Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
02.02.2010 Інтэрнэт бяруць пад кантроль
Ужываньне нацыянальнага сэгмэнту сеткі Інтэрнэт будзе рэглямэнтавана ад 1 ліпеня 2010 году. Гэта вынікае са спэцыяльнага прэзыдэнцкага ўказу, які Аляксандар Лукашэнка падпісаў 1 лютага.
01.02.2010 Мінінфармацыі актыўней зоймецца інтэрнетам і ідэалогіяй, бо «працаваць і жыць, як раней, нельга»
Гэта вынікае з выказванняў, што прагучалі 29 студзеня ад кіраўніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення прэзідэнцкай адміністрацыі Усевалада Янчэўскага і міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага.
28.01.2010 Мінюст: з пастановай Мінінфармацыі «не было ніякіх праблем»
Міністр юстыцыі «не гатовы сказаць», ці рабіла яго ведамства экспертызу дзвюх пастаноў Міністэрства інфармацыі, прынятых у кастрычніку 2009 года і датычных рэгістрацыі новых СМІ. Пра гэта Віктар Галаванаў паведаміў на прэс-канферэнцыі 27 студзеня, адказваючы на пытанне карэспандэнта прэс-службы БАЖ.
28.01.2010 БХД стварае інтэрнэт-спецназ
“Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” плануе ўпершыню ў Беларусі выкарыстаць у выбарчай кампаніі сацыяльныя сеткі, вэб-блогі ды іншыя новыя інтэрнэт-тэхналогіі піяру.
26.01.2010 Шаноўныя наведвальнікі сайту!
Прыносім свае прабачэнні ў сувязі з тым, што па тэхнічных прычынах сайт часова быў не даступны для наведвання. Цяпер гэта праблема вырашана, і мы ізноў з вамі!
21.01.2010 Першыя затрыманні па дарозе ў Івянец
Супрацоўнікі ДАІ даставілі ў Шчучын 9 актывістаў непрызнаванага Саюза палякаў у Беларусі, якія ехалі мікробусам з Гародні ў Івянец, каб падрымаць мясцовы аддзел арганізацыі і ягоную старшыню Тэрэсу Собаль. Пра гэта паведамляе ў сваім livejournal Старшыня галоўнай рады Саюза Андрэй Пачобут.
19.01.2010 Валянцін Стэфановіч: “Міністэрства адукацыі павінна адпаведным чынам адрэагаваць на дзеяньні свайго супрацоўніка”
15 студзеня начальніца ўпраўленьня адукацыі Мінскага аблвыканкама Таіса Данілевіч выклікала да сябе шасцёра настаўнікаў, якія з’яўляліся прадстаўнікамі розных палітычных партый, і ў катэгарычнай форме запатрабавала ад іх альбо спыніць членства ў партыі, альбо звольніцца з працы ўласнаручна. На думку чыноўніцы, яны не маюць права працаваць у школах.
18.01.2010 Парламентарыі не жадаюць займацца артыкулам 193.1 ўласнаручна, а чакаюць ініцыятывы збоку
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у межах бліжэйшай сэсіі не плянуюць разглядаць пытаньне аб дэкрыміналізацыі артыкула 193.1 КК. Такі адказ атрымалі ўдзельнікі гэпэнінгу Сьнягурак і навагодніх зайцоў ад старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бясьпецы Віктара Гумінскага.
15.01.2010 Мінюст вынес БАЖу афіцыйнае папярэджанне
Міністэрства юстыцыі выставіла адразу некалькі прэтэнзій да журналісцкай арганізацыі — датычна сяброўскага пасведчання, статусу Цэнтра прававой абароны СМІ і наогул мэтаў і задач БАЖ.
14.01.2010 Асамблея падала дакумэнты на рэгістрацыю
Заснавальнікі Асацыяцыі каардынацыі грамадзкіх арганізацыяў “Асамблеі НДА” 14 студзеня падалі дакумэнты на рэгістрацыю ў Мінюст. Трэцяя па ліку спроба легалізацыі Асамблеі праходзіць ва ўмовах невялічка фінансавай палёгкі. Цяпер за рэгістрацыю грамадзкім аб’яднаньням трэба плаціць менш.
14.01.2010 Праект указа аб рэгуляванні інтэрнета знаходзіцца на разглядзе ў Адміністрацыі прэзідэнта
Праект указа аб рэгуляванні інтэрнета знаходзіцца на разглядзе ў Адміністрацыі прэзідэнта. Пра гэта паведаміў БелаПАН генеральны дырэктар УП "Надзейныя праграмы" (TUT.BY) Юрый Зісер, які ў канцы 2009 года браў удзел у абмеркаванні гэтага праекта.
14.01.2010 Дзяржаве нагадваюць пра міжнародныя абавязкі
Гомельскі актывіст Руху “За Свабоду” Уладзімір Кацора звярнуўся ў дзяржаўныя органы з патрабаваннем выканаць рашэнне Камітэта ААН па правах чалавека аб аднаўленні дзейнасці грамадскага аб’яднання “Грамадзянскія ініцыятывы”.
12.01.2010 Міністэрства юстыцыі не зарэгістравала рух "Маладая Беларусь"
Міністэрства юстыцыі не зарэгістравала рух "Маладая Беларусь". Пра гэта паведаміў адзін з лідэраў аргкамітэта па стварэнні руху Дзмітрый Каспяровіч.
12.01.2010 Адменены круглы стол «Беларускі Інтэрнет, дзяржаўныя абмежаванні і рэгуляванні»
Таварыства Беларускай Мовы імя Францыска Скарыны — адзін з суарганізатараў мерапрыемства — атрымала папярэджанне ад Міністэрства юстыцыі пра тое, што абмеркаванне праектаў прэзідэнцкіх указаў не адпавядае статуту арганізацыі.
11.01.2010 «Рэпарцёры» занепакоеныя падрыхтоўкай прэзідэнцкага ўказа пра Інтэрнет
Уплывовая міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» выказала заклапочанасць планамі беларускіх уладаў узмацніць кантроль над Інтэрнетам «у краіне, дзе свабода выказвання і так абмежаваная». Пра гэта гаворыцца ў заяве арганізацыі, апублікаванай на яе сайце 6 студзеня.