Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
30.06.2010 Указ аб інтэрнэце ўступае у сілу - журналістку charter97.org выклікаюць у пракуратуру важная навіна 14
Раніцай 30 чэрвеня журналістцы сайта charter97.org Наталлі Радзінай патэлефанаваў намеснік начальніка следчага аддзела пракуратуры горада Менска Фешчанка Віктар Адамавіч з патрабаваннем з'явіцца на допыт заўтра, у 12.00. Супрацоўнік пракуратуры паведаміў толькі, што журналістку выклікаюць у якасці сведкі, аднак не сказаў, па якой крымінальнай справе. Як сказаў Фешчанка журналістцы, «ёсць некалькі пытанняў у сувязі з інфармацыяй, якая паступіла, што вы з'яўляецеся адміністратарам сайта charter97.org».
24.06.2010 Рэгістрацыя "Берасьцейскай вясны" прыпыненая
Галоўнае ўпраўленьне юстыцыі Берасьцейскага аблвыканкаму вырашыла прыпыніць рэгістрацыю праваабарончай арганізацыі "Берасьцейская вясна". Месяц таму рэгістрацыйныя дакумэнты былі пададзеныя ў адпаведную ўстанову.
24.06.2010 Атака на сайты. Рэпэтыцыя
Заканадаўчыя акты адносна «ўдасканаленьня» нацыянальнага сэгмэнту сеткі Інтэрнэт у Беларусі пачнуць дзейнічаць толькі праз тыдзень, аднак апрабацыя асобных пунктаў прэзыдэнцкага ўказу і ўрадавай пастановы ўжо пачалася. Пра гэта гавораць прадстаўнікі інтэрнэт-супольнасьці, якія сутыкнуліся са спробамі спаралізаваць іх дзейнасьць звонку. Асабліва гэта стала заўважна падчас палітычных спрэчак паміж кіраўнікамі Беларусі і Расеі ў так званай «газавай вайне».
14.06.2010 Паўстане незалежны студэнцкі прафсаюз?
Ініцыятыва стварыць незалежны студэнцкі прафсаюз прагучала на канферэнцыі па правах чалавека ў Мінску 13 чэрвеня. Арганізатарамі канферэнцыі выступілі актывісты маладзёжнай прафсаюзнай групы «Студэнцкая рада», якая існуе з 2008 года.
11.06.2010 Брыфінг кампаніі «Стоп 193.1!» у Вільні
10 чэрвеня Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў супольна з Домам правоў чалавека ў Вільні зладзілі брыфінг на тэму “Артыкул 193-1: крымінальная адказнасьць за дзейнасьць NGO ў Беларусі”. Мерапрыемства адбылося за некалькі гадзінаў да пачатку IV рэгіянальнага кангрэсу НДА, на які зьяжджаюцца прадстаўнікі арганізацыяў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы, Каўказу і Балтыі.
10.06.2010 Першае паседжаньне ў справе “Гавары праўду”
Судзьдзя Менскага гаспадарчага суду Андрэй Аляхновіч правёў папярэдняе паседжаньне ў справе аб ліквідацыі асьветніцкай установы «Рух наперад», больш вядомай як арганізатар грамадзкай кампаніі «Гавары праўду». Пазоў аб ліквідацыі ўстановы падаў Менгарвыканкам.
07.06.2010 Запрашэнне на прэс-канферэнцыю
8 чэрвеня адбудзецца прэс-канферэнцыя праваабаронцаў, прысвечаная аналізу сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў першым паўгоддзі 2010 году.
04.06.2010 Менгарвыканкам супраць “Гавары праўду”
На 10 чэрвеня прызначана папярэдняе слуханьне ў справе закрыцьця асьветніцкай установы «Движение вперёд», адной з праграмаў якой ёсьць кампанія «Гавары праўду». Пра гэта «Свабодзе» паведаміла намесьніца дырэктара ўстановы Ніна Пахлопка.
01.06.2010 Беларускія інтэрнет-карыстальнікі звярнуліся да Лукашэнкі з просьбай адмяніць указ №60
Група беларускіх інтэрнет-карыстальнікаў звярнулася з адкрытым лістом да прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, у якім просіць адмяніць падпісаны ім 1 лютага 2010 года ўказ № 60 «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнет».
27.05.2010 Беларускае аддзяленне Міжнароднай Хельсінскай асацыяцыі не зарэгістравалі
26 траўня судззя Вярхоўнага суда Рыма Філіпчык абвясціла рашэнне па скарзе заснавальнікаў беларускага аддзялення Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Міжнародная Хельсінская асацыяцыя па правах чалавека».
27.05.2010 Чарговая спроба рэгістрацыі “Брэсцкай Вясны”
Праваабарончае грамадскае аб'яднанне "Брэсцкая Вясна" 25 траўня падало пакет дакументаў на рэгістрацыю ў галоўнае упраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама. Гэта 7-ая з 2004 года спроба рэгістрацыі.
26.05.2010 Мінсувязі папярэдзіла пра санкцыі за невыкананьне закону аб інтэрнэце
Дырэктар дэпартамэнту інфарматызацыі Мінсувязі Андрэй Ільін так акрэсьліў канчатковую мэту задумы з "упарадкаваньнем" беларускага інтэрнэту: "Асноўная задача - гэта атрыманьне інфармацыі аб усіх рэсурсах, якія знаходзяцца ў зоне BY".
21.05.2010 Кампанія “Гавары праўду!” працягне сваю працу
Нягледзячы на націск уладаў, актывісты грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” працягваюць сваю працу. Вобыскі і затрыманні больш як 30 актывістаў кампаніі прайшлі адначасова ў 12 гарадах Беларусі, разгромлены і апячатаны офіс установы.
21.05.2010 Супраць кампаніі палітычных рэпрэсіяў у Беларусі
Заява Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі
19.05.2010 “Гавары праўду” працягне сваю дзейнасць
Эксперты і каардынатары грамадскай кампаніі «Гавары праўду» 19 мая давалі прэс канферэнцыі з нагоды ператрусаў і затрыманняў, што адбыліся напярэдадні. На мерапрыемстве прысутнічалі публіцыст Аляксандр Фядута, праваабаронца Таццяна Процька, журналіст Аляксандр Уліцёнак, прадпрымальнік Мікалай Пахабаў, палітолаг Святлана Навумава, лідэр партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякін і намеснік старшыні АГП Леў Марголін.