Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
18.05.2010 Андрэй Бастунец: «Выкарыстанне крымінальнага артыкулу пра зман спажыўцоў – нонсенс»
«Гэта проста нонсенс — выкарыстоўваць гэты артыкул як падставу для правядзення ператрусаў, — лічыць намеснік старшыні ГА «БАЖ» Андрэй Бастунец.
13.05.2010 Улады думаюць пра скасаваньне артыкула 1931... вельмі доўга!
Міністэрства юстыцыі ў чарговы раз пацьвярджае намер уладаў аб скасаваньні артыкула Крымінальнага кодэксу 1931, які прадугледжвае адказнасьць за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Пра гэта сталася вядома непасрэдна з афіцыйнага дакумэнта Мінюста.
06.05.2010 "Малады фронт" абскарджвае рашэньне Мінюсту
Малады Фронт падаў скаргу ў Вярхоўны суд на рашэньне Мінюсту аб нерэгістрацыі МГА "Малады Фронт". У скарзе маладафронтаўцы зьвяртаюць увагу на дыскрымінацыйнасьць рашэньня, прадузятасьць, існаваньне прэзумпцыі вінаватасьці ў дачыненьне да актывістаў МФ.
05.05.2010 Скарга Асамблеі НДА адхіленая
Вярхоўны суд Беларусі абвясьціў рашэньне адносна скаргі Асамблеі недзяржаўных дэмакратычных арганізацыяў Беларусі на адмову Міністэрства юстыцыі зарэгістраваць Асамблею. Суд скаргу не задаволіў.
03.05.2010 На з’езд «Маладога фронту» запросяць прадстаўнікоў Мін’юсту
Сойм «Маладога фронту» прызначыў рэгістрацыйны з’езд на 29 мая. На чарговую спробу пачаць працэс афіцыйнага афармлення арганізацыі запросяць міжнародных гасцей і прадстаўнікоў Мін’юсту.
03.05.2010 Чарговая спроба зарэгістравацца
Праваабарончае грамадскае аб’яднанне “Берасцейская Вясна” робіць чарговую спробу зарэгістравацца. У Берасці прайшоў устаноўчы сход, на якім прысутнічалі прадстаўнікі ўсіх раёнаў вобласці.
22.04.2010 У Вярхоўным судзе распачаўся судовы працэс па скарзе Асамблеі НДА адносна адказу Мінюста аб адмове ў рэгістрацыі
Сёньня ў судзе адбыліся выступы абодвух бакоў і прадстаўнікоў грамадзкасьці.
19.04.2010 БНФ “Адраджэньне” заклікае вярнуць арганізацыі офіс у Магілёве
Сойм грамадзкага аб'яднаньня “БНФ “Адраджэньне” заклікаў Магілёўскі абласны гаспадарчы суд адмяніць пастанову аб пазбаўленьні арганізацыі офісу ў Магілёве.
15.04.2010 Магілёў: БНФ застаўся безь сядзібы
Магілёўскую абласную арганізацыю руху БНФ “Адраджэньне” сёньня прымусова выселілі з арандаванай сядзібы.
15.04.2010 Газеце «Сильные новости Гомеля» адмовілі ў рэгістрацыі
Міністэрства інфармацыі адмовіла прыватнаму ўнітарнаму прадпрыемству «Друкаванае слова» ў рэгістрацыі газеты «Сильные новости Гомеля».
07.04.2010 "Маладому фронту" адмоўлена ў рэгістрацыі
Чыноўнікі міністэрства спаслаліся на неадпаведнасьць дакумэнтаў юрыдычнаму адрасу. Другой прычынай адмовы ў рэгістрацыі стала тое, што больш за палову заснавальнікаў арганізацыі прыцягваліся ў розныя часы да адміністрацыйнай адказнасьці.
30.03.2010 Вярхоўны суд адмовіў “Маладой Беларусі”
Вярхоўны суд прызнаў законным рашэньне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі руху “Маладая Беларусь”, лідэрам якога зьяўляецца Зьміцер Касьпяровіч.
30.03.2010 Міліцыя ператрэсла кватэры брэсцкіх антыфашыстаў і канфіскавала кампутар
Хлопцам патлумачылі, што ператрус звязаны з нядаўнім рабаўніцтвам банка, але міліцыю цікавілі менавіта кампутары.
24.03.2010 Скаргу заснавальнікаў газеты «Наш дом» да Мінінфармацыі адхілілі
Вышэйшы гаспадарчы суд адхіліў скаргу прыватнага ўнітарнага гандлёвага прадпрыемства «Витебский корунд» на Міністэрства інфармацыі, якое адмовілася разглядаць дакументы аб рэгістрацыі выдання «Наш дом».
22.03.2010 Вярхоўны суд падтрымаў Мінюст
Вярхоўны суд адмовіў рэспубліканскаму прафсаюзу прадпрымальнікаў “Разам” у разглядзе скаргі на нерэгістрацыю Мінюстам арганізацыі. Аб чым паведаміла Радыё Рацыя старшыня прафсаюза Ірына Яскевіч.У сваім рашэнні суддзя Вярхоўнага суда Ларыса Філіманіхіна мяркуе, што адзін з падпісантаў заявы – Мікалай Канах - не меў на гэта паўнамоцтваў, паколькі, на думку суддзі, незаконна абраны.