Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
17.03.2011 ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ: Праваабаронца Андрэй Юраў правядзе тэрміновую прэс-канферэнцыю
Сёння, 17 сакавіка ў 15.00 у офісе Праваабарончага цэнтру «Вясна» адбудзецца прэс-канферэнцыя Андрэя Юрава ў сувязі з яго затрыманнем і выдварэньнем з Беларусі.
14.03.2011 “Вясна” прыйшла ў сацыяльныя сеткі
Сайт Праваабарончага цэнтру “Вясна” стаў даступным у папулярных сацыяльных сетках - Fasebook і Twitter.
10.03.2011 Разгляд справы БХК працягнецца 11 сакавіка
Разбор па скарзе рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб’яднання «Беларускі Хельсінкскі камітэт» (БХК) на папярэджанне Міністэрства юстыцыі працягнецца ў Вярхоўным судзе 11 сакавіка.
10.03.2011 З нагоды праекта закона “Аб некамерцыйных арганізацыях” пададзены калектыўны Зварот
9 сакавіка ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і ў Савет міністраў перададзены калектыўны зварот па праекце Закона “Аб некамерцыйных арганізацыях”. Зварот падпісалі 110 некамерцыйных арганізацыяў розных арганізацыйна-прававых формаў і накірункаў дзейнасці, якія аб’ядноўваюць у сваіх шэрагах больш за 270 тысяч членаў. Гэта самая маштабная акцыя лабіравання агульных інтарэсаў з боку беларускіх арганізацыяў грамадзянскай супольнасці.
01.03.2011 Улады Наваполацка выдалі тры забароны на правядзенне пікетаў
Пікет, заяўлены Незалежным прафсаюзам работнікаў ААТ «Нафтан», улады Наваполацка не дазволілі з прычыны ... карантыну.
28.02.2011 Больш за 80 арганізацый далучыліся да звароту па праекце закона “Аб некамерцыйных арганізцыях”
Працягваецца збор подпісаў беларускіх некамерцыйных арганізацыяў пад калектыўным зваротам па праекце закона «Аб некамерцыйных арганізацыях». Па закліку Цэнтра прававой трансфармацыі ды Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый беларускія структуры грамадзянскай супольнасці далучаюцца да супольных заўвагаў і прапановаў, якія адрасуюцца заканадаўцам.
18.02.2011 У Беларусі склалася сітуацыя, якая рэальна пагражае незалежнасці адвакатуры, мяркуюць у Мінскай гарадской калегіі адвакатаў
Як паведаміў старшыня Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Аляксандр Пыльчанка, 17 лютага на пашыраным пасяджэнні прэзідыума калегіі, якое праходзіла з удзелам кіраўнікоў юрыдычных кансультацый, абмяркоўвалася пытанне аб пазбаўленні чатырох адвакатаў ліцэнзій.
17.02.2011 ЖРЭА: «Сядзіба БНФ павінна быць вызваленая 31 сакавіка»
Партыя БНФ атрымала новы ліст атрымала ад ЖРЭА Савецкага раёна Мінска. Ён датаваны 15 лютага. У лісце за подпісам дырэктара Віктара Крука нагадваецца, што арэндная дамова сканчаецца 31 сакавіка, таму партыя будзе павінна вызваліць памяшканне.
16.02.2011 Генеральная пракуратура папярэдзіла Алеся Бяляцкага (дадалася копія пастановы)
Старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі пасьля атрыманьня адпаведнай позвы наведаў 16 лютага намесніка начальніка аддзела па нагляду за захаваннем правоў і свабодаў грамадзянаў Генаральнай пракуратуры Паўла Елісеева.
16.02.2011 Валянцін Стэфановіч: “Рукамі Мінюста ажыццяўляюцца спробы заткнуць рот адвакацкай супольнасці”
16 лютага з’явілася інфармацыя пра тое, што Кваліфікацыйная камісія Міністэрства юстыцыі прыняла рашэнне пра пазбаўленне ліцэнзіі шэрагу адвакатаў – адвакатаў Ірыны Халіп Уладзіміра Тоўсціка і Тамару Гараеву, адваката Алеся Міхалевіча Алега Агеева і яго маці адваката Таццяну Агееву.
15.02.2011 Замест кветак - афіцыйнае папярэджанне
Сёння Тацяна Шамбалава, давераная асоба былога кандыдата Віталя Рымашэўскага на прэзідэнцкіх выбарах, наведала УКГБ па Магілёўскай вобласці, дзе з ёй была праведзена прафілактычная гутарка. Таксама супрацоўнікі КДБ уручылі актывістцы афіцыйную паперу аб вынясенні ёй папярэджання за удзел у незарэгістраванай партыі БХД і ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 19 снежня.
09.02.2011 “Беларусь пасьля 19 сьнежня” вачамі кампаніі ВыбіRight
Адбыўся круглы стол, зладжаны грамадзянскай кампаніяй ВыбіRight, на тэму “Беларусь пасьля 19 сьнежня”
08.02.2011 ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ
У сераду, 9 лютага, у 14.00 у офісе Праваабарончага цэнтра “Вясна” (адрас: праспект Незалежнасці, 78а - 48) адбудзецца прэс-канферэнцыя па выніках апытання асоб, затрыманых і прыцягнутых да адказнасці па падзеях 19 снежня.
08.02.2011 Мінюст адмовіў у рэгістрацыі грамадскага аб’яднання «Гавары праўду»
Адмова матывавана тым, што ў міністэрства не былі прадастаўлены копіі і арыгіналы некаторых дакументаў, якія тычацца ўстаноўчага сходу.
07.02.2011 Гомельскія актывісты РЭП заяўляюць пра пікеты салідарнасьці
Актывісты незалежнага прафсаюзу РЭП на Гомельшчыне падалі 15 заявак у мясцовыя органы ўлады з просьбай дазволіць ім правесьці пікеты супраць пераследу экс-кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама сябраў іх выбарчых штабоў. Акцыі, правядзеньне якіх прызначана на 23 лютага, будуць праходзіць у выглядзе пікетаў у буйных райцзнтрах вобласці і Гомелі на адкрытай пляцоўцы каля гіпермаркету “Гіппа”, што на Рэчыцкай шашы.