Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
11.08.2010 У правядзеньні пікету прафсаюзу адмоўлена
Салігорскі райвыканкам забараніў Беларускаму незалежнаму прафсаюзу (БНП) правядзенне 14 жніўня пікету супраць парушэння правоў сябраў прафсаюза.
11.08.2010 Новая спроба "Маладой Беларусі" легалізавацца
10 жніўня старшыня руху “Маладая Беларусь” Артур Фінькевіч, намесьніца старшыні Анастасія Машчава й сябра Цэнтральнай Рады Ўладзімер Сяргееў падалі камплект дакумэнтаў на рэгістрацыю моладзевага грамадзкага аб’яднаньня ў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
10.08.2010 Магілёўскія камунальнікі высяляюць праваабарончы цэнтар
Магілёўскі праваабарончы цэнтар абавязаны выплаціць камунальнай управе Ленінскага раёну Магілёва 13 мільёнаў 658 тысяч рублёў запазычанасьці за арэнду сядзібы. Такое рашэньне прыняў Магілёўскі абласны гаспадарчы суд, куды з пазовам зьвярнуліся камунальнікі. Такіх грошай у праваабаронцаў няма, і яны будуць вымушаныя пакінуць памяшканьне.
04.08.2010 Савет бяспекі залічыў Моладзь БНФ да радыкальных фармаванняў
Галоўны саветнік дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Беларусі Ігар Паддубскі апублікаваў у аналітычным часопісе «Беларуская думка» артыкул «Некаторыя аспекты дзейнасці радыкальных фармаванняў».
30.07.2010 Гаспадарчы суд Мінска задаволіў іск у дачыненні да "Руху наперад"
Гаспадарчы суд Мінска 29 ліпеня задаволіў іск Мінгарвыканкама ў дачыненні да даследчыцка-асветніцкай установы "Рух наперад", якая праводзіць кампанію "Гавары праўду!".
17.07.2010 Сёмая спроба “Брэсцкай вясны“
Праваабарончае грамадскае аб’яднанне “Брэсцкая вясна” правяла чарговы ўстаноўчы сход, на якім былі выпраўлены хібы, вызначаныя абласным упраўленнем юстыцыі.
14.07.2010 Вялейскі інтэрнэт-рэсурс вінавацяць у "абразах" і "паклёпах"
Указ № 60, якім ад 1 ліпеня рэгулюецца нацыянальны сэгмэнт сеткі Інтэрнэт, яскрава дэманструе ўсю двухсэнсоўнасьць дэкляраванага "дзяржаўнага клопату" пра беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў. Цягам толькі першага тыдня апрабаваныя розныя спосабы ўзьдзеяньня на сайты, якія патэнцыйна трапляюць у шэраг "нядобранадзейных". Сярод першых мішэняў — "Хартыя-97", "Віцебскі кур'ер" і рэгіянальны рэсурс vialejka.org.
13.07.2010 Граматычныя памылкі ў заяўцы – падстава для адмовы ў рэгістрацыі інтэрнет-рэсурса
У Беларусі дзяржаўную рэгістрацыю прайшлі каля 16 тысяч інтэрнет-рэсурсаў. Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміў начальнік аддзелу інфармацыйных тэхналогій Беларускай дзяржаўнай інспекцыі па электрасувязі (БелДзІЭ) Андрэй Сіліч.
07.07.2010 “Дарожная мапа Ўсходняга партнэрства для Беларусі”: падсумаваньне рэкамендацый
5-6 ліпеня ў Менску адбылася канфэрэнцыя Нацыянальнага Форуму грамадзянскае супольнасьці “Дарожная мапа Ўсходняга партнэрства для Беларусі”. У Форуме ўзялі ўдзел прадстаўнікі больш як 100 арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці. З канкрэтнымі прапановамі па разьвіцьці праграмы Ўсходняга партнэрства, якія могуць быць у далейшым вынесеныя на высокі эўрапейскі ўзровень, выступілі шэраг аб’яднаньяў, сярод якіх Асамблея НДА, БАЖ, АГТ-ЦСІ, “Альтэрнатыўная моладзевая палітыка” ды інш.
06.07.2010 Заблакаваны сайт “Віцебскага курьеру”
Кіраўніцтва газеты лічыць, што блакаванне сайту звязанае з уступленнем у сілу Указу № 60.
05.07.2010 Прафсаюз выдвараюць за тэрыторыю заводу
Адміністрацыя Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў выдала распараджэньне аб прымусовым высяленьні з офісу суполкі Свабоднага прафсаюзу Беларускага. Загад падпісаў намесьнік кіраўніка прадпрыемства па ідэалягічнай працы Пётар Слабадчук. Неабходнасьць высяленьня суполкі аргумэнтуецца вытворчай неабходнасьцю. У прафсаюзе лічаць такое распараджэньне незаконным і плянуюць судзіцца.
05.07.2010 Новая крымінальная справа за каментары ў Інтэрнэце
У Вілейцы заведзена крымінальная справа па факце паклёпу ў каментарах на мясцовым сайце.
01.07.2010 Скаргу БНФ разгледзіць Вярхоўны Суд
Суддзя Вярхоўнага суда Галіна Жукоўская прызначыўла паседжанне на 10 гадзіну 7 ліпеня.
01.07.2010 Пракуратуру і МУС цікавіць, як працуе charter97.org
Першы дзень указа аб цэнзуры ў Інтэрнэце адзначыўся допытам вядомай журналісткі Наталлі Радзінай.
01.07.2010 Асамблея НДА рыхтуецца да Канфэрэнцыі Нацыянальнага Форуму грамадзянскай супольнасьці
Да скліканьня Форума грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства ў Бэрліне яшчэ амаль пяць месяцаў, а беларускія НДА ўжо рыхтуюць свае прапановы. У Менску прайшло прамежкавае мерапрыемства па абмеркаваньні праектаў экспэртных прапановаў для рабочага стала “Дэмакратыя, правы чалавека, належнае дзяржаўнае кіраваньне й стабільнасьць”.