Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
30.09.2010 Суд па нерэгістрацыі "Берасьцейскай Вясны" прызначаны на 12 кастрычніка
29 верасьня ў судзе Берасьцейскай вобласьці адбыліся папярэднія слуханьні па зыску заснавальнікаў Грамадзкага праваабарончага аб'яднаньня "Берасьцейская Вясна" да галоўнага ўпраўленьня аблвыканкама, якое не зарэгістравала арганізацыю. Дата судовага разгляду прызначана на 10 раніцы 12 кастрычніка.
30.09.2010 Магілёў: Праваабаронцы супраць камунальнікаў
Калегія Магілёўскага абласнога гаспадарчага суду па разглядзе касацыйных скаргаў прыпыніла пастанову аб спагнаньні з Магілёўскага праваабарончага цэнтру 13 мільёнаў 658 тысяч рублёў запазычанасьці за арэнду сядзібы. Такую суму выставіла праваабаронцам камунальнае ўпраўленьне Ленінскага раёну Магілёва.
29.09.2010 «Дзедзіч» вяртаецца
У Брэсце зарэгістравана грамадская арганізацыя, якая сярод задач сваёй дзейнасці бачыць спрыянне выпуску і распаўсюду маланакладных выданняў.
28.09.2010 Інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org запрашае на дзень нараджэння
Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org адзначае свой 10-ы дзень нараджэння. Дзень нараджэння ладзіць Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына». Імпрэза адбудзецца ў сераду, 29 верасня, у “Галерэі Ў” (праспект Незалежнасцi 37а, ст. м. Плошча Перамогi). Пачатак а 18-й гадзіне.
22.09.2010 Шрэк гуляў каля МЗС
Грамадзкія актывісты зладзілі пэрформанс ў касьцюмах пэрсанажаў папулярнага мультфільма “Шрэк” каля будынку Міністэрства замежных справаў Беларусі. Удзельнікі вясёлай працэсіі нагадалі дыпляматам, што “абяляць аўтарытарны рэжым на міжнароднай арэне – гэта марная і няўдзячная справа”. Гэпэнінг адбыўся ў рамках кампаніі Асамблеі НДА “Стоп 193.1!”.
21.09.2010 Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя пакуль застаецца незарэгістраванай
Міністэрства юстыцыі пакінула без разгляду заяву аб рэгістрацыі партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД).
20.09.2010 Улады РБ адмаўляюцца выконваць рэкамэндацыю ААН адносна скасаваньня артыкула 193.1 Крымінальнага кодэксу
23 верасьня адбудзецца 15-ая сэсія Рады па правах чалавека ААН, у рамках якой будзе зацьвярджацца выніковы дакумэнт Унівэрсальнага пэрыядычнага агляду. Аднак ужо цяпер зразумела, што беларуская дзяржава не прымае рэальных крокаў дзеля паляпшэньня сытуацыі з правамі чалавека.
20.09.2010 Партыя левых "Справядлівы свет" пачынае кампанію "Справядлівыя выбары"
Такое рашэнне было прынята 19 верасня на пленуме партыі, паведаміў яе лідар Сяргей Калякін.
20.09.2010 "Брэсцкая вясна" – Таварыства аховы жывёл?
Брэсцкае абласное ўпраўленне юстыцыі прапанавала дапамагчы з афармленнем дакументаў стваральнікам грамадскага Таварыства аховы жывёл, калі яны назавуць аб’яднанне “Брэсцкай вясной”.
17.09.2010 Ігар Чапіга выйшаў на волю, а суд па ліквідацыі "Правага альянсу" працягнецца 1 кастрычніка
Як паведаміў старшыня Інфармацыйна-кансалтынгавай ўстановы "Правы альянс" Юрась Карэтнікаў, актывіста Ігара Чапігу сёньня а 7 гадзіны раніцы вызвалілі з менскага ізалятару часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна. Пасьля праверкі кампутара затрыманага прэтэнзіяў органаў дазнаньня да Чапігі не засталося.
17.09.2010 Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” ў сацыяльных сетках
Старонкі грамадскай кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” створаны і дзейнічаюць у сацыяльных сетках.
16.09.2010 Праваабаронцы шчыра віншуюць БАЖ і ўсіх БАЖаўцаў!!!
Сёння БАЖу - 15 гадоў!!!
15.09.2010 Улады ствараюць прававыя ўмовы для палітычных рэпрэсіяў супраць грамадзкіх актывістаў
Заява Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі
13.09.2010 “Правы альянс” выклікаюць у Гаспадарчы суд
Інфармацыйна-кансалтынгавая ўстанова “Правы альянс” атрымала з Гаспадарчага суду зыскавую заяву Менгарвыканкаму аб ліквідацыі. Суд пачнецца 15 верасня а 12.40.
08.09.2010 Артыкул 193.1: Галаванаў ківае на Лукашэнку
Міністар юстыцыі Віктар Галаванаў перакладае адказнасьць за існаваньне адыёзнага артыкула Крымінальнага кодэкса 193.1 на прэзыдэнта. Прынамсі, такую выснову можна зрабіць па выніках сустрэчы прадстаўнікоў Асамблеі НДА з высокапастаўленым чыноўнікам.