмакратычных НДА заявіла пра адсутнасьць у краіне прагрэсу ў сфэры свабоды аб’яднаньняў і правоў чалавека.
06.10.2009 Ціск на сяброў непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі не спыняецца
У Івянцы супрацоўнікі праваахоўных ворганаў ажыццяўляюць ціск на сяброў непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі на чале з Анжалікай Борыс.
02.10.2009 Мінюст абяцае праўкі ў артыкуле 193.1
Дэлегацыя Асамблеі НДА на канфэрэнцыі АБСЭ ў Варшаве агучыла сваю пазыцыю адносна праблемы наяўнасьці ў Беларусі крымінальнай адказнасьці за дзейнасьць незарэгістраванай арганізацыі.
30.09.2009 Сябры НДА заявілі пра недастатковую дэмакратызацыю грамадства нашай краіны
Пра недастатковую дэмакратызацыю беларускага грамадства заявілі прадстаўнікі трэцяга сектара на 14-й нарадзе АБСЕ па разглядзе выканання дзяржавамі-ўдзельніцамі абавязацельстваў у галіне чалавечага вымярэння, якая праходзіць у Варшаве.
30.09.2009 Мін’юст на канфэрэнцыі АБСЭ абяцаў адмену артыкулу 193-1
У Варшаве падчас штогадовай канфэрэнцыі АБСЭ па чалавечым вымярэньні праваабаронцы акцэнтуюць увагу на праблемах, зьвязаных зь Беларусьсю. Сёньня яны выкажуцца на тэму катаваньняў. Учора прадстаўнікі афіцыйнага Менску заявілі пра намер адмяніць крымінальную адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.